Вы тут

Што пасеем, тое і пажнём


Ранняя вясна дала магчымасць усім абласцям пачаць падрыхтоўку да пасяўной і нават саму пасяўную. Згодна з інфармацыяй прэс-службы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Брэсцкая і Гомельская вобласці падрыхтавалі 100% глебы для ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур.

[caption id="attachment_76851" align="alignnone" width="600"]26-32 Ме­ха­ні­за­тар прад­пры­ем­ства «Слаў­мол» Аляк­сандр Лебедзеў.[/caption]

Гродзенская і Мінская вобласці пакуль што адстаюць — толькі 29,8% і 18,4% адпаведна. Зразумела, што паўночная вобласць — Віцебская — хоць і ўключылася ў справу, знаходзіцца яшчэ ў самым пачатку — 1,3%. Агулам па краіне падрыхтавана 36,5% пасяўных плошчаў.

Акрамя гэтага, ужо засеяна раннімі яравымі збожжавымі і зернебабовымі культурамі 155,4 тысячы гектараў. Гэта 16,2% ад плана. У лідарах зноў Брэсцкая (46,4%) і Гомельская (56,9%) вобласці.

Пачатак неблагі. Галоўнае, каб надвор'е не сапсавалася.

Механізатар Аляксандр Лебедзеў у сельскай гаспадарцы працуе чвэрць стагоддзя. Сёлетняя вясна, гаворыць, сапраўды, занадта ранняя, і зямля на Гомельшчыне вельмі сухая. Таму глебу трэба апрацоўваць вельмі якасна і хутка. Тут дапамогуць вопыт і... воля да перамогі. Нездарма ж ён штодзень на працягу 30 гадоў пачынае раніцу з заняткаў гіравым спортам.

Цяпер вось апрабоўвае новенькую сеялку. Сваю былую машыну механізатар перадаў маладому механізатару, якога сам і рыхтаваў да няпростай працы ў полі.

26-34

— Не першы год сею, — кажа Аляксандр Міхайлавіч. — Надвор'е дазваляе, кормяць нас своечасова і смачна. Потым мне ж давядзецца і ўраджай з гэтага поля на камбайне прыбіраць. Як працуеш, так і плацяць. Больш папрацуеш — больш і атрымаеш.

Аляксандр Кастрама, дырэктар унітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Слаўмол», дзе, як і ва ўсім паўднёва-ўсходнім рэгіёне краіны, актыўна ідзе падрыхтоўка глебы і сяўба ранніх каласавых, гаворыць, што людзі добра разумеюць адказнасць, якая на іх ляжыць:

— У нашай гаспадарцы за год у тры разы павялічыўся аб'ём пасяўных плошчаў пад зерневы клін. Летась сеялі 700 га, сёлета — 2100. Людзі працуюць без выхадных, а энерганасычаная тэхніка па апрацоўцы глебы — у дзве змены, у тым ліку ноччу. Тэрміны сяўбы вельмі сціслыя і начныя змены — неабходнасць. Інакш не паспеем. Умовы калектыўнага дагавора ў нас вельмі добрыя для людзей, таму паразуменне ёсць. У нашай гаспадарцы за год прыбавілася 800 галоў буйной рагатай жывёлы. Усяго на 11 агароджаных фермах — каля 7400 галоў. Таму стаўку робім на стварэнне добрай кармавой базы — пад кукурузу сёлета значна пашыраем плошчы.

Чаго сапраўды баяцца аграрыі на Гомельшчыне — што і надалей не будзе дажджоў. Бясснежная зіма практычна не пакінула пасля сябе вільгаці. А яна проста неабходна для лёгкіх пясчаных земляў. Недахоп вільгаці адначасова з замаразкамі прывялі да таго, што ў асенне-зімовы перыяд практычна цалкам загінуў азімы рапс. Перасяваць плануюць кукурузай і раннімі зерневымі каласавымі. Намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага райвыканкама Мікалай Лясько адзначае, што ніхто не сядзіць склаўшы рукі і не чакае ад нябёсаў толькі добрага надвор'я:

— Надвор'е — надвор'ем, але самае галоўнае — выкананне ўсіх агратэхнічных мерапрыемстваў. Важна, каб глеба была якасна падрыхтавана, каб насенне было пратраўлена... І паспець трэба ў аптымальна сціслыя тэрміны ўсё пасеяць. Калі гэта выканаем, думаю, будзем і сёлета з зернем. Плануем ужо з 12-15 красавіка пачаць масавую сяўбу кукурузы. У Гомельскім раёне пад яе плошчы адведзены вельмі вялікія. Калі раннія зерневыя займаюць 10 тысяч га па раёне, то кукуруза — 21 тысячу.

Намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама Іван Сідарэнка падкрэслівае, што гаспадаркі Гомельскай вобласці плануюць завяршыць сяўбу ранніх збожжавых культур да 5 красавіка.

— У нас сёння вялікіх праблем на сяўбе няма ўвогуле. Усё ідзе арганізавана, па плане. У канцы першай дэкады красавіка неабходна пачынаць сяўбу нашай галоўнай культуры — кукурузы. Гэта значыць, трэба вызваліць да гэтага часу максімальную колькасць людзей і тэхнікі. Асноўны ўраджай збожжа сёлета на Гомельшчыне плануем атрымаць за кошт яравых збожжавых і кукурузы. Наша мэта — сабраць зерня не менш, чым летась, калі ўпершыню ў гісторыі яго намалот у Гомельскай вобласці склаў больш за 1,5 млн тон.

Уладзіслаў Кулецкі, Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Фота Іры­ны АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.