Вы тут

Конкурс для аматараў славеснасці


Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка аб'явіў конкурс чытальнікаў «Не згасае памяці свечка», прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Конкурс чытальнікаў праводзіцца сярод вучняў 9—11 класаў агульнаадукацыйных устаноў. Асноўныя задачы конкурсу — павышэнне цікавасці моладзі да тэмы Вялікай Айчыннай вайны, развіццё літаратурнага густу і прамоўніцкага майстэрства.

Удзельнікі прачытаюць вывучаныя на памяць паэтычныя, празаічныя, а таксама драматычныя творы на беларускай або рускай мовах па сваім выбары. Магчыма і чытанне твораў уласнага сачынення. Рэгламент аднаго выступу — не больш за 5 хвілін.

Пераможцы, якія занялі першае, другое і трэцяе месцы, будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі. Па рашэнні журы 10 фіналістаў, што прадэманстравалі найбольш яскравыя выступы, могуць быць адзначаны заахвочвальнымі прызамі.

Усім фіналістам будуць уручаны кампакт-дыскі з запісамі лепшых конкурсных выступленняў. Настаўнікі (кіраўнікі), якія падрыхтавалі фіналістаў, будуць адзначаны падзячнымі лістамі.

Заяўкі прымаюцца па 17 красавіка па адрасе: 220050, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, каб. 417а, факультэт беларускай і рускай філалогіі. Конкурс пройдзе 24 красавіка.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.