Вы тут

Паспрабаваў выцягнуць «шчаслівы білет»...


У Наваполацку мужчына скраў з кіёска 400 латарэйных білетаў і... раздаў іх мінакам.

Ранкам у праваахоўныя органы звярнулася прадавец прадпрыемства «Беларускія нацыянальныя латарэі»: невядомы трапіў унутр кіёска — знікла чатыры сотні розных латарэйных білетаў. Следча-аператыўная група знайшла на месцы здарэння сляды пальцаў на разбітым аконным шкле. Іх «прабілі» па базе даных — і неўзабаве супрацоўнікі міліцыі ўжо ехалі да месца жыхарства магчымага злачынцы. Па падазрэнні ў крадзяжы быў затрыманы 28-гадовы жыхар Расонскага раёна, які прыехаў у Наваполацк у госці да знаёмай.

Паводле інфармацыі ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, падазраваны раней быў судзімы за здзяйсненне маёмасных злачынстваў. У момант крадзяжу мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Устаноўлена, што падазраваны меў намер скрасці з кіёска грошы, аднак не знайшоў іх там. Тады вырашыў забраць латарэйныя білеты, якія потым проста раздаў мінакам. Па факце заведзена крымінальная справа, прызначаны шэраг судовых экспертыз.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.