Найбуйнейшую ў гэтым годзе партыю тытунёвай кантрабанды затрымалі супрацоўнікі Гродзенскай рэгіянальнай мытні на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Прывалка».
Аўтамабіль польскай фірмы, за рулём якога быў грамадзянін Беларусі, накіроўваўся за межы тэрыторыі Мытнага саюза з грузам, што быў пазначаны ў дакументацыі як «металічныя пруткі». Аднак інспекцыйна-наглядальны комплекс, які цяпер ёсць у мытнікаў дзякуючы праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія — Літва — Беларусь», падмануць не ўдалося. Сканіраванне грузавіка паказала, што пад «шыльдай» вырабаў з металу перавозяцца нелегальныя цыгарэты — 699 тысяч пачкаў коштам больш за 4,6 мільярда рублёў. А для імітацыі вагі «металічных пруткоў» выкарыстоўваліся бардзюрныя пліты.
Барыс ПРАКОПЧЫК
Эксперты — аб выніках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Расію.
Знайсці можна шмат чаго — ад солі да рэдказямельных металаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.
На прасторах яе вялікасці кнігі.