Вы тут

Падтрымка — толькі перспектыўным


Дзяржава будзе інвеставаць у прадпрыемствы заўтрашняга дня

Першарадная ўвага будзе надавацца таксама прадпрыемствам, што працуюць на мясцовай сыравіне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ААТ «Пеленг», паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт азнаёміўся са станам і перспектыўнымі напрамкамі работы арганізацый абароннага сектара беларускай эканомікі па вытворчасці найноўшых узораў узбраенняў і абсталявання. Кіраўнік дзяржавы цікавіўся эканамічнымі паказчыкамі работы кампаніі «Пеленг» і ўвогуле прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама, існуючымі праблемнымі пытаннямі ў галіне.

Аляксандру Лукашэнку далажылі таксама пра выкананне яго даручэнняў па рэалізацыі праектаў стварэння айчыннай касмічнай тэхнікі. Прэзідэнт азнаёміўся з узорамі касмічнага абсталявання, што выпускаецца, аснашчэннем вытворчай базы і тэхналагічнымі працэсамі зборкі касмічнай тэхнікі, вырабу буйнагабарытнай аптычнай тэхнікі. Кіраўніку дзяржавы былі прадстаўлены новыя і перспектыўныя ўзоры ўзбраенняў, што вырабляюцца прадпрыемствамі абароннага сектара, оптыка-электронная апаратура, якая выпускаецца прадпрыемствам «Пеленг». Прэзідэнту далажылі таксама аб перспектывах развіцця кампаніі і касмічнага прыборабудавання.

Кіраўнік дзяржавы застаўся задаволены работай прадпрыемства. «Мне кампанія спадабалася: вы працуеце, ні ў кога грошай не просіце», — сказаў ён.

У час размовы з працоўным калектывам ААТ «Пеленг» Аляксандр Лукашэнка расказаў пра прычыны наведвання. Паводле яго слоў, ён прыехаў паглядзець, як працуюць найлепшыя прадпрыемствы, каб, убачыўшы горшыя, мог параўнаць.

«Было пастаўлена шмат задач. Мы ж экзамен здаём перад вамі, і вы са мной будзеце здаваць экзамен перад беларускім народам: што мы зрабілі перадавога? Народ павінен бачыць — у нашай краіны ёсць будучыня. Вы адну з задач выканалі, маеце перспектывы, свае грошы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што на працягу года трэба вызначыцца, што засталося дарабіць, «асабліва ў гэтыя складаныя часы, галоўнае — не спыніцца, трэба ісці наперад».

Прэзідэнт таксама паведаміў, што ў маі з трохдзённым візітам у Беларусі чакаюць старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі. «Пеленг» актыўна супрацоўнічае з партнёрамі з Кітая. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, знаходзячыся ў Кітаі, наведваў такія прадпрыемствы. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што плануе паказаць старшыні КНР у тым ліку пункты супрацоўніцтва з Кітаем.

«Гэтая краіна, якая сёння шукае партнёраў, мае шмат грошай. Калі мы будзем, як цяпер, з імі ў партнёрах і станем развіваць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках, мы можам атрымаць і крэдыты, і заказы. Для нас галоўнае — заказы», — падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы да гэтага візіту вельмі сур'ёзна рыхтуемся», — дадаў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.