Вы тут

У цэнтры ўвагі — ветэраны


Пра гэта было заяўлена ўчора падчас асабістага прыёму грамадзян, які правяла міністр інфармацыі Лілія Ананіч у Шчучыне.

Міністр адзначыла, што дзякуючы палітыцы Прэзідэнта дзяржава ўсе гэтыя гады ўважліва ставілася і ставіцца да праблем ветэранаў, захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і Перамозе. І далей у краіне будуць памятаць, якім быў кошт атрыманага міру, як сваёй пасляваеннай працай ветэраны стварылі даброты, што сталі асновай для незалежнасці краіны сёння. На міжнародных сустрэчах самага высокага ўзроўню кіраўнік беларускай дзяржавы падкрэслівае, што цяпер у нас ёсць і наша задача — не аддаць Перамогу нікому, не дазволіць яе перакройваць.

Учора ж Лілія Ананіч прыняла ўдзел у дні інфармавання ў Слоніме, дзе разглядаліся пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі. Размова ішла пра тое, што адзін з найважнейшых напрамкаў — выхаванне новага пакалення ў духу патрыятызму, захавання традыцый, багатай спадчыны, атрыманай дзякуючы ветэранам. Моладзь з вялікай павагай ставіцца да ветэранаў, як падкрэсліла міністр.

Што тычыцца Шчучына, то ў верасні тут адбудзецца рэспубліканскае свята — Дзень беларускага пісьменства, цэнтральнай тэмай якога таксама стане 70-годдзе Перамогі. Ветэраны будуць аднымі з самых ганаровых гасцей на ім.

Анатоль СЛАНЕЎСКІ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.