Вы тут

Правядзём меліярацыю і ...


Колькі ж мяса і малака атрымаем?

Такім пытаннем зацікавіліся спецыялісты Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці пасля знаёмства з заяўкамі сельгаспрадпрыемстваў на меліярацыю.

Аказалася, што ў большасці з іх няма галоўнага — абгрунтавання эканамічнай мэтазгоднасці гэтых работ. Вось, напрыклад, заяўка на рэканструкцыю меліяратыўнага ўчастка плошчай 220 гектараў у СВК «Місевічы» Воранаўскага раёна. Невядома, колькі мяса і малака збіраюцца атрымаць з гэтых земляў, якога прыбытку чакаюць і які тэрмін акупнасці праекта.

Камітэт дзяржкантролю выбарачна абследаваў меліяраваныя землі і выявіў, што каля 400 гектараў належнага эфекту не даюць. Хоць на іх затрачана 2,7 мільярда рублёў з бюджэту. Напрыклад, у СВК «Нягневічы» Навагрудскага раёна пасля рэканструкцыі ў 2009 годзе меліярацыйнай сістэмы «Занёманская» не выкарыстоўваюць 110 гектараў: плошча зарастае хмызняком, шматгадовыя травы не скошваюцца.

Акрамя таго, практычна ўсюды ігнаруюцца патрабаванні праектнай дакументацыі наконт выкарыстання асушаных зямель. Скажам, замест прадугледжанай сенажаці вырошчваюць азімыя і кукурузу. Аб навукова абрунтаваным севазвароце з улікам спецыфікі меліяраваных сельгасугоддзяў часта не думаюць. Не наладзілі і сістэму ўліку прадукцыйнасці, валавай вытворчасці і кошту прадукцыі з канкрэтных зямельных участкаў. А значыць, не разбярэшся, якая аддача ад бюджэтных сродкаў.

Дарэчы, землеўпарадкавальныя службы райвыканкамаў за два апошнія гады не ўстанавілі ніводнага парушэння заканадаўства ў выкарыстанні меліяраваных земляў. Што і не дзіўна, паколькі праверак па гэтым пытанні не было.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.