Вы тут

Юрасобы маюць шанц на кампенсацыю


А крэдыты давядзецца выплачваць

Сітуацыя з юрыдычнымі асобамі, якія з'яўляюцца кліентамі Дэльта Банка, праясніцца на працягу месяца. Пра гэта заявіў кіраўнік яго часовай адміністрацыі Аляксандр Пядзько.

У дадзены момант, у адпаведнасці з Банкаўскім кодэксам, банк прыпыніў выкананне абавязацельстваў перад юрыдычнымі асобамі. «Цяпер аналізуецца сітуацыя, каб зразумець, ці дастаткова ва ўстановы актываў для выканання сваіх абавязацельстваў, прызначана інвентарызацыя. На працягу месяца будзе вырашана пытанне з ацэнкай рэальнага фінансавага стану банка і адпаведныя прапановы намі будуць унесены», — адзначыў Аляксандр Пядзько.

Што да крэдытаатрымальнікаў Дэльта Банка, то з імі сітуацыя зразумелая. Фінансавая ўстанова па-ранейшаму абслугоўвае крэдытны партфель як фізічных, так і юрыдычных асоб. «Усе грашовыя сродкі, якія яны пералічылі, будуць залічаны ў лік пагашэння абавязацельстваў па крэдытных дагаворах».

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.