Вы тут

Еўрапейская адукацыя — без «адрыву» ад айчыннай


Прэзентацыя міжнароднага праекта па дыстанцыйным навучанні Суbеr Еdусаtіоn Nеtwоrk (СЕN) прайшла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі. Праект прадставіла дэлегацыя з Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта (г.Скаліцэ, Славакія) на чале з яго дырэктарам Хайдзі Шварцовай.

26-3

26-3

 

У аснову праекта пакладзена інтэрактыўная сістэма відэаканферэнцсувязі. Прадстаўнікоў вядучых беларускіх ВНУ, якія прысутнічалі на прэзентацыі, звязалі з дапамогай сеткі з ВНУ Англіі, Італіі, Францыі, Расіі, Украіны і, вядома ж, Славакіі, прадэманстраваўшы на практыцы магчымасці Суbеr Еdусаtіоn Nеtwоrk. Аднак гэта толькі тэхнічны бок справы. Аб'яднаўшы вышэйшыя навучальныя ўстановы з розных краін свету, СЕN дае студэнтам магчымасць навучацца ў самых лепшых выкладчыкаў еўрапейскіх універсітэтаў, не пакідаючы сваёй краіны.

— Суbеr Еdусаtіоn Nеtwоrk — гэта магчымасць скончыць паралельна два ўніверсітэты і атрымаць еўрапейскі дыплом. Пасля аб'яднання праграм ужо не трэба будзе здаваць адны і тыя ж дысцыпліны. Неабходна будзе толькі здаць дзяржаўныя іспыты ў абодвух універсітэтах, — расказала аб перспектывах праекта спадарыня Хайдзі Шварцова.

Студэнтам будуць прапанаваны варыянты вывучэння як адной асобнай дысцыпліны, так і прафесійная падрыхтоўка з атрыманнем дыплома бакалаўра або магістра. Спыніўшы свой выбар на пэўнай спецыяльнасці, напрыклад, «інфармацыйныя тэхналогіі», студэнт БДУІР пасля здачы ўсіх іспытаў зможа атрымаць на рукі адразу два дыпломы — БДУІР і выбранага ім еўрапейскага ўніверсітэта. Выгада відавочная: гэта сэканомлены час і адсутнасць выдаткаў на пражыванне за мяжой.

Асаблівасцю сеткі Суbеr Еdусаtіоn Nеtwоrk з'яўляецца магчымасць адначасовага оnlіnе-падключэння да лекцый ці семінараў цэлага шэрагу ўніверсітэтаў з самых розных краін свету. Акрамя гэтага, прапусціць важны матэрыял будзе немагчыма, паколькі студэнт заўсёды зможа атрымаць доступ да сховішча запісаў. Лекцыі, а таксама дадатковы матэрыял, можна будзе праглядзець на любой прыладзе: камп'ютары, планшэце або смартфоне.

— Семінар-прэзентацыя праходзіў у БДУІР невыпадкова, паколькі наш універсітэт валодае сучасным абсталяваннем для арганізацыі дыстанцыйнага навучання і неабходным вопытам работы ў гэтай сферы, развіваючы дыстанцыйныя праграмы навучання ў філіялах БДУІР у Чыкага і Бостане, — патлумачыў рэктар БДУІР Міхаіл БАТУРА. — Еўрапейскі ўніверсітэт валодае шырокай базай ведаў у галіне эканомікі, менеджменту і бізнес-аналітыкі, але, па сутнасці, БДУІР і іншым універсітэтам Беларусі прапануецца супрацоўніцтва з цэлым холдынгам універсітэтаў.

Далучэнне БДУІР да адукацыйнага працэсу Суbеr Еdусаtіоn Nеtwоrk — лагічны і натуральны крок у развіцці дыстанцыйнага навучання. Паміж БДУІР і ўніверсітэтамі, якія ўдзельнічаюць у Суbеr Еdусаtіоn Nеtwоrk, плануецца распрацоўка сумесных адукацыйных праграм па тэхнічным профілі.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.