Вы тут

Наша тэхніка запатрабавана ў Туркменістане


Наша краіна і Туркменістан маюць вялікі патэнцыял супрацоўніцтва як у гандлёва-эканамічнай сферы, так і на міжнароднай арэне. Пра гэта заявіў прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі беларускага парламента Міхаілам Мясніковічам, якая прайшла ў Ашхабадзе.

Кіраўнік Туркменістана падкрэсліў, што яго радуе тэндэнцыя развіцця гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін. Ён адзначыў вялікую ролю ў гэтым міжурадавай камісіі. Паводле яго слоў, беларуская тэхніка запатрабавана і ў сельскай гаспадарцы, і ў будаўніцтве, і ў нафтагазавым комплексе, і ў іншых галінах. Гурбангулы Бердымухамедаў лічыць сумесны праект па будаўніцтве Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната важным для ўсяго рэгіёна Сярэдняй Азіі.

Міхаіл Мясніковіч у сваю чаргу адзначыў, што ўсе дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту прэзідэнта Туркменістана ў Беларусь, выконваюцца. Прычым гэта не разавыя праекты. «Мы пашыраем супрацоўніцтва па розных напрамках», — заўважыў старшыня Савета Рэспублікі.

Міхаіл Мясніковіч асабліва акцэнтаваў увагу на ўзаемадзеянні ў сферы высокаінтэлектуальнай дзейнасці. Так, у найбліжэйшы час у Туркменістан будуць дастаўлены два беспілотныя комплексы. Перспектыўным, на думку кіраўніка верхняй палаты, з'яўляецца і цэнтр па падрыхтоўцы персаналу.

Надзея АЛЕКСАНДРОВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.