Вы тут

Напярэдадні сесіі


Над якімі законапраектамі працуюць дэпутаты

Чарговая сесія парламента адкрыецца ўжо на наступным тыдні. Карэспандэнт «Звязды» пацікавіўся ў дэпутатаў, якія праекты законаў ужо гатовы да разгляду, а якія знаходзяцца ў фінальнай стадыі дапрацоўкі.

Андрэй НАВУМОВІЧ, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі:

— У дзень адкрыцця сесіі наша камісія прадставіць у першым чытанні праект закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Літаральна ўчора мы на пасяджэнні камісіі разглядалі праект закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» — ён рыхтуецца да другога чытання. Яшчэ адзін важны законапраект, над якім мы працуем, тычыцца змен і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю.

Увогуле, працуючы над тым ці іншым законапраектам, мы рэгулярна сустракаемся з прадстаўнікамі шматлікіх дзяржаўных органаў. Сёння і ў пачатку наступнага тыдня ў нас пройдуць пасяджэнні працоўных груп па абмеркаванні законапраектаў, што курыруюцца дэпутатамі нашай камісіі.

Аляксандр ЦАЦОХА, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы:

— Камісія працуе над падрыхтоўкай да другога чытання наступных законапраектаў: «Аб унясенні змен і дапаўненняў у закон «Аб зацвярджэнні Асноўных напрамкаў унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь» і «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізічнай культуры і спорту». Другі законапраект прымаецца з той прычыны, што не так даўно быў прыняты ў новай рэдакцыі адпаведны закон. Натуральна, ён патрабуе пэўных змен у цэлым шэрагу заканадаўчых актаў (іх, дарэчы, 12), якія закранаюць дадзеную тэму.

Мы прадставім на гэтай сесіі два законапраекты ў першым чытанні — «Аб унясенні змен і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб якасці і бяспецы харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў для жыцця і здароўя чалавека» і «Аб унясенні змен і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы здароўя». Найбольшую цікавасць выклікае законапраект, што тычыцца бяспекі харчовай сыравіны — ён будзе прадстаўлены практычна ў новай рэдакцыі. Усе змены, якія ў ім прадугледжваюцца, звязаны з тым, што наша краіна ўступіла ў Еўразійскі саюз і распрацоўка такога закона — адна з прыступак у працэсе гарманізацыі заканадаўства.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.