Вы тут

У нядзелю зноў пахаладае


Умовы надвор'я сёння ў краіне будзе вызначаць цёплая паветраная маса, якая паступае з поўдня Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па заходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды.

Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, днём месцамі па паўночным усходзе — нават моцны. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 12-18 градусаў. Атмасферны ціск істотна не зменіцца. У суботу тэрыторыя краіны трапіць пад уплыў атмасферных франтоў і паветраных мас, якія паступаюць з поўдня Еўропы. Уначы па паўднёва-заходняй палове, а ўдзень — на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Па паўночным усходзе месцамі — моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 цяпла, удзень — плюс 8-15 градусаў, па паўднёвым усходзе месцамі да 17 цяпла.

Аднак ужо ў нядзелю чакаецца змена надвор'я. Тэрыторыя краіны апынецца ў зоне актыўных атмасферных франтоў. Пахаладае. Прагназуюцца ападкі пераважна ў выглядзе дажджу, але па ўсходзе ён будзе чаргавацца з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 6 градусаў, удзень будзе толькі 2-9 цяпла, а па захадзе краіны — да плюс 10-12 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».