Вы тут

І арэнду знізім, і навучым


Міністэрства гандлю плануе далучаць больш актыўна малы бізнес да продажу беларускай прадукцыі. Для гэтага прапануецца такі механізм, як зніжэнне арэнднай стаўкі для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлююць айчыннымі таварамі. Пра гэта заявіла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас круглага стала, арганізаванага газетай «СБ. Беларусь сегодня».

Ірына Наркевіч адзначыла, што ўсе неабходныя ўмовы, каб прадпрымальнікі больш актыўна ўводзілі ў свой асартымент тавары беларускіх вытворцаў, ёсць: уся дакументацыя, усе неабходныя сертыфікаты вытворцы даць гатовы. Але, на яе думку, бізнес-супольнасць рабіць гэтага не стала.

«Мы рэкамендавалі іншым органам улады пагаварыць з гандлёвымі цэнтрамі, каб тыя прастымулявалі індывідуальных прадпрымальнікаў, якія прадаюць айчынны тавар: знізілі для іх кошт арэнднай платы», — сказала намеснік міністра.

Ірына Наркевіч нагадала, што нядаўна ў беларускім заканадаўстве памянялася фармулёўка «фірменнай крамы». Раней такія гандлёвыя аб'екты маглі ствараць толькі вытворцы, каб гандляваць там самастойна.

«Але мы разумеем, што зараз ва ўсім свеце развіваюцца іншыя формы рэтэйла — і франчайзінг, і сумежныя дагаворы па перадачы аўтарскіх правоў. Так што індывідуальным прадпрымальнікам патрэбны нейкі штуршок. 2016 год прыйдзе вельмі хутка, і ў гэты пераходны перыяд трэба паказаць прадпрымальнікам, што яны могуць рабіць яшчэ, акрамя таго, як гандляваць «шэрым імпартам». Але нельга пакідаць іх сам-насам са сваімі праблемамі», — заявіла намеснік міністра.

Паводле яе слоў, маленькія буцікі, адкрытыя па франчайзінгу, па дагаворах перадачы аўтарскіх правоў, маглі б паспяхова працаваць, асабліва ў дробных населеных пунктах. У Міністэрстве гандлю гатовы правесці з бізнес-супольнасцю семінары, растлумачыць, што такое франчайзінг. Намеснік міністра гандлю таксама лічыць, што прадпрымальнікі, якія гандлююць таварамі лёгкай прамысловасці, павінны больш актыўна ўключацца і ў вытворчую сферу, асабліва гэта тычыцца невялікіх партый.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.