Вы тут

«Хрустальная Паўлінка» пайшла ў оперу


Прэстыжную прафесійную тэатральную ўзнагароду Беларусі атрымае спявак Уладзімір Пятроў

Імі захапляюцца гледачы, іх паважаюць калегі, прафесіяналы з тэатральных колаў. Ёсць за што паважаць: як правіла, галоўную прафесійную ўзнагароду (заснаваную Саюзам тэатральных дзеячаў Беларусі) уручаюць асобам знакамітым — за адданасць тэатру і шматгадовую плённую працу. Асоба, якую сёлета адзначыла «Хрустальная Паўлінка», — народны артыст Беларусі, оперны спявак, барытон Уладзімір Пятроў.

[caption id="attachment_76988" align="alignnone" width="600"]26-551 У опе­ры «Але­ка» С. Рах­ма­ні­на­ва.[/caption]

Ён можа спяваць Фігара і Макбета, Дон Жуана і Яўгена Анегіна, Жэрмона ў «Травіяце» і Эскамілья ў «Кармэн». Можа перадаць драму такіх герояў, як Набука і Рыгалета. Увасобіць каварнага графа Скарпія ў «Тосцы» і загадкавага Лятучага галандца... Роляў шмат, як і шмат спектакляў, у якіх Уладзімір Пятроў быў заняты за сваю творчую кар'еру ў беларускім тэатры. Вучыўся ён ва Уральскай дзяржаўнай кансерваторыі ў Екацярынбургу, але з 1992 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі. У 1990-я гады актыўна ўдзельнічаў у міжнародных конкурсах, станавіўся лаўрэатам, напрыклад на Першым Міжнародным конкурсе оперных спевакоў імя Рымскага-Корсакава ў Санкт-Пецярбургу ў 1994 годзе і ў Монтэ-Карла на конкурсе «Voіce-Masters-1997». Супрацоўнічае з міжнароднымі опернымі фестывалямі. І вельмі запатрабаваны як саліст за мяжой: выступаў у тэатрах Германіі, Швейцарыі, Францыі, Кітая, Ізраіля, Іспаніі, Расіі. Але Уладзімір Пятроў працягвае працаваць на карысць беларускага тэатра.

Пра тое, хто і якім чынам узбагаціў айчыннае тэатральнае мастацтва за мінулы год, разважаць будуць 27 сакавіка, у Сусветны дзень тэатра, асобы, якія звязаны са сцэнай і проста любяць тэатр у Беларусі. Але ўрачыстая цырымонія ўручэння прэмій Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі адбудзецца ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. І тады будзем ведаць, хто ў нас «Зорка», хто «Кветка», хто «Анёл» і ў кім жыве «Натхненне», без якога наогул немагчыма крануць гледача.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?