Вы тут

Патушы святло... разам з усёй планетай!


28 сакавіка краіна далучыцца да самай маштабнай міжнароднай экалагічнай акцыі «Гадзіна Зямлі»

Яе сутнасць заключаецца ў тым, каб 28 сакавіка на адну гадзіну з 20:30 да 21:30 патушыць святло, адключыць непатрэбныя электрапрыборы дома або ў офісе і паспрабаваць узяць за звычку беражлівае стаўленне да прыродных рэсурсаў. Ініцыятары «Гадзіны Зямлі» ў Беларусі — таварыства экалагічных арганізацый «Зялёная Сетка» і Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь.

26-52

26-52

 

У рамках «Гадзіны Зямлі» 28 сакавіка па ўсёй Беларусі пройдуць публічныя акцыі і мерапрыемствы.

У Мінску 28 сакавіка у 14:00 у Loft Сafe (вул. Броўкі, 22) адчыняе дзверы «Жывая бібліятэка», прысвечаная «Гадзіне Зямлі». З «чытачамі» сустрэнуцца незвычайныя, цікавыя людзі, якім можна будзе задаць любыя пытанні: веган, сыраед, гарадскі ляснічы, аўтары экалагічных дабрачынных праектаў, ліквідатар аварыі на ЧАЭС і іншыя.

А ў 20:30 Loft Сafe стане канцэртнай пляцоўкай для гуртоў Hummuskіss і Navі. Музыкі адыграюць акустычны канцэрт у падтрымку акцыі. Уваход вольны.

У гэты ж час велакухня «Гараж 38» (пр-т Незалежнасці, 44б) запрашае выпіць чай з самавара пры свечках і пагаварыць пра тое, як кожны з нас можа паўплываць на змяненне клімату, напрыклад, перасеўшы на веласіпед!

На адну гадзіну пагасне падсветка будынкаў праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, гандлёвага цэнтра «Сталіца», некаторых універсітэтаў Мінска, у Маскоўскім раёне ўсіх устаноў адукацыі. Акцыю падтрымалі Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства замежных спраў, Міністэрства культуры, Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства энергетыкі і іншыя дзяржаўныя ўстановы.

У гэтым годзе акцыю падтрымалі бізнес-кампаніі: аператар мабільнай сувязі МТС патушыць святло ў сваіх офісах па ўсёй краіне, а кампанія «Вэлком» спецыяльна да акцыі ўстанавіла кантэйнеры для ўтылізацыі батарэек у сваіх цэнтрах продажаў і абслугоўвання. Да акцыі далучаюцца таксама рэкламная кампанія Leo Burnett у Беларусі, гіпермаркеты «Green», вытворца будаўнічых матэрыялаў «Paroc».

У Гомелі 28 сакавіка ў 20:30 у «Танкабары» (вул. Валгаградская, 45) адбудзецца акустычны канцэрт гурта Shuma Voіces, які ўжо другі год запар падтрымлівае акцыю. Уваход вольны. Акрамя таго, адключыцца падсветка ўсіх будынкаў Цэнтральнага раёна горада і рэкламная падсветка на цэнтральных вуліцах горада.

У Брэсце ў гарадскім Парку культуры і адпачынку ўсе ахвотныя змогуць паслухаць ужывую скрыпку і саксафон, а таксама атрымаць асалоду ад вогненнага шоу тэатра «Этэрэ».

У Гродне можна будзе заняцца ёгай пры свечках у студыі «Сансара», а таксама даведацца больш пра праблему змены клімату (вул.1 Мая, 7).

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.