Вы тут

Час прыбірацца


Парадак наводзілі валанцёры, школьнікі, сельскія дэпутаты

Самым значным мерапрыемствам сёлетняй веснавой прыборкі ў Дамачаве старшыня сельскага Савета Уладзімір Хвацік назваў добраўпарадкаванне тэрыторыі былых могілак. Названыя могілкі закрылі для пахаванняў у далёкім 1953 годзе. Цяпер яны аказаліся практычна ў цэнтры вялікага населенага пункта. Можна сабе ўявіць, як больш за паўвека там усё зарасло дрэвамі, хмызняком, здзічэлым кустоўем. Больш за тое, нядобрасумленныя месцічы і госці былога райцэнтра часам пакідалі бытавыя адходы ў густых зарасніках старых могілак. Месца спецыфічнае, таму не рашаліся туды раней пайсці, каб раскарчаваць, разраўняць і прывесці ўсё ў парадак. Але ж, паводле слоў Уладзіміра Хваціка, магіл ужо практычна не відно, карэнне даўно іх параўняла з зямлёй, таму прыйшоў час узяцца і за гэты кавалак зямлі.

26-54

— Дапамагчы сельскаму Савету згадзіліся маладыя людзі з Брэста. Дзве групы па дзесяць чалавек зусім маладых хлопцаў і дзяўчат па чарзе ў выхадныя дні шчыравалі ў Дамачаве. Валанцёры аднесліся да працы з вялікім энтузіязмам. На дапамогу ім прыйшлі двое мясцовых жыхароў. Асноўную работу мы зрабілі: выкарчавалі дрэвы і хмызнякі, вынеслі смецце, якое збіралася тут гадамі. І хутка недалёка ад старой царквы замест зарасніку будзе чыстая і прывабная мясціна,— расказаў старшыня сельскага Савета.

Паводле яго слоў, веснавых клопатаў хапае. Гэтымі днямі працягваюцца работы па добраўпарадкаванні сквера ў цэнтры пасёлка. Дамачава размешчана за 45 кіламетраў на поўдзень ад Брэста. Недалёка праходзіць дзяржаўная мяжа з Еўрасаюзам. Праз памежны пераход Дамачава-Славатычэ штодзень праязджаюць дзясяткі людзей, у тым ліку і з-за мяжы. Таму падтрымліваць прыгажосць і парадак лічаць тут справай гонару.

— Яшчэ вельмі важна навесці поўны парадак да мая, — падкрэсліў кіраўнік мясцовай улады, — бо ў шматпакутным Дамачаве заўсёды годна адзначалі свята Перамогі. Будзем шырока святкаваць і 70-гадовы яе юбілей. У пасёлку было знішчана гета, загінула чатыры тысячы чалавек. Нямецка-фашысцкія захопнікі расстралялі тут дзіцячы дом, ахвярамі расстрэлу сталі 54 малыя і 20-гадовая выхавальніца. Помнікі названым трагедыям падтрымліваюцца заўсёды ў парадку, там будзе праведзена толькі звычайная вясновая прыборка.

А ў Клейніках Брэсцкага раёна нядаўна адбылася вялікая акцыя па навядзенні парадку ўздоўж берага ракі Лясная. Тут заўсёды была чыстая вада. Па беразе абсталяваны пляжныя зоны, дзе ўлетку адпачывае шмат людзей. Адзін з такіх пляжаў знаходзіцца за 300 метраў ад школы.

— У мінулую суботу, — расказвае намеснік дырэктара школы Наталля Лук'янюк, — на працоўную акцыю выйшлі вучні сярэдніх і старэйшых класаў. Папрацавалі добра. Мяшкі хутка напаўняліся смеццем, якога сабралася за зіму нямала. Прыбіраць узбярэжжа Лясной становіцца традыцыяй нашай школы. Летась вучні таксама ўдзельнічалі ў такім суботніку. Падобныя акцыі разглядаем як частку вучэбна-выхаваўчага працэсу. Спадзяёмся, што нашы дзеці ніколі не будуць засмечваць прыроду, наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, дзе б яны потым ні былі.

Ініцыятарам названага суботніка стаў Клейніцкі сельскі Савет. Паводле слоў яго старшыні Алены Мельнік, прыбіраць выйшлі ўсе дэпутаты. Асаблівую актыўнасць, як заўсёды, праявіла стараста вёскі Наталля Якубчык. За сваю работу па добраўпарадкаванні вёскі Наталля Канстанцінаўна, дарэчы, нядаўна была адзначана падзячным пісьмом райвыканкама.

Акцыя, якую ў Клейніках назвалі «Чысты бераг», сабрала больш за сто добраахвотнікаў. Назбіралі цэлы прычэп рознага смецця. На жаль, нават старую мэблю давялося знайсці каля рэчкі. Затое цяпер увесь бераг насупраць населенага пункта стаў сапраўды чыстым.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Брэсцкі раён

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.