Вы тут

Дыялог на вастрыні


26 сакавіка на тэлеканале АНТ адбылася прэм'ера новай праграмы «Трэба разабрацца». Самыя актуальныя падзеі і вострыя пытанні разам з вядучым у ёй абмяркоўваюць і прапануюць шляхі выйсця з той ці іншай праблемнай сітуацыі кампетэнтныя суразмоўцы — грамадскія дзеячы, палітыкі, бізнесмены.

«Трэба разабрацца» — гэта новая грамадска-палітычная праграма еўрапейскага фармату, не масавае ток-шоу, але размова «адзін на адзін» па самых актуальных і важных для грамадства тэмах», — падкрэслівае прэс-сакратар Агульнанацыянальнага тэлебачання Юлія Дубоўская. Вядучым праграмы стаў Рыгор Кісель, які таксама з'яўляецца і аўтарам ідэі. Кіраўнік тэлеканала АНТ, вопытны журналіст з уласным пунктам гледжання гатовы да сур'ёзнай і вострай размовы са сваімі гасцямі. У якасці экспертаў у студыю праграмы запрашаюцца людзі, якія не баяцца прамых пытанняў і не абыякавыя да лёсу краіны. А фармат дыялогу дапаможа суразмоўцам агучыць сваю пазіцыю для шырокай грамадскасці, аргументаваць яе, паказваючы розныя аспекты праблемы.

«Трэба разабрацца», як плануецца, будзе выходзіць кожны чацвер у вячэрнім эфіры.

Алена ДРАПКО.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.