Вы тут

Беларусам выпалі «барабанныя палачкі»


Стаў вядомы парадак выступлення ўдзельнікаў юбілейнага шоу

Днямі арганізатары 60-га міжнароднага песеннага шоу абвясцілі канчатковы парадак выступлення ўсіх удзельнікаў паўфіналу. Нагадаем, апошнія некалькі гадоў гэтае пытанне вызначаецца не лёсаваннем, а прадзюсарамі «Еўрабачання», якія жадаюць такім чынам зрабіць канцэрт больш яркім эфектным з пазіцыі рэжысуры. Паводле рашэння арганізатараў, прадстаўнікі Беларусі — дуэт Uzarі & Maіmuna — выканаюць сваю кампазіцыю «Tіme» у першым паўфінале, 19 мая, пад нумарам 11.

Адкрываць сёлетні конкурс выпала прадстаўніку Малдовы Эдуарду Раманюту (што цікава, спявак — ураджэнец Цярнопаля, грамадзянін Украіны, які раней некалькі разоў удзельнічаў у нацыянальным адборы на радзіме, але там удачы не меў).

Цалкам схема выступленняў удзельнікаў першага паўфіналу «Еўрабачання-2015» выглядае наступным чынам: 1. Малдова. 2. Арменія. 3. Бельгія. 4. Нідэрланды. 5. Фінляндыя. 6. Грэцыя. 7. Эстонія. 8. Македонія. 9. Сербія. 10. Венгрыя. 11. Беларусь. 12. Расія. 13. Данія. 14. Албанія. 15. Румынія. 16. Грузія.

У другім паўфінале, які адбудзецца 21 мая, артысты выступяць у наступным парадку: 1. Літва. 2. Ірландыя. 3. Сан-Марына. 4. Чарнагорыя. 5. Мальта. 6. Нарвегія. 7. Партугалія. 8. Чэхія. 9. Ізраіль. 10. Латвія. 11. Азербайджан. 12. Ісландыя. 13. Швецыя. 14. Швейцарыя 15. Кіпр. 16.Славенія. 17. Польшча.

У фінальным шоу 23 мая, нагадаем, выступяць па 10 лідараў з кожнага паўфінальнага канцэрта, а таксама краіны-заснавальніцы «Еўрабачання» Вялікабрытанія, Германія, Італія, Іспанія, Францыя, краіна-гаспадыня сёлетняга конкурсу Аўстрыя і спецыяльны госць, запрошаны сёлета арганізатарамі, — Аўстралія.

Інтрыга конкурсу вырашыцца ўжо менш як праз два месяцы. І пакуль прыхільнікі ламаюць галовы, хто мае большыя шанцы на перамогу — фаварыты, прадказаныя букмекерамі, або зусім нечаканыя персанажы, — прапануем разняволіцца і пазнаёміцца з займальнай статыстыкай, якая, магчыма, дапаможа скласці свой уласны прагноз наконт вынікаў «Еўрабачання-2015». Такім чынам, сярод удзельнікаў юбілейнага шоу найбольшую канкурэнцыю адна адной складаюць жанчыны — ажно 17 краін выбралі ў якасці сваіх прадстаўніц сольных спявачак. Усяго 5 краін спынілі свой выбар на мужчынскіх калектывах, у тым ліку два, якіх букмекеры прагназуюць пераможцамі, — Італія і Фінляндыя. Па 9 краін дэлегуюць на конкурс салістаў-мужчын і рознаполыя дуэты і калектывы. Сярод апошніх, дарэчы, вылучаецца Арменія: усе шасцёра ўдзельнікаў гурта Genealogy армянскага паходжання, але з розных кантынентаў — Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі і Аўстраліі — куды іх продкі раз’ехаліся пасля генацыду армян 1915 года. Аб’яднае іх усіх шостая ўдзельніца, Інга Аршакян з Арменіі, якая разам са сваёй сястрой Ануш ужо выступала на «Еўрабачанні» ў 2009 годзе.

Самаму сталаму ўдзельніку сёлетняга шоу — Перці Курыкі з Фінляндыі — ужо амаль 60 гадоў, самай юнай удзельніцы дуэта з Сан-Марына Аніце Сіманчыні толькі ў красавіку споўніцца 16, і яна стане першай спявачкай, хто бярэ ўдзел у дзіцячым і дарослым конкурсе ў суседнія гады. І гэта, заўважым, далёка не ўсе цікавінкі 60-га «Еўрабачання». Ці тое яшчэ будзе, убачым і пачуем напрыканцы мая!

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.