Вы тут

Гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Тыдзень адкрывае магчымасці для фінансавых поспехаў. Прыслухайцеся да сябе і не бойцеся рухацца наперад. Гэта вельмі спрыяльны перыяд. Новыя ідэі і прапановы могуць як прыйсці збоку, так і з'явіцца ў вас саміх. Старыя сувязі нагадаюць пра сябе і саслужаць добрую службу. Праз актыўныя падзеі на працягу ўсяго тыдня вы можаце стаміцца, але зробленая праца не будзе дарэмнай. Для асабістага жыцця часу зусім не застаецца, таму яно будзе ў цені дзелавога.

ЦЯЛЕЦ. Цяжкасці матэрыяльнага характару могуць заспець вас у першай палове тыдня. Непрадбачаныя выдаткі або залішняя марнатраўнасць створаць праблемы, але ў хуткім часе вы знойдзеце выйсце з гэтай сітуацыі. Не выключана, што ў азначаныя дні вы будзеце адчуваць сябе вельмі няўпэўнена і таму не рашыцеся на важныя крокі. Можаце разлічваць на падтрымку з боку іншых людзей і на невялікія грашовыя паступленні, якія дазволяць закрыць фінансавую дзірку.

БЛІЗНЯТЫ. Удалы тыдзень. Ёсць магчымасць адчуць сітуацыю, знайсці спрыяльны момант, што дазволіць выбраць патрэбны кірунак і зрабіць правільныя дзеянні. Можаце не толькі разлічваць на грашовыя паступленні, але і на тое, што знойдзеце новае крэда, спосаб рэалізацыі сябе — гэта прынясе і камфортнае ўнутранае самаадчуванне, і дадатковы даход. Прыслухайцеся да сябе і рабіце тое, што падабаецца.

РАК. З прычыны фінансавых непаразуменняў можа з'явіцца адкрытае супрацьстаянне і канфліктная сітуацыя. Дамовіцца і прыйсці да адзінага меркавання будзе вельмі складана. Старайцеся рабіць па максімуме тое, што вам здаецца больш правільным і дакладным. Гэта дазволіць адстаяць свае пазіцыі і ў канчатковым выніку выйсці пераможцам з той сітуацыі. Матэрыяльнае становішча палепшыцца, і ў вас з'явяцца варыянты, як дзейнічаць далей і ў якім кірунку развівацца. Тыдзень спрыяльны і для асабістага жыцця. Вас чакае ўзмацненне пачуццяў і паляпшэнне адносінаў.

ЛЕЎ. Каб не згубіцца паміж рознымі шляхамі, уласнымі страхамі і надзеямі, неабходна загадзя выбраць дакладную стратэгію і прытрымлівацца яе. Вы будзеце вельмі рамантычнымі, што палепшыць настрой, але не дазволіць цвяроза ацэньваць сітуацыю. Да таго ж існуе высокая рызыка, што вы памыліцеся, пабудуеце паветраныя замкі ці вам паведамяць няправільныя звесткі. Таму прымаць якія-небудзь рашэнні або змяняць звыклы лад дзеянняў на працягу ўсяго тыдня не рэкамендуецца. Не адступайце ад першапачатковага плана.

ДЗЕВА. Вашы здольнасці ацэньваць тое, што адбываецца вакол, будаваць схемы і планы будуць вельмі карысныя. Зможаце самі разабрацца ў тым, што адбываецца і зрабіць правільныя высновы. Час лагічнага мыслення, таму любыя разлікі, дакументы, здзелкі праходзяць добра. Тыдзень спрыяльны для любых пачынанняў, за выключэннем тых, што звязаны з пачуццямі, рамантыкай і адносінамі, а таксама з тымі відамі творчасці, якія патрабуюць асаблівай эмацыйнасці. Для гэтых спраў час не вельмі падыходзіць з прычыны залішняй цвярозасці мыслення.

ШАЛІ. Тыдзень паспяховы з матэрыяльнага пункта гледжання. У гэтыя дні верагодны грашовыя паступленні. З'яўляюцца новыя магчымасці, сувязі і карысныя кантакты, якія дазволяць наладзіць фінансавыя патокі, палепшыць сваё становішча. Добры час, каб заняцца хатнімі справамі, накіраванымі на добраўпарадкаванне і стварэнне ўтульнасці. Будуць удалымі пакупкі. Душэўны спакой і раўнавага наведаюць вас бліжэй да канца тыдня, што спрыяльна адаб'ецца на творчых, а таксама рамантычных баках жыцця.

СКАРПІЁН. Звярніце ўвагу на прапановы, якія могуць паступіць да вас збоку. Пачатак тыдня спрыяльны для заключэння здзелак, арганізацыі сумеснай дзейнасці. Зрэшты, партнёрскае ўзаемадзеянне будзе ўдалым як у сферы бізнесу, так і ў асабістых адносінах. Можна разлічваць на поспех на рамантычным фронце. Варта ўзяцца за новыя напрамкі дзейнасці, пачаць рэалізоўваць свае ідэі, бо гэта прынясе поспех і ў перспектыве доўгачаканы прыбытак.

СТРАЛЕЦ. Вас чакае круты паварот. Тое, што планавалася загадзя, пойдзе зусім іншым шляхам. Зрэшты, гэта дазволіць пазбавіцца ад рэчаў, якія перашкаджалі свабодна развівацца. Тыдзень дазволіць вам выбраць для сябе новы напрамак дзейнасці, рэалізаваць (або, прынамсі, пачаць) новыя задумы. Нягледзячы на некаторыя ўзрушэнні ў пачатку тыдня, усё складзецца ўдала, што дазволіць дасягнуць стабільнасці ў справах, атрымаць прыбытак або адчуць вынік у нейкай іншай форме.

КАЗЯРОГ. Пачатак тыдня пройдзе пад знакам вялікай колькасці кантактаў з людзьмі, якія будуць вам вельмі прыемныя. Гэта могуць быць сустрэчы з сябрамі, рознага кшталту імпрэзы. Добры перыяд для таго, каб падняць сабе настрой і палепшыць сітуацыю ў асабістым жыцці. Для сямейных адносінаў з'яўляецца магчымасць далейшага руху і развіцця. Павышаецца ваша адчувальнасць, што дазваляе лепш разумець жаданні і патрэбы іншых людзей і дзейнічаць адпаведным чынам.

ВАДАЛЕЙ. Справы на асабістым фронце ідуць да лепшага, рамантычны настрой лунае паўсюль, але вельмі высокая верагоднасць таго, што вы заблытаецеся ва ўласных жаданнях. Знойдуцца магчымасці і сілы, каб прасунуцца далей у справах, але неабходна іх прыкласці ў якім-небудзь адным кірунку, а не распыляцца на ўсе адразу. Трэба перамагчы, перш за ўсё, свае сумневы, потым фантазіі і вылучыць тое, што вам на самай справе неабходна. Тады вы зможаце эфектыўна прымяніць свае сілы і атрымаць вынік.

РЫБЫ. Імклівае развіццё сітуацыі запатрабуе сабранасці ў кожны момант. Вы павінны быць гатовы да любога павароту падзей, могуць чакаць нялёгкія выпрабаванні. Зрэшты, у вас дастаткова сіл і магчымасцяў, каб пераадолець іх, справіцца з усімі цяжкасцямі і адстаяць сваю пазіцыю. Для асабістага жыцця тыдзень не вельмі добры, а вось для дзелавой актыўнасці, заключэння здзелак і прыняцця важных рашэнняў час самы падыходны. З'явіцца магчымасць паказаць сябе з найлепшага боку і вызначыць мэту на будучыню.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.