Вы тут

Замежныя інтэрнэт-крамы не «закрыюць», але...


Днямі ў рэдакцыю патэлефанаваў наш чытач з Магілёва і агучыў мясцовую пагалоску аб тым, што могуць забараніць дзейнасць замежных інтэрнэт-крам.

На гэты конт міністр гандлю Валянцін Чаканаў паведаміў, што беларусы па-ранейшаму будуць мець магчымасць рабіць пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах. «Гэты канал будзе працаваць і далей, але тут трэба прымаць некаторыя нарматыўныя прававыя акты, каб гандаль быў упарадкаваны. Мы па такім шляху ўжо крочым, і некаторыя пытанні ў гэтым кірунку вырашылі», — сказаў міністр.

Валянцін Чаканаў адзначыў, што названыя інтэрнэт-крамы забіраюць частку абароту ў айчынных вытворцаў. Для таго каб канкурыраваць на роўных, беларускай лёгкай прамысловасці трэба не толькі вырабляць якасную і даступную прадукцыю, але і ўдасканальваць метады продажу. Як паказвае вопыт, карыстаецца попытам айчынны легпрам у спецыялізаваных аддзелах у гандлёвых сетках. Добра зарэкамендаваў сябе стокавы продаж. Мінгандлю мае намер пашыраць працу па гэтых і іншых напрамках, каб спрыяць росту попыту на тавары беларускай лёгкай прамысловасці.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.