Адпачнём!


Наведаем дзіцячы садок...

Незвычайная ўстанова для заможных людзей далёка не дашкольнага ўзросту з'явілася ў Нью-Ёрку.

26-4

 

У найбуйнейшым амерыканскім горадзе з'явіўся садок, які наведваюць дарослыя. Новая ўстанова ў Брукліне адкрыта для людзей, якія больш не хочуць стрымліваць сваё ўнутранае дзіця. Выхавальнікі лічаць, што праграма дазваляе вырашыць псіхалагічныя праблемы, стаць больш упэўненым у сабе. Кіраўніцтва незвычайнага дзіцячага садка паведамляе, што ўжо набрана адна група з шасці чалавек, сярод іх ёсць пісьменнік, праграміст і юрыст.

Паводле слоў арганізатараў, кожны, хто прыйшоў у дзіцячы садок, мае свае мэты. Яны адзначаюць, што нехта шукае забавы, а нехта хоча здабыць упэўненасць у сваіх сілах і зірнуць на свет вачыма дзіцяці. У садку «дзеці» займаюцца творчасцю, гуляюць, прагульваюцца па Нью-Ёрку з выхавальнікам, а таксама ўдзельнічаюць у творчых пастаноўках, малююць пальцамі, вучацца музыцы. Таксама выхаванцам даюць падвячорак і абавязкова ладзяць «ціхі час». Там нават праводзяць сходы з бацькамі. На іх прыводзяць двух любых дарослых.

Арганізатары ўстановы ўпэўнены, што людзі да іх прыходзяць для таго, каб разабрацца ў сабе. «Дарослыя з часам перастаюць рабіць тыя рэчы, якімі займаліся ў дашкольных установах, а мы дапамагаем ім перанесціся назад, у той час, калі яны маглі быць больш упэўненымі ў сабе і гатовымі скарыць увесь свет», — адзначылі ініцыятары праекта. Такое задавальненне для дарослых каштуе нятанна. У залежнасці ад фінансавых магчымасцяў выхаванцам прапануецца заплаціць суму ад 333 да 999 долараў.

...Возьмем у арэнду вёску

Улады вёскі Маг'ер, размешчанай на захадзе Венгрыі, прапанавалі ўзяць у арэнду іх населены пункт на выхадныя. Аб гэтым паведамляецца на венгерскім сайце аб'яў jofogas.hu. За 210 тысяч форынтаў (каля 780 долараў) у суткі новага ўладальніка вёскі абяцаюць прызначыць намеснікам мэра.

26-3

Ахвотных узяць у арэнду населены пункт абяцаюць пасяліць у адрамантаваным загарадным доме з хлявом. Адзначаецца, што новы намеснік мэра атрымае права на часовае перайменаванне вуліц і іншых геаграфічных аб'ектаў у вёсцы. Пры гэтым ва ўласнасць намесніка мэра не пяройдзе прыватныя ўласнасць. Поўны спіс аб'ектаў, які новы ўладальнік атрымае ў карыстанне, выглядае так: дзве дарогі з цвёрдым пакрыццём, дзве дарогі з насыпам, прыпынак, офісны будынак, сем гасцявых катэджаў, у якіх могуць пражываць да 39 чалавек, тры гаспадарчыя пабудовы, шэсць коней, тры авечкі, дзве каровы, чатыры гектары раллі.

Агульная плошча вёскі складае 150 тысяч квадратных метраў. У ёй пастаянна пражываюць 26 чалавек. СМІ адзначаюць, што ўлады населенага пункта прынялі рашэнне здаць вёску ў арэнду, каб павысіць даходы ад турызму.

Падрыхтаваў Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».