Вы тут

Адпачынак за... чужы кошт


Найбуйнейшы банк краіны надрукаваў на сваім сайце навіну пра тое, што «вясна — пара абнаўленняў, новых планаў і яркіх жаданняў». Менавіта таму цяпер Беларусбанк прапануе кліентам новыя крэдыты «ВЯСНА-onlіne» і «На адпачынак».

У прэс-службе фінансавай установы ўдакладнілі, што крэдыт «ВЯСНА-onlіne» даецца на тэрмін да 2 гадоў, пад стаўку 52% гадавых, без паручыцеляў, пад няўстойку. Падача заяўкі на крэдыт ажыццяўляецца толькі праз карпаратыўны сайт банка. Максімальная сума крэдыту складае 200 базавых велічынь. Ён прадастаўляецца ў безнаяўным фармаце з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі.

А вось крэдыт «На адпачынак» афармляецца для аплаты турыстычных, санаторна-курортных (аздараўленчых) паслуг, а таксама паслуг у сферы аграэкатурызму на тэрмін 12, 18, 24 месяцы, без паручыцеляў і пад няўстойку. Працэнтныя стаўкі па гэтай пазыцы залежаць ад тэрміну карыстання крэдытам і складаюць ад 50% да 53% гадавых.

Магчыма, падобная адтэрміноўка і з'яўляецца пэўнай палёгкай для кліентаў, аднак сустракаць вясну ці адпачываць ужо ў якасці даўжніка не ўсім будзе даспадобы. Яркія жаданні разам з парой абнаўленняў, мне здаецца, трэба заслужыць на працягу года, а не атрымліваць ад «добрага дзядзькі» ў крэдыт. Тым больш, што стаўка ў памеры 50-53% можа зрабіць сур'ёзную дзірку ў сямейным бюджэце. Паспрабуем падлічыць самастойна. Кошт летняга адпачынку на дваіх складае прыкладна 30 млн рублёў (ці не менш за 2 тысячы у. а.). Калі ўзяць гэтую суму ў крэдыт на год, то банку потым неабходна будзе аддаць не толькі атрыманыя 30 млн, але і дадаткова больш за 15 млн рублёў у якасці працэнтаў. А з такой арыфметыкай і адпачываць будзе неяк няёмка.

Сяргей ПАЛІНІН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.