Вы тут

«Думаў толькі пра тое, як дапамагчы чалавеку»


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» су­стрэў­ся з су­пра­цоў­ні­кам ста­ліч­най Дзяр­жаў­та­інс­пек­цыі, які кі­нуў­ся ў ле­дзя­ную ва­ду ў ка­лек­та­ры, каб вы­ра­та­ваць п'я­на­га ва­дзі­це­ля.

28-7

Гэ­ты ін­цы­дэнт ад­быў­ся на­пры­кан­цы зі­мы на ву­лі­цы Гру­шаў­скай і быў пад­ра­бяз­на апі­са­ны ў ін­тэр­нэ­це. Пры­клад­на ў 4 га­дзі­ны ра­ні­цы су­пра­цоў­ні­кі ДАІ ўба­чы­лі, як па да­ро­зе ня­ўпэў­не­на ру­ха­ец­ца се­раб­рыс­ты «Опель». Экіпаж праследаваў за ім. Аднак на просьбы спыніць аўто для праверкі дакументаў кіроўца не рэагаваў, а праз пэўны час праваахоўнікі заўважылі, што аўто з'ехала з Грушаўскай на прылеглую тэрыторыю.

— Разам з лейтэнантам Ігарам Сазонавым мы па­ды­шлі да аў­та­ма­бі­ля і за­ўва­жы­лі, што ні­ко­га ў ім ня­ма, — уз­гад­вае ма­ёр Мі­ка­лай ЛЮ­ТА­РО­ВІЧ, ін­спек­тар да­рож­на-па­труль­най служ­бы АДАІ УУС ад­мі­ніст­ра­цыі Мас­коў­ска­га ра­ё­на, з якім мы пры­еха­лі на мес­ца ін­цы­дэн­ту. — Аб­сле­да­ва­лі ўсю пры­лег­лую тэ­ры­то­рыю і знай­шлі кі­роў­цу ў ка­лек­та­ры.

Сён­ня гэ­ты ва­да­сточ­ны ўчас­так, па сут­нас­ці, вя­лі­кая лу­жы­на, а та­ды, ме­сяц та­му, ле­дзя­ной ва­ды тут бы­ло амаль па ка­ле­на. Са сцен зві­са­лі ле­дзя­шы.

На не­ад­на­ра­зо­выя прось­бы вый­сці аў­та­ма­бі­ліст не ад­гу­ка­ўся. Маў­чаў.

— Тут на­ват у дзён­ны час цём­на. А ўна­чы — тым больш, — ка­жа Мі­ка­лай Лю­та­ро­віч, за­зі­ра­ю­чы ў ка­лек­тар. — Тэм­пе­ра­ту­ра бы­ла да­во­лі ніз­кая. Вы­клі­ка­лі вы­ра­та­валь­ні­каў, ме­ды­каў. Для ака­зан­ня да­па­мо­гі пры­ехаў увесь аса­бо­вы склад на­ша­га ад­дзе­ла ДАІ, каб усі­мі маг­чы­мы­мі і не­маг­чы­мы­мі спо­са­ба­мі гэ­та­га ча­ла­ве­ка ад­туль вы­цяг­нуць. Мы здо­ле­лі пад­свя­ціць ка­лек­тар і ўба­чы­лі, што не­ба­ра­ка ля­жыць у ва­дзе на спі­не, не ру­ха­ец­ца. Кож­ная хві­лі­на бы­ла на ва­гу зо­ла­та, а та­му да­вя­ло­ся ско­чыць за ім у ка­лек­тар. Цяг­нуць ад­на­му на са­бе да­во­лі цяж­ка­га ча­ла­ве­ка бы­ло скла­да­на. На да­па­мо­гу мне па­да­спе­лі та­ва­ры­шы.

— Ка­лі вы­цяг­ва­лі ва­дзі­це­ля, ду­ма­лі най­перш аб тым, што...

— Ду­маў толь­кі пра тое, што ча­ла­ве­ку не­аб­ход­на да­па­маг­чы. Усё ас­тат­няе ў той мо­мант бы­ло на дру­гім мес­цы. І гэ­ты ўчы­нак я лі­чу вы­ключ­на пра­цоў­ным мо­ман­там, а не ге­рой­ствам.

— Па вя­лі­кім ра­хун­ку, вы яму вы­ра­та­ва­лі жыц­цё, бо ён мог там за­хлы­нуц­ца, за­мерз­нуць?

— З ім маг­ло зда­рыц­ца пе­ра­аха­ла­джэн­не, мог атры­маць ця­лес­ныя па­шко­джан­ні, на­ват атру­ціц­ца. Трэ­ба ўсё ж та­кі ўліч­ваць тое ася­род­дзе, дзе ён зна­хо­дзіў­ся.

— Але што паў­плы­ва­ла на па­доб­ныя не­адэ­кват­ныя па­во­дзі­ны ча­ла­ве­ка?

— Пад­час ме­ды­цын­ска­га агля­ду зра­бі­лі ана­ліз кры­ві, які па­ка­заў на­яў­насць у ёй пэў­най коль­кас­ці ал­ка­го­лю (2,35 пра­мі­ле. — Аўт.). Пры гэ­тым ча­ла­век мае сям'ю і аб ім станоўча ад­гу­ка­юц­ца на пра­цы.

— У ор­га­нах унут­ра­ных спраў вы слу­жы­це ўжо 14 гадоў. Ці да­во­дзі­ла­ся ра­ней су­ты­кац­ца з па­доб­ны­мі вы­пад­ка­мі?

— Па­ста­ян­на неш­та зда­ра­ец­ца. А за­раз усё час­цей пры­хо­дзіц­ца за­трым­лі­ваць кі­роў­цаў, якія зна­хо­дзяц­ца ў ста­не нар­ка­тыч­на­га ап'я­нен­ня. Але ня­даў­на быў да­во­лі спе­цы­фіч­ны вы­па­дак. Мы за­тры­ма­лі кі­роў­цу, які дзя­ка­ваў нам за тое, што яго аў­та­ма­біль па­ста­ві­лі на штрафс­та­ян­ку. Тлу­ма­чыў нам гэ­та тым, што дзя­ку­ю­чы гэ­та­му ён не тра­піў на ней­кую су­стрэ­чу, якая маг­ла яму пры­нес­ці ма­ла ча­го пры­ем­на­га. А пас­ля дру­го­га ра­зу ён ска­заў: «Та­кі мой лёс. На­пэў­на, ён мя­не ад ча­гось­ці ў чар­го­вы раз збя­рог».

Мі­ка­лай Лю­та­ро­віч, між ін­шым, адзін з тых, хто з пры­хо­дам на служ­бу ў мі­лі­цыю ажыц­ця­віў сваю дзі­ця­чую ма­ру. Што ці­ка­ва, акра­мя яго, у сям'і мі­лі­цы­я­не­раў больш ня­ма, але жон­ка да пра­цы му­жа ста­віц­ца ста­ноў­ча, з па­ва­гай.

Ня­гле­дзя­чы на ад­каз­ную служ­бу, Мі­ка­лай зна­хо­дзіць час на... ву­чо­бу. Спа­чат­ку скон­чыў БНТУ, пас­ля Ака­дэ­мію МУС, а ця­пер збі­ра­ец­ца па­сту­паць у Ака­дэ­мію кі­ра­ван­ня.

— Свет не ста­іць на мес­цы, а зна­чыць, і мне так­са­ма трэ­ба ўдас­ка­наль­вац­ца, — раз­ва­жае су­раз­моў­ца.

— За столь­кі га­доў служ­бы ў мі­лі­цыі вам пра­ца яшчэ не пры­ела­ся?

— Яна мне і да­гэ­туль па­да­ба­ец­ца. Кож­ны дзень мы зна­хо­дзім неш­та но­вае. Як у пра­цы, так і ў са­мім са­бе. Пра­ца ў нас зай­маль­ная. Сён­ня я пра­цую з эва­ку­а­та­рам, заўт­ра ажыц­цяў­ляю рэ­гу­ля­ван­не пры су­стрэ­чы за­меж­ных дэ­ле­га­цый на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны, а праз дзень пра­цую ўна­чы і за­трым­лі­ваю кі­роў­цаў у ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня. Да та­го ж ад на­шай пра­цы мы атрым­лі­ва­ем вя­лі­кі аб'­ём ад­рэ­на­лі­ну.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.