Вы тут

Прахожыя ўказалі на злачынцаў


У ста­лі­цы ма­ла­дая па­ра да­па­маг­ла мі­лі­цыі за­тры­маць муж­чы­ну, які раз­біў шкло ў аў­та­ма­бі­лі і скраў з яго каш­тоў­ныя рэ­чы.

Муж Аляк­сандр і яго жон­ка Аляк­санд­ра пры­еха­лі на шпа­цыр у цэнтр го­ра­да. На ста­ян­цы Аляк­сандр за­ўва­жыў, як не­вя­до­мы хло­пец раз­біў шкло ў ад­ной з пры­пар­ка­ва­ных ма­шын і па­чаў кор­пац­ца ў са­ло­не. Па­ра аклік­ну­ла зла­мыс­ні­ка, той спа­ха­піў­ся і вы­ра­шыў збег­чы. Да­лей усё на­гад­ва­ла сцэ­ну з аме­ры­кан­ска­га ба­е­ві­ка з са­праўд­най па­го­няй. На шчас­це, мі­ма пра­яз­джа­ла па­труль­ная ма­шы­на мі­лі­цыі, якую і спы­ніў Аляк­сандр. Па пры­кме­тах мі­лі­цы­я­не­ры хут­ка за­тры­ма­лі 30-га­до­ва­га бес­пра­цоў­на­га мін­ча­ні­на. Як па­ве­да­мі­ла «Звяз­дзе» Тац­ця­на Абоз­ная, прэс-афі­цэр Цэнт­раль­на­га РУ­УС, муж­чы­на скраў з аў­то гро­шы і юве­лір­ныя ўпры­гож­ван­ні. Паз­ней вы­свет­лі­ла­ся, што ён зла­чын­ства не пла­на­ваў, а зра­біў усё спан­тан­на, ка­лі ўба­чыў, што рэ­чы ня­дба­ла па­кі­ну­лі ў аў­та­ма­бі­лі. Па фак­це кра­дзя­жу за­ве­дзе­на кры­мі­наль­ная спра­ва. А ся­мей­най па­ры, якая са­дзей­ні­ча­ла за­тры­ман­ню, у Цэнт­раль­ным РУ­УС уру­чы­лі па-д­зяч­нае пісь­мо.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.