Вы тут

Скраў тэхніку пры дапамозе дубліката


Су­пра­цоў­ні­кі Пер­ша­май­ска­га РУ­УС ста­лі­цы рас­кры­лі кра­дзеж ма­та­цык­лаў і ве­ла­сі­пе­даў са склад­ско­га па­мяш­кан­ня. Зла­чын­ства бы­ло здзейс­не­на без пры­кмет уз­ло­му. Як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, зло­дзею да­па­маг­лі дуб­лі­ка­ты клю­чоў.

— У мі­лі­цыю з за­явай звяр­нуў­ся ін­ды­ві­ду­аль­ны прад­пры­маль­нік, у яко­га са скла­да па пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці знік­лі дзе­сяць ма­та­цык­лаў і дзе­сяць ве­ла­сі­пе­даў роз­ных ма­рак. За­пі­раль­ныя пры­ла­ды пры гэ­тым не бы­лі па­шко­джа­ны, — рас­ка­за­ла прэс-афі­цэр Пер­ша­май­ска­га РУ­УС г. Мін­ска Свят­ла­на Бі­лін­ская. — Су­пра­цоў­ні­кі кры­мі­наль­на­га вы­шу­ку вы­свет­лі­лі, што да кра­дзя­жу мае да­чы­нен­не 46-га­до­вы не­пра­цу­ю­чы жы­хар Асі­по­віч. Пас­ля за­тры­ман­ня фі­гу­рант пры­знаў­ся, што дуб­лі­ка­ты клю­чоў ад склад­ско­га па­мяш­кан­ня яму пе­ра­даў сва­як — ко­ліш­ні су­пра­цоў­нік гэ­та­га пры­ват­на­га прад­пры­ем­ства. Ён ня­даў­на пай­шоў з жыц­ця. Скра­дзе­ная тэх­ні­ка бы­ла зной­дзе­на ў га­ра­жы па мес­цы жы­хар­ства па­да­зро­на­га. Ма­та­цык­лы і ве­ла­сі­пе­ды ён меў на­мер пра­даць і ўжо пра­па­ноў­ваў зна­ё­мым ку­піць сёе-тое па ніз­кіх цэ­нах. За­тры­ма­на­му па­гра­жае ад двух да ся­мі га­доў па­збаў­лен­ня во­лі.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.