Вы тут

Сотнямі тысяч


Вы­ліч­ва­ец­ца коль­касць куль­тур­на-ма­са­вых ме­ра­пры­ем­стваў, пры­све­ча­ных Вя­лі­кай Пе­ра­мо­зе

А дак­лад­ней, тры­ма сот­ня­мі — гэ­та ліч­ба ўжо пра­ве­дзе­ных і мяр­ку­е­мых ме­ра­пры­ем­стваў за 2013—2015 га­ды, якую агу­чы­ла пер­шы на­мес­нік мі­ніст­ра куль­ту­ры Іры­на Дры­га на чар­го­вай ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, што ад­бы­ла­ся ў Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным му­зеі гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і бы­ла пры­све­ча­на дзей­нас­ці куль­тур­ных уста­ноў па свят­ка­ван­ні 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі. Па­ра­лель­на іш­ла раз­мо­ва пра па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не і па­тры­я­тыч­ныя ак­цыі ўво­гу­ле.

У ка­ле­гіі пры­ма­лі ўдзел на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Ігар Бу­зоў­скі, прад­стаў­ні­кі Са­ве­та Мі­ніст­раў, Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны, Мі­ніс­тэр­ства аду­ка­цыі, Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў, Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі, твор­чых са­юзаў і гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў.

Іры­на Дры­га па­ве­да­мі­ла, што пад­час свят­ка­ван­ня юбі­лею пла­ну­ец­ца пра­вес­ці маш­таб­ныя ўра­чыс­тас­ці, пра­гра­ма ме­ра­пры­ем­стваў за­раз зна­хо­дзіц­ца на раз­гля­дзе ў Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та. Ёю пра­ду­гле­джа­ны 8 і 9 мая ўра­чыс­ты сход і свя­точ­ны кан­цэрт, па­рад і ма­ла­дзёж­нае шэс­це. «Шмат па­тры­я­тыч­ных ме­ра­пры­ем­стваў прой­дзе ў рам­ках рэс­пуб­лі­кан­скіх ак­цый «Мы, бе­ла­ру­сы — мір­ныя лю­дзі», «Квет­кі Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі» і ін­шых.

Ак­тыў­ная пра­ца ў гэ­тым на­прам­ку — не фік­цыя. На­прык­лад, па да­ру­чэн­ні ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры рэс­пуб­лі­кан­скія тэ­ат­ры па­він­ны пры­мер­ка­ваць да га­да­ві­ны ме­ра­пры­ем­ства ці па­ста­віць спек­такль аб Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. Тут жа вы­яві­ла­ся і праб­ле­ма дэ­фі­цы­ту но­вых вы­со­ка­мас­тац­кіх тво­раў бе­ла­рус­кіх дра­ма­тур­гаў на агу­ча­ную тэ­му. Іры­на Дры­га ад­зна­чы­ла не­да­хоп ва­каль­ных і му­зыч­на-сцэ­ніч­ных тво­раў па­тры­я­тыч­най тэ­ма­ты­кі.

За­тое беларускімі кінематаграфістамі за апош­нія га­ды ство­ра­ны шэ­раг філь­маў і тэ­ле­се­ры­я­лаў на ва­ен­ную тэ­ма­ты­ку — «Не­мец», «Снай­пер. Зброя адплаты», «Сля­ды апост­алаў», да­ку­мен­таль­ныя кар­ці­ны і нават анімацыйныя.

На­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Ігар Бузоўскі ад­зна­чыў: «На­ват эле­мен­тар­ныя, зда­ва­ла­ся б, прын­цы­по­выя па­няц­ці не­за­леж­нас­ці, дзяр­жаў­нас­ці да гэ­та­га ча­су ў боль­шас­ці лю­дзей на сфар­мі­ра­ва­ны. Мы па­він­ны га­ва­рыць пра гэ­та. Ра­бо­та, пра­ве­дзе­ная Мі­ніс­тэр­ствам куль­ту­ры, ха­рак­та­ры­зу­ец­ца якас­ным па­ды­хо­дам да асоб­на ўзя­тых ка­лек­ты­ваў, ар­га­ні­за­цый, струк­тур, рэа­лі­за­цы­яй кан­крэт­ных пра­грам. Гэ­та за­слу­гоў­вае па­ва­гі. Для та­го, каб сфар­мі­ра­ваць агуль­нае ра­зу­мен­не ідэа­ло­гіі, не­аб­ход­на кан­са­лі­да­ваць гра­мад­ства на кан­крэт­ныя мэ­ты, за­да­чы рэс­пуб­лі­кан­ска­га ўзроў­ню. Ка­ла­саль­нае зна­чэн­не тут атрым­лі­ва­юць кі­но, тэ­атр, пра­ек­ты, якія аб'­яд­ноў­ва­юць рэ­гі­ё­ны кра­і­ны — яны па­він­ны рэа­лі­зоў­вац­ца як стрыж­нё­выя».

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.