Вы тут

Жанчына можа займацца ўсім


Тон­кая тэкс­ту­ра све­та­по­гля­ду Ма­ры­ны Ка­пі­ла­вай

У га­ле­рэі «Атры­ум» На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі доб­ры густ, які на гэ­ты раз ува­со­біў­ся ў вы­стаў­цы мас­тач­кі і прос­та аба­яль­най жан­чы­ны Ма­ры­ны Ка­пі­ла­вай. Трыц­цаць лі­таг­ра­фій і трыц­цаць жа­но­чых упры­га­жэн­няў мож­на ўба­чыць на трэ­цім па­вер­се біб­лі­я­тэ­кі да кан­ца кра­са­ві­ка.

28-16

Упры­га­жэн­ні з ме­та­лу і лі­таг­ра­фіі з біб­лей­скі­мі ма­ты­ва­мі, ан­тыч­най мі­фа­ло­гі­яй, жы­вё­ла­мі — ней­кі ўні­каль­ны свет, та­ко­га вы яшчэ не ба­чы­лі (ка­лі, вя­до­ма ж, не бы­лі зна­ё­мыя з твор­час­цю мас­тач­кі ра­ней). Ма­ры­на Ка­пі­ла­ва не го­ніц­ца за аба­вяз­ко­вай пры­га­жос­цю, роў­на­сцю, ідэа­льна­сцю. Лёг­кая не­дас­ка­на­ласць лі­ній, за­віт­коў (у той час, як кож­ны штрых на сва­ім мес­цы), мар­шчы­ны на стом­ле­ным тва­ры, ня­роў­ны бляск ме­та­лу, ант­ра­па­мар­фізм. Кар­ці­на не тое каб вы­каз­ван­не, а вы­нік сак­раль­на­га пра­цэ­су, ка­лі спа­лу­ча­ец­ца ўлас­ная фан­та­зія і на­зі­ран­не за све­там. Ін­тэр­прэ­та­цыя. Ураж­вае. Част­ко­ва та­му, што ство­ра­на, зда­ец­ца, для ся­бе. Без на­ўмыс­на асляп­ляль­ных для гле­да­ча ма­ты­ваў.

Ка­жуць, што за­раз пры­яры­тэ­там у пра­цы мас­тач­кі з'яў­ля­юц­ца лі­таг­ра­фія і скульп­ту­ра. Але агуч­це поў­ны спіс, ка­лі лас­ка! У скульп­ту­ры брон­за і ліц­цё, ке­ра­мі­ка, ка­лаж, юве­лір­ныя і дэ­ка­ра­тыў­ныя пра­цы з ме­та­лам, ляль­кі, стан­ко­вая і кніж­ная гра­фі­ка алоў­кам, пя­ром, аква­рэл­лю, лі­таг­ра­фі­яй.

Пра экс­па­зі­цыю, якая, да­рэ­чы, ар­га­ні­за­ва­на «Атры­у­мам» су­мес­на з га­ле­рэ­яй гра­фі­кі «Кніж­ны са­лон», мы па­ча­лі раз­мо­ву (вытрымкі з якой прыводзім) з Ма­ры­най Ка­пі­ла­вай.

— Тут са­бра­ны ра­бо­ты, якія ства­ра­лі­ся на пра­ця­гу дзе­ся­ці га­доў, апош­няя лі­таг­ра­фія на­дру­ка­ва­ная толь­кі ўчо­ра — та­кі ча­со­вы зрэз. Пад­бі­ра­лі мы іх, хут­чэй, па прын­цы­пе ад­па­вед­нас­ці: каб яны не пе­ра­шка­джа­лі ад­на ад­ной ві­сець на сця­не, не су­пя­рэ­чы­лі па ко­ле­ры, ма­не­ры. Каб кож­ная ра­бо­та, ня­гле­дзя­чы на тое, што яна ў кам­па­ніі, бы­ла быц­цам ад­на. Ха­ця мож­на бы­ло б зра­біць асоб­на біб­лей­скую вы­ста­ву ці вы­ста­ву па мі­фах, па жы­вё­лах.

— Вы лю­бі­це ан­тыч­ныя мі­фы. Мо­жа­це сфар­му­ля­ваць, ча­му яны сён­ня ак­ту­аль­ныя?

— Для кож­на­га ак­ту­аль­на тое, што яму ці­ка­ва. Мне — ан­тыч­ная мі­фа­ло­гія і ўво­гу­ле мі­фы. Але так атрым­лі­ва­ец­ца, што грэ­час­кія — са­мыя зна­ё­мыя, як род­ны дом. Кні­га Ку­на, по­тым «Ілі­я­да» і «Ады­сея» Га­ме­ра (на жаль, пра­чы­та­ныя не на грэ­час­кай) — гэ­та тое ж са­мае, што свет дзя­цін­ства. Усё ас­тат­няе быц­цам «ста­рэй­шае». Біб­лія, на­прык­лад, для мя­не кні­га больш да­рос­ла­га пра­чы­тан­ня.

— Як у сён­няш­ня­га мас­та­ка склад­ва­юц­ца ад­но­сі­ны з пры­ват­ны­мі ка­лек­цы­я­не­ра­мі і прос­та за­ці­каў­ле­ны­мі?

— Як ка­му па­шан­цуе. У не­ка­га ёсць так зва­ныя «пры­корм­ле­ныя» гле­да­чы і па­куп­ні­кі, у не­ка­га іх ня­ма. Гэ­та не за­ле­жыць ад та­го, доб­ры мас­так ці дрэн­ны, а прос­та ад вы­пад­ку і ад умен­ня зна­хо­дзіць па­трэб­ныя кан­так­ты. На жаль, у нас ня­ма ін­сты­ту­та аген­таў ці ме­не­джа­раў мас­та­коў, та­му кож­ны па­ві­нен быць сам са­бе і аген­там, і ме­не­джа­рам, і прад­зю­са­рам. Гэ­та да­во­лі зне­ва­жаль­ны за­ня­так. Ад­на спра­ва — пра­ца­ваць, ін­шая — ся­бе пра­да­ваць. Але ра­біць гэ­та не­аб­ход­на ўсім, хто хо­ча зай­мац­ца ме­на­ві­та мас­тац­твам. Іна­чай трэ­ба пра­ца­ваць не­дзе, а сваю асноў­ную спра­ву па­кі­даць на факультатыў  — вось гэ­та скла­да­на.

— Та­лент — гэ­та пры­дум­ка?

— Гэ­та та­кая рэч — як ма­ты­лёк. Ён пры­сеў, а по­тым вет­рам па­ве­я­ла — і ня­ма яго. Трэ­ба кож­ны дзень яго ла­віць.

— Ма­быць, у нас не­да­стат­ко­ва вя­лі­кая пра­сто­ра, каб усе маг­лі са­ма­рэа­лі­за­вац­ца.

— Свет вя­лі­кі, на­са­мрэч. Спра­ва не ў пра­сто­ры, а ва ўяў­лен­ні ся­бе ў кан­крэт­ным мес­цы. Ка­лі важ­на атрым­лі­ваць вы­нік не­ад­клад­на — та­ды мес­ца бу­дзе ма­ла. Ка­лі ча­ла­век сам на ся­бе пра­цуе і на­коп­лі­вае свой ка­пі­тал — ёсць шанц да­жыць да цу­доў­на­га дня, ка­лі нех­та ця­бе ўба­чыць. Уво­гу­ле, мас­так па­ві­нен жыць доў­га, та­му што трэ­ба да­ча­кац­ца мо­ман­ту, ка­лі ця­бе за­ўва­жаць.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…