Вы тут

Метро: высокі ўзровень бяспекі


Мін­скі мет­ра­па­лі­тэн — ад­на з га­лоў­ных транс­парт­ных ар­тэ­рый ста­лі­цы. Кож­ны дзень пад­зем­ныя элект­рыч­кі пе­ра­во­зяць сот­ні ты­сяч па­са­жы­раў. У тым лі­ку і лю­дзей з да­лё­ка не са­мы­мі бяс­крыўд­ны­мі мэ­та­мі. А та­му не дзіў­на, што су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі імк­нуц­ца па­ста­ян­на пад­трым­лі­ваць вы­со­кі ўзро­вень бяс­пе­кі. У тым, якім чы­нам гэ­та да­ся­га­ец­ца і якія праб­ле­мы іс­ну­юць у кры­мі­наль­ным ста­но­ві­шчы ў мет­ро, раз­бі­ра­лі­ся ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды».

28-5

«Кі­шэн­ныя кра­дзя­жы — так­са­ма праб­ле­ма»

— У Мін­скім мет­ро 29 стан­цый, і на кож­най з іх су­пра­цоў­ні­кі мі­лі­цыі ня­суць круг­ла­су­тач­ную служ­бу, — га­во­рыць Кі­рыл Кіс­лоў, на­чаль­нік упраў­лен­ня ўнут­ра­ных спраў па ахо­ве Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на.

Най­больш рас­паў­сю­джа­ны­мі пра­ва­па­ру­шэн­ня­мі ў мет­ро наш су­раз­моў­ца на­зы­вае зна­хо­джан­не ў гра­мад­скім мес­цы ў ста­не ал­ка­голь­на­га ап'я­нен­ня.

— І на­ша за­да­ча ў тым, каб не­цвя­ро­зыя гра­ма­дзя­не не тра­пілі ў мет­ро. Усё ж та­кі лю­дзі ў па­доб­ным ста­не, па-пер­шае, больш схіль­ныя да здзяйс­нен­ня цяж­кіх зла­чын­стваў, а па-дру­гое, са­мі ста­но­вяц­ца ах­вя­ра­мі пра­ва­па­ру­шэн­няў. Да­рэ­чы, на пу­ці і эс­ка­ла­та­ры най­час­цей па­да­юць тыя, хто зна­хо­дзіц­ца на­пад­піт­ку. Кі­шэн­ныя кра­дзя­жы — гэ­та так­са­ма на­ша праб­ле­ма. Кра­дуць у мет­ро пе­ра­важ­на ў час пік, ка­лі ў ва­го­не лі­та­раль­на не пра­дых­нуць. Зла­дзе­яў най­больш ці­ка­вяць ма­біль­ныя тэ­ле­фо­ны, гро­шы... Але ў гэ­тых вы­пад­ках мно­гае за­ле­жыць ад та­го, як сам гас­па­дар ста­віц­ца да сва­ёй ма­ё­мас­ці.

— Кі­рыл Ста­ні­сла­ва­віч, а ці да­во­дзі­ла­ся за­трым­лі­ваць зла­чын­цаў па «га­ра­чых сля­дах»?

— Рас­крыц­цё па­доб­ных спраў да­во­лі спе­цы­фіч­ная з'я­ва. Пры­знаць ві­на­ва­тым ча­ла­ве­ка мож­на толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі ў мо­мант за­тры­ман­ня ў яго зна­хо­дзіц­ца скра­дзе­ная рэч. А зла­дзеі звы­чай­на па­збаў­ля­юц­ца ад уся­го і па­кі­да­юць пры са­бе толь­кі абяз­лі­ча­ныя гро­шы. Але вар­та да­даць, што коль­касць кра­дзя­жоў у па­раў­на­нні з ад­па­вед­ны­мі па­каз­чы­ка­мі мі­ну­лых га­доў зні­зі­ла­ся.

28-6

Што ці­ка­ва, ху­лі­ган­ства ў агуль­най кар­ці­не пра­ва­па­ру­шэн­няў у мет­ро зай­мае да­во­лі ня­знач­нае мес­ца. За­тое сён­ня шмат ашу­кан­цаў, якія спра­бу­юць пра­ехаць у мет­ро па пад­роб­ле­ных да­ку­мен­тах.

— Га­вор­ка ідзе не пра жэ­то­ны і пра­яз­ныя (на шчас­це, пад­ра­біць іх яшчэ ні­хто не здо­леў), а пра адзі­ныя бі­ле­ты, да­вед­кі са шко­лы. У та­кіх вы­пад­ках пра­ва­па­ру­шаль­ні­кам па­гра­жае за­вя­дзен­не кры­мі­наль­най спра­вы і штраф.

Кож­ны мі­лі­цы­я­нер, акра­мя спец­срод­каў, пры са­бе мае ме­та­ла­дэ­тэк­тар, які да­зва­ляе вы­яў­ляць у руч­ной па­кла­жы ме­та­ліч­ныя прад­ме­ты. Ад­мет­на, што ў агля­дзе ба­га­жу мі­лі­цыі ак­тыў­на да­па­ма­га­юць су­пра­цоў­ні­кі служ­бы бяс­пе­кі мет­ра­па­лі­тэ­на, якія пры не­аб­ход­нас­ці мо­гуць ска­рыс­тац­ца ўста­ля­ва­ны­мі амаль на кож­най стан­цыі рэнт­ге­на­ско­па­мі. Плён ад та­ко­га ўза­е­ма­дзе­ян­ня ві­да­воч­ны. Су­пра­цоў­ні­кі служ­бы бяс­пе­кі з да­па­мо­гай аб­ста­ля­ван­ня ўжо вы­яў­ля­лі і ха­лод­ную, і аг­ня­стрэль­ную зброю, фаль­сі­фі­ка­ва­ныя спірт­ныя на­поі...

— А што ра­біць, ка­лі ча­ла­век не згод­ны, каб яго рэ­чы пра­пус­ка­лі праз рэнт­ге­на­скоп? — пы­та­ем­ся ў Кі­ры­ла Кіс­ло­ва.

— Маг­чы­ма, не ўсе па­са­жы­ры ве­да­юць, што па­вод­ле ўка­за «Аб ме­рах па ўдас­ка­на­лен­ні ахоў­най дзей­нас­ці» ахоў­нік у мет­ро мае пра­ва на агляд. У вы­пад­ку, ка­лі ча­ла­век ад­маў­ля­ец­ца, су­пра­цоў­ні­кі мет­ро мо­гуць прос­та не пра­да­ста­віць па­слу­гі пе­ра­воз­кі.

Вя­лі­кай пад­мо­гай для пра­ва­ахоў­ні­каў з'яў­ля­юц­ца ка­ме­ры ві­дэа­на­зі­ран­ня, якія ўста­ля­ва­ны і на плат­фор­мах, і ў пе­ра­хо­дах, і ў вес­ты­бю­лях.

— Гэ­та вя­лі­кая да­па­мо­га не толь­кі для вы­яў­лен­ня асо­бы зла­чын­цы, але і для пра­фі­лак­ты­кі. Усё ж та­кі, ка­лі ча­ла­век ве­дае, што яго «ба­чыць» ка­ме­ра, ён на­ўрад ці пой­дзе на пра­ва­па­ру­шэн­не. У бу­ду­чы­ні ха­це­ла­ся б, каб па­доб­ны­мі пры­ла­да­мі бы­лі аб­ста­ля­ва­ны ўсе са­ста­вы цяг­ні­коў мет­ра­па­лі­тэ­на.

«Амаль уся зме­на на на­гах»

Стан­цыя мет­ро «Ма­гі­лёў­ская» па­бу­да­ва­на ў 2001 го­дзе і з'яў­ля­ец­ца ад­нос­на ма­ла­дым пры­пын­кам. У ся­рэд­нім ёй ка­рыс­та­юц­ца ка­ля 50 ты­сяч ча­ла­век у су­ткі.

28-4

— Гэ­та за­раз тут спа­кой­на, — ка­жа пра­пар­шчык мі­лі­цыі Мі­ка­лай Борт­нік, за пля­чы­ма яко­га 20 га­доў вы­слу­гі ў пра­ва­ахоў­ных ор­га­нах. — А ў час пік тут на­пру­жа­на. Мно­гія вяр­та­юц­ца да­до­му за го­рад, мя­ня­ец­ца зме­на на за­вод­зе ко­ла­вых ця­га­чоў. Трэ­ба быць піль­ным.

На хві­лі­ну мі­лі­цы­я­нер ады­хо­дзіць, каб абы­сці цяг­нік. Усё ж та­кі мет­ро ка­рыс­та­юц­ца ты­ся­чы ча­ла­век і нех­та губ­ляе аса­біс­тыя рэ­чы.

— Па­кі­да­юць звы­чай­на шап­кі, паль­чат­кі. Вяс­ной і во­сен­ню — сум­кі. Ка­лі зна­хо­дзім у ва­го­не сум­ку, агля­да­ем яе ў пры­сут­нас­ці свед­кі. Пас­ля пе­рад­аём дзя­жур­на­му па стан­цыі, у яко­га пас­ля мож­на бу­дзе за­браць згуб­ле­ныя рэ­чы.

Ама­та­ры «пад гра­ду­сам» ска­рыс­тац­ца мет­ро тут так­са­ма су­стра­ка­юц­ца ня­рэд­ка.

— Ра­ней ра­бі­ла­ся абы-што, — ледзь стрым­лі­ва­ец­ца пра­пар­шчык, яко­му па служ­бе да­во­дзіц­ца па­тру­ля­ваць у тым лі­ку пад­зем­ны пе­ра­ход. — У ка­вяр­ні ля ўва­хо­да круг­ла­су­тач­на пра­да­ва­лі спірт­ныя на­поі. Па пі­ва сю­ды пры­яз­джа­лі і ў 2, і ў 3 га­дзі­ны но­чы. А за­раз, як за­ба­ра­ні­лі про­даж, ста­ла ці­ха і спа­кой­на.

Між ін­шым, мі­лі­цы­я­не­рам і ахоў­ні­кам вы­яў­ляць па­доб­ны кан­тын­гент да­па­ма­га­юць дру­жын­ні­кі, склад якіх фар­мі­ру­юць су­пра­цоў­ні­кі мет­ра­па­лі­тэ­на і сяб­ры БРСМ. Па­вод­ле гра­фі­ка, яны пра­цу­юць тры ра­зы на ты­дзень па ча­ты­ры га­дзі­ны. За пер­шыя ме­ся­цы бя­гу­ча­га го­да дру­жын­ні­ка­мі ўжо вы­яў­ле­на 11 пра­ва­па­ру­шэн­няў.

— П'я­на­га пры ўваж­лі­вым па­ды­хо­дзе вы­явіць не так скла­да­на. А як быць з нар­ка­ма­на­мі?

— Зрок ужо на­трэ­ні­ра­ва­ны. І з па­то­ку лю­дзей цал­кам ве­ра­год­на вы­лі­чыць па­да­зро­ную асо­бу. Ува­гу звяр­та­ем на ўсё: і на дзіў­ную воп­рат­ку, ру­кі, та­ту­і­роў­кі, зя­лё­ныя аку­ля­ры, якія ўве­ча­ры вы­клі­ка­юць па­да­зрэн­не.

Амаль усю зме­ну, а гэ­та 12 га­дзін, мі­лі­цы­я­неры му­сяць пра­вес­ці на на­гах. Ад­нак і ў іх на стан­цыях ёсць так зва­ны па­кой мі­лі­цыі.

Мі­ка­лай Мі­ка­ла­е­віч ад­чы­няе дзве­ры, і мы трап­ля­ем у пра­даў­га­ва­тае па­мяш­кан­не. Ан­ту­раж сціп­лы. Ні­я­кіх кам­п'ю­та­раў і на­ва­ро­ча­ных га­джэ­таў тут ня­ма. Толь­кі тое, што па­він­на кан­цэнт­ра­ваць ува­гу на пра­цы. На сця­не раз­ме­шча­ны вы­піс­кі з ад­мі­ніст­ра­цый­нага ко­дэк­са, роз­на­ка­ля­ро­выя кар­ты го­ра­да і мет­ра­па­лі­тэ­на. Ка­ля іх пры­ма­ца­ва­ны ары­ен­ці­роў­кі, якіх так­са­ма ха­пае і на пра­цоў­ным ста­ле су­пра­цоў­ні­ка мі­лі­цыі.

— Вось гэ­та фо­та дзяў­чы­ны, што знік­ла без вес­так, — па­каз­вае здым­кі пра­пар­шчык. — А гэ­ты хло­пец у вай­ско­вай фор­ме пай­шоў у ад­па­чы­нак і ў на­леж­ны час у часць не вяр­нуў­ся.

— А ці да­во­дзі­ла­ся вам на стан­цыі су­стра­каць лю­дзей з ары­ен­ці­ро­вак?

— Так, большасць з іх па­ку­ту­юць на псі­хіч­ныя за­хвор­ван­ні і на­ват не ве­да­юць, ку­ды яны ру­ха­юц­ца.

Мы па­кі­да­ем Мі­ка­лая Борт­ні­ка апоўд­ні, ка­лі да за­вяр­шэн­ня зме­ны за­ста­ец­ца яшчэ пры­клад­на 6 га­дзін. Так, ві­да­воч­на, што са свай­го бо­ку пра­ва­ахоў­ні­кі ро­бяць шмат для бяс­пе­кі ў мет­ра­па­лі­тэ­не, але мно­гае і са­праў­ды за­ле­жыць ад па­са­жы­ра. Мі­лі­цы­я­нер за ця­бе тэ­ле­фон ці гро­шы ў на­груд­най кі­шэ­ні не сха­вае. Па­ста­ян­на ду­маць пра гэ­та не трэ­ба. Мож­на прос­та па­клас­ці каш­тоў­ныя рэ­чы ў на­дзей­нае мес­ца і ехаць спа­кой­на.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».