Вы тут

Не без цара,


або Жорст­кі пра­ві­цель ні пры чым: пры­го­жую дзеў­ку гу­біць зайз­драсць

Іван Гроз­ны вы­браў Мар­фу ў якас­ці сва­ёй трэ­цяй жон­кі, але яна ня­доў­га пра­жы­ла — звя­лі. Та­кая вер­сія рэ­аль­най гіс­то­рыі: са­праў­ды, бы­ла і Мар­фа, і цар, які пас­ля яе смер­ці над­та лю­та­ваў — вы­яў­ляў здрад­ні­каў і зла­дзе­яў сва­іх і дзяр­жа­вы ра­сій­скай, але атры­ма­ла­ся, што жорст­касць су­праць сва­іх па­да­рва­ла тую са­мую дзяр­жа­ву пе­рад па­гро­зай звон­ку.

28-15

У опе­ры рус­ка­га кам­па­зі­та­ра Мі­ка­лая Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва «Цар­ская ня­вес­та» ёсць зва­рот да ча­соў ца­ра Іва­на Гроз­на­га. Га­лоў­ная ге­ра­і­ня ў ёй — Мар­фа, ва­кол якой за­круч­ва­ец­ца інт­ры­га. Праў­да, яна ў опе­ры з ца­ром звя­за­на най­менш. Час, эпо­ха (і іх ат­ры­бу­ты) — хут­чэй фон для Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва, які па­ка­заў най­перш ча­ла­ве­чую дра­му, з яр­кі­мі па­чуц­ця­мі, пе­ра­жы­ван­ня­мі, жарс­ця­мі, што спаль­ва­юць ча­ла­ве­чыя ду­шы. Пер­шая з іх — ка­хан­не. Але на­ват ва ўза­ем­ным ма­ла ра­дас­ці: яго мож­на пе­ра­маг­чы, ка­лі гвалт над асо­бай — звы­чай­ная рэч.

Ёсць ге­роі, якія пал­ка ка­ха­юць Мар­фу і вель­мі хо­чуць да­біц­ца яе зго­ды на шлюб. Не­ка­га ка­хае яна. А як жа цар? Ён ні­бы­та ёсць, але ў опе­ры для яго на­ват не ство­ра­на пар­тыі. Іс­нуе, хут­чэй, дух ца­ра: пра яго згад­ва­юць, ад яго імя ро­бяц­ца ней­кія ўчын­кі, чы­няц­ца рас­пра­вы (пры­чым, яшчэ жы­вая Мар­фа!). І за ўсі­мі гэ­ты­мі па­дзея­мі мож­на на­зі­раць у На­цы­я­наль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­ат­ры Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь: опе­ра «Цар­ская ня­вес­та» ця­пер у афі­шы тэ­ат­ра.

Чар­го­вы раз, чар­го­вая прэм'­е­ра гэ­та­га тво­ра, да яко­га вель­мі на­стой­лі­ва звяр­та­ец­ца бе­ла­рус­кі тэ­атр з 1930-х га­доў: твор кла­січ­ны, маш­таб­ны, з вель­мі вы­раз­най дра­ма­тыч­най лі­ні­яй уза­е­ма­ад­но­сі­наў ге­ро­яў. Фі­гу­ра атрым­лі­ва­ец­ца больш скла­да­ная, чым лю­боў­ны трох­вугольнік — га­лоў­ных ге­ро­яў чац­вё­ра, плюс да­дат­ко­выя са сва­і­мі сан­ты­мен­та­мі. Лю­ба­ша ка­хае Ры­го­ра Граз­но­ва, той сох­не па Мар­фе, якая ча­кае свай­го сяб­ра дзя­цін­ства Іва­на Лы­ка­ва, і ён ма­рыць з ёю ажа­ніц­ца, вось толь­кі б цар у спра­ву не ўмя­шаў­ся... І са­праў­ды, не ца­ро­ва ўвар­ван­не ў чу­жое жыц­цё раз­бу­рае пла­ны за­ка­ха­ных. Ну не, не! Цар мо­жа быць ні пры чым... Усё доб­рае ў гэ­тым све­це гу­біць ка­вар­ства злых лю­дзей, га­нар­лі­вых са­ма­люб­цаў, якім жарс­ці за­сцяць во­чы, а па­чуц­ці кі­да­юць ва ўсе цяж­кія, на­ват да за­бой­ства да­вя­дуць. І вось жа па­слу­ха­еш іх ма­ты­вы — дык шчы­ра шка­да кож­на­га, унут­ра­на хо­чац­ца апраў­даць. Граз­но­ва шка­да — ох, як пра­бра­ла дзядзь­ку (Ста­ні­сла­ву Тры­фа­на­ву ўда­ло­ся гэ­та пе­ра­даць) ка­хан­не. Пры тым, што свая ка­хан­ка ў це­ра­ме ча­кае. Пры­вез­лі з за­хоп­ле­на­га го­ра­да дзеў­ку, але яна сэр­цам пры­ня­ла свай­го гас­па­да­ра, а ён пра ін­шую ма­рыць. Грэш­ным чы­нам дзяў­чы­не і пры­хо­дзяць дум­кі пра атру­ту. Не, не для ся­бе — не той ха­рак­тар. Але ж як не па­шка­да­ваць ня­шчас­ную Лю­ба­шу (спя­вач­ка Ак­са­на Вол­ка­ва)? Што ўжо ка­заць пра бед­ную Мар­фу: у яе пар­ты­ях ёсць ра­дасць ад­да­най, ра­ман­тыч­най ня­вес­ты і гу­чаць па­ку­ты ду­шы, якая ады­хо­дзіць у ін­шы свет (спя­вач­ка Тац­ця­на Гаў­ры­ла­ва). На лі­ры­цы і дра­ма­тыз­ме ра­бі­лі ак­цэнт аў­та­ры опе­ры. Ад­нак жа на­ват ва ўсім гэ­тым ад­чу­ва­ец­ца на­цы­я­наль­ны ха­рак­тар.

Зра­зу­ме­ла, ча­му «Цар­скую ня­вес­ту» ак­тыў­на ста­ві­лі ўсё мі­ну­лае ста­год­дзе і ця­пер да яе звяр­та­юц­ца (на­ват ін­тэр­прэ­ту­юць у су­час­ным клю­чы) у Ра­сіі. Але ў на­шым най­ноў­шым ва­ры­ян­це, пра­па­на­ва­ным рэ­жы­сё­рам-па­ста­ноў­шчы­кам Вя­лі­ка­га тэ­ат­ра Бе­ла­ру­сі Мі­ха­і­лам Пан­джа­ві­дзэ, ней­ка­га не­звы­чай­на­га пра­чы­тан­ня ня­ма, усё вель­мі кла­січ­на: лі­рызм з ак­цэн­там на «за­гад­ка­вай ду­шы».

Та­ям­ніц шмат і ў но­вай бе­ла­рус­кай па­ста­ноў­цы, на­ват вон­ка­вых. На сцэ­не бу­ды­нак — ці то це­рам, ці то храм (з кры­жа­мі на ма­каў­цы, але ге­роі ка­рыс­та­юц­ца ім як до­мам). На ад­ной са сцен з ад­на­го бо­ку пры­ма­ца­ва­ны аб­раз, а з дру­го­га — га­ла­ва за­бі­та­га мядз­ве­дзя (ску­ру, ві­даць, ужо па­дзя­лі­лі), які ўва­саб­ляе не­кант­ра­лю­е­мую ўнут­ра­ную сі­лу, здоль­ную раз­бу­раць. Але ж у сло­вах опе­ры, што спя­ва­юць у тым лі­ку прос­тыя лю­дзі (хор), да­во­лі час­та Бо­га ўзгад­ва­юць, на яго спа­дзя­юц­ца. Дык як жа ў іх, з кры­жа­мі і пад аб­ра­за­мі, ад­на­ча­со­ва пры­ва­ро­ты і атру­та да­па­ма­га­юць вы­ра­шаць пы­тан­ні? На­гай­кі і кін­жа­лы так­са­ма ідуць у ход, трэ­ба ці не, у апры­чні­каў, якім ні­бы­та да­зво­ле­на ўсё, ка­лі дзей­ні­ча­юць ад імя ца­ра. Бо ка­лі ўжо ёсць ула­да з яе жа­дан­ня­мі, то гэ­та для ўсіх. І вось жа на­ват той са­мы ад­да­ны жа­ніх Іван Лы­каў, што па за­меж­жы па­ез­дзіў і на ін­шыя ад­но­сі­ны лю­дзей па­гля­дзеў, пад­па­рад­коў­ва­ец­ца і па­дае на ка­ле­ні пе­рад Ма­лю­там Ску­ра­та­вым, які па­ве­дам­ляе, што сам цар вы­браў яго на­ра­чо­ную. І са­праў­ды, што бу­дзеш ра­біць, ка­лі цар — Гроз­ны?

На сцэ­не па­нуе ХVІ ста­год­дзе. Воб­раз ча­су імк­ну­лі­ся ства­рыць праз сцэ­ніч­нае афарм­лен­не (Аляк­сандр Кас­цю­чэн­ка) і кас­цю­мы (Ні­на Гур­ло). Гэ­та гіс­то­рыя, мож­на пе­ра­кон­ваць ся­бе. Вось толь­кі гіс­то­рыя — так­са­ма за­гад­ка­вая з'я­ва: яна ро­біць так, што мі­ну­лае не пра­мі­нае, праз яго лепш ра­зу­ме­еш су­час­насць: што, ча­му, на­вош­та, ка­му гэ­та трэ­ба.

Раз­мо­ва сур'­ёз­ная, для сур'­ёз­ных лю­дзей. Опе­ра «Цар­ская ня­вес­та» па­тра­буе гле­да­ча з ра­зу­мен­нем, бо гэ­та не той твор, на які пой­дзеш, каб раз­ня­во­ліц­ца і прос­та па­слу­хаць пры­го­жую му­зы­ку і спе­вы (хоць слу­хаць ёсць ка­го — у гэ­тай опе­ры ёсць цу­доў­ныя ра­бо­ты ар­тыс­таў). Але твор з ня­прос­тай для ўспры­ман­ня, а мес­ца­мі дык вель­мі змроч­най па эмо­цы­ях му­зы­кай, якая ўжо ва ўвер­цю­ры за­дае тон і на­строй, праў­да, не без проб­ліс­каў над­зеі (ды­ры­жор-па­ста­ноў­шчык Мі­ка­лай Ка­ляд­ка), з за­ся­ро­джа­ны­мі пар­ты­я­мі ге­ро­яў, ка­лі трэ­ба ўслу­хац­ца ў сло­вы, каб ра­зу­мець сэнс.

На­пры­кан­цы сэнс спек­так­ля нам па­каз­ва­юць ай­чын­ныя па­ста­ноў­шчы­кі, у ад­роз­нен­не ад аў­та­раў опе­ры. Той дух, які ўвесь спек­такль ві­сеў у па­вет­ры, ма­тэ­ры­я­лі­за­ваў­ся — і вы­хо­дзіць, у шап­цы Ма­на­ма­ха, цяж­ка не зда­га­дац­ца, хто гэ­та. Маўк­лі­вы. Кра­са­моў­ны. Усе тут жа па­да­юць на ка­ле­ні. Гля­дзіш і ду­ма­еш: «Ну і но­ра­вы ў іх...» І та­кое ад­чу­ван­не, што вось ця­пер усё толь­кі па­чы­на­ец­ца. Ці пра­цяг­ва­ец­ца?..

Ла­ры­са ЦІ­МО­ШЫК

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.