Вы тут

«...Галоўным было не дзе жыць, а з кім»


2015 год аб'­яў­ле­ны Го­дам мо­ла­дзі. Цу­доў­на! Бо яна ў нас пры­го­жая, ра­зум­ная, імк­нец­ца да та­го, каб атры­маць аду­ка­цыю, зай­мець спе­цы­яль­насць, не­ку­ды... з'е­хаць.

А я яшчэ па­мя­таю ча­сы, ка­лі мо­ладзь пас­ля шко­лы ад­ра­зу іш­ла пра­ца­ваць, атрым­лі­ваць ра­бо­чую спе­цы­яль­насць, ка­лі вель­мі мно­гія зна­хо­дзі­лі сваё шчас­це до­ма: ка­ха­лі­ся, жа­ні­лі­ся, нех­та атрым­лі­ваў жыл­лё па мес­цы пра­цы, нех­та бу­да­ваў­ся сам, бо га­лоў­ным бы­ло не дзе жыць, а з кім.

Зноў жа не­ка­лі мы бы­лі за­да­во­ле­ны тым, што да­ва­ла дзяр­жа­ва. На­стаў­ні­ца, ма­ла­ды ін­жы­нер, атры­маў­шы вы­шэй­шую аду­ка­цыю, ме­лі за­ро­бак да 100 руб­лёў у ме­сяц. З ча­сам бы­ла маг­чы­масць атрым­лі­ваць 120—150 руб­лёў. З раз­лі­кам на гэ­та і жы­лі.

Сён­ня мо­ладзь тро­хі ін­шая. Яна хо­ча боль­шых гро­шай. Каб атрым­лі­ваць іх, нех­та ідзе на бу­доў­лю або ад­кры­вае свой біз­нес. З вё­сак, та­му што ў іх ма­ла «перс­пек­тыў­ных» (у пла­не за­роб­ку) пра­цоў­ных мес­цаў, збягае ў гарады, з тых га­ра­доў до­сыць час­та едуць у ін­шыя, яшчэ боль­шыя... Амаль кож­ны ма­ла­ды ча­ла­век раз'­яз­джае на сва­ім аў­та­ма­бі­лі, асоб­ныя ма­юць улас­нае жыл­лё. Тое, што мы не­ка­лі ча­ка­лі дзе­ся­ці­год­дзя­мі, су­час­ная мо­ладзь імк­нец­ца атры­маць ад­ра­зу.

Гэ­так жа хут­ка, на жаль, мно­гія ства­ра­юць сем'і. І, на пер­шы по­гляд, гэ­та пра­віль­на, бо, ка­ха­ю­чы адзін ад­на­го, мож­на стаць яшчэ больш шчас­лі­вы­мі — ужо ра­зам... Але ж ці заў­сё­ды гэ­та атрым­лі­ва­ец­ца? Ну, су­стра­ка­юц­ца хла­пец з дзяў­чы­най, ну, па­да­ба­юц­ца ад­но ад­на­му, па­чы­на­юць жыць «па-да­рос­ла­му», не ра­зу­ме­ю­чы, што спаць з ка­ха­ным — гэ­та яшчэ не шчас­це. А вось на­ву­чыц­ца ра­зу­мець яго, па­ва­жаць яго і яго бліз­кіх, на­ву­чыц­ца быць ад­ным цэ­лым... Спа­чат­ку — удва­іх, по­тым з дзець­мі, ра­зам кла­па­ціц­ца пра іх, вы­хоў­ваць...

Ця­пер амаль усіх апа­на­ва­ла дум­ка, што трэ­ба най­перш лю­біць ся­бе. Не ра­зу­мею, як жа гэ­та маг­чы­ма? На­вош­та та­ды сем'і? Ці не ад гэ­тых «лю­бо­вяў» яны рас­па­да­юц­ца?

Лі­дзія Лук'­я­на­ва,

в. Шва­бы, Ла­гой­скі ра­ён.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.