Вы тут

Няпросты выбар


Па­да­плё­ка ства­рэн­ня на­цы­я­наль­на­га кі­на­пра­дук­ту

Раз­мо­ва сён­ня пой­дзе пра фільм «Дзяр­жаў­ная гра­ні­ца. Фільм дзя­ся­ты: «Аф­ган­скі кап­кан», які пра­цяг­вае вя­до­мую з са­вец­кіх ча­соў се­рыю філь­маў пра «жыц­цё і ад­да­ную служ­бу Ра­дзі­ме бяс­страш­ных і зна­ход­лі­вых бе­ла­рус­кіх па­гра­ніч­ні­каў». Сі­ту­а­цыя ва­кол дзя­ся­та­га філь­ма, з на­ша­га пунк­ту гле­джан­ня, склад­ва­ец­ца да­во­лі не­ад­на­знач­ная. Ужо не­ад­на­ра­зо­ва на кі­на­на­па­ка­зах (прэм'­е­ра ў брэсц­кім кі­на­тэ­ат­ры «Бе­ла­русь» ад­бы­ла­ся 19 лю­та­га, у мін­скім До­ме кі­но — 24 лю­та­га, фільм дэ­ман­стра­ваў­ся ў Ін­сты­ту­це па­гра­ніч­най служ­бы) га­ва­ры­ла­ся пра бяс­спрэч­ную каш­тоў­насць се­ры­я­ла, што пра­цяг яго — важ­ная спра­ва для ва­ен­на-па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня. Гуч­ная за­ява. На яе мож­на толь­кі ад­ка­заць, што вы­ха­ван­не, у якім на­кі­рун­ку б ні іш­ло, па­він­на пра­во­дзіц­ца праз якас­ны пра­дукт. Якас­ную лі­та­ра­ту­ру, якас­ныя пад­руч­ні­кі, якас­ны све­та­по­гляд і кі­но — толь­кі якас­нае.

28-18

На­цы­я­наль­ная кі­на­сту­дыя пры ства­рэн­ні філь­ма шчыль­на су­пра­цоў­ні­ча­ла з Дзярж­па­гран­ка­мі­тэ­там. Сяб­роў­ства гэ­та пры­нес­ла па­гра­ніч­ні­кам за­сна­ва­ны на рэ­аль­ных па­дзе­ях фільм пра «буд­ні» (фак­ту­ра для сцэ­на­рыя на­пра­цоў­ва­ец­ца су­мес­на з ка­мі­тэ­там), а ства­раль­ні­кам кар­ці­ны за­га­дам стар­шы­ні Дзярж­па­гран­ка­мі­тэ­та ге­не­ра­ла-пал­коў­ні­ка Ле­а­ні­да Маль­ца­ва — уз­на­га­ро­ды. На­прык­лад, вы­ка­наў­ца га­лоў­най ро­лі ра­сій­скі ак­цёр Анд­рэй Фро­лаў (да­рэ­чы, у асноў­ным ак­цёр­скі са­стаў, на шчас­це, — бе­ла­рус­кі), і ды­рэк­тар кі­на­сту­дыі «Бе­ла­русь­фільм» Алег Сіль­ва­но­віч атры­ма­лі па на­груд­ны­м зна­ку «За да­па­мо­гу ор­га­нам па­гра­ніч­най служ­бы».

Зда­ва­ла­ся б, усе зада­воле­ныя. Апроч гле­да­чоў, якія ча­ка­юць та­ле­на­ві­тае ай­чын­нае кі­но.

Бо, мяр­кую, фільм «Дзяр­жаў­ная гра­ні­ца...» з пэў­ных, уво­гу­ле зра­зу­ме­лых, пры­чын змо­гуць аца­ніць толь­кі лю­дзі, у рэ­аль­нас­ці ней­кім чы­нам звя­за­ныя з тэ­май кар­ці­ны. Яны бу­дуць за­ці­каў­ле­на гля­дзець пры­год­ніц­кі фільм быц­цам пра сваю служ­бу. Сю­жэт­на «Аф­ган­скі кап­кан» іх ні­як не аб­ра­жае (на­ад­ва­рот), ге­рой­ства ка­ле­гі ўзвыш­ае, га­лоў­ны ге­рой уво­гу­ле Джэймс Бонд, Джон Мак­лейн («Моц­ны арэ­шак») і ка­пі­тан Ка­лом­ба ў ад­ной сут­нас­ці, яшчэ і ра­ман­ты­зуе пра­фе­сію ня­сла­ба. Ад­сюль і за­хоп­ле­ныя сло­вы ў бок прэм'­ер­най кар­ці­ны на не­ад­на­ра­зо­вых яе дэ­ман­стра­цы­ях.

Пер­шыя во­сем эпі­зо­даў се­рыі бы­лі зня­ты ў 1980-х га­дах, яны раз­гар­ну­лі­ся на вя­лі­кі — у шмат­лі­кіх сэн­сах — ад­рэ­зак на­шай эпо­хі, ад ча­соў Каст­рыч­ніц­кай рэ­ва­лю­цыі, пас­ля Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і да та­га­час­най су­час­нас­ці. На­ступ­ны, дзя­вя­ты па лі­ку, фільм пад наз­вай «Кур'­е­ры стра­ху» быў па­ка­за­ны пуб­лі­цы ўжо ў 2014 го­дзе. Га­лоў­ным ге­ро­ем тут быў па­гра­ніч­нік Ан­тон Пя­кар­скі, яко­га вы­ка­наў Анд­рэй Фро­лаў. Той жа пер­са­наж і той жа ак­цёр за­ста­лі­ся ў дзя­ся­тым філь­ме, па­дзеі ад­бы­ва­юц­ца ў «лі­хія дзе­вя­нос­тыя» на бе­ла­рус­ка-лі­тоў­скай гра­ні­цы. Час, ка­лі но­вая са­ма­стой­ная дзяр­жа­ва толь­кі пры­вы­кае да сва­ёй фор­мы іс­на­ван­ня, да но­вых ме­жаў і ўмоў. Прый­шла ін­шая эпо­ха бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі, хоць гран­ды­ёз­насць і та­таль­насць зме­наў у філь­ме не ад­чу­ва­ец­ца, а толь­кі пад­каз­ва­ец­ца ана­та­цы­яй ды бэкг­ра­ўн­дам.

Гэ­тыя ча­сы для па­гра­ніч­ні­каў не менш цяж­кія: трэ­ба вы­ра­шаць «асаб­лі­ва скла­да­ныя за­да­чы па спы­нен­ні кант­ра­бан­ды і не­ле­галь­най эміг­ра­цыі, вы­кон­ваць ін­шыя не­бяс­печ­ныя апе­ра­цыі». Вось аб­ма­лёў­ка агуль­на­га ста­но­ві­шча, на фо­не яко­га ад­бы­ва­юц­ца па­дзеі. Ве­тэ­ран аф­ган­скай вай­ны Ан­тон Пя­кар­скі атрым­лі­вае фо­та­зды­мак, як мяр­ку­ец­ца, жон­кі, з под­пі­сам «Я жы­вая». На гэ­ты мо­мант га­лоў­ны ге­рой жы­ве з дру­гой, ця­жар­най ад яго, жан­чы­най, і сва­ёй дач­кой. З'яў­лен­не та­ям­ні­ча­га фо­та­здым­ка пе­ра­ры­вае са­праўд­ную ся­мей­ную іды­лію ў той час, як Ан­то­на пры­зна­ча­юць кі­ра­ваць асаб­лі­ва сак­рэт­най служ­бай. На­столь­кі сак­рэт­най, што пра яе не ве­дае на­ват КДБ (з пры­чы­ны ча­го Ан­тон сю­жэт­на не­мэ­та­згод­на трап­ляе пад арышт за вы­ка­нан­не част­кі па­да­зро­на вы­гля­да­ю­ча­га пла­на, у хут­кім ча­се яго вы­зва­ля­юць — пры­го­да без сэн­су). Па­ра­лель­на дзей­ні­чае мар­гі­наль­ная ту­соў­ка эміг­ран­таў, якая збі­ра­ец­ца здзяйс­няць свае пла­ны праз шан­таж Ан­то­на, а фо­та­зды­мак «жон­кі» га­лоў­на­га ге­роя аказ­ва­ец­ца яе збро­яй (дас­ціп­на).

Што мы ма­ем? Дра­ма­тур­гіч­на фільм шмат у чым вы­гля­дае не­пе­ра­ка­наў­чым, не­да­пра­ца­ва­ным і ўціс­ну­тым у вуз­кую для яго пра­сто­ру. Зда­ец­ца, што пры­год­ніц­ка­му сю­жэ­ту не ха­пае па­вет­ра і вар­тай яго аг­ра­нкі, а маг­чы­мас­ці зды­мач­най гру­пы яго аб­мя­жоў­ва­юць. Праз што па­дзеі вы­гля­да­юць на­ду­ма­на, най­гра­на, штуч­на. Так, да­рэ­чы, час­та зда­ра­ец­ца з на­шым кі­на­пра­дук­там.

Дра­ма­тызм падзей не ад­па­вя­дае агуль­на­му на­строю кар­ці­ны, га­лоў­ны ге­рой з прэ­тэн­зі­яй на «кру­то­га пра­фе­сі­я­на­ла» вы­гля­дае драб­на­ва­та, яго ся­мей­ная дра­ма не раз­гор­ну­та да­стат­ко­ва, каб вы­клі­каць ней­кія па­чуц­ці ў гле­да­ча. За­мест па­чуц­цяў (сцэ­на­рый у гэ­тым пла­не, зда­ец­ца, мае па­тэн­цы­ял) дзя­ся­ты фільм «Дзяр­жаў­най гра­ні­цы» дае ня­ём­касць.

Вось кі­на­пра­дукт, у якім увасабляецца «па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не». Ці ад­па­вя­дае мас­тац­кая каш­тоў­насць філь­ма та­му, каб са­праў­ды ра­біць важ­ную спра­ву? І ці здо­лее ён пры­цяг­нуць шы­ро­кую пуб­лі­ку, каб гэ­тае па­тры­я­тыч­нае вы­ха­ван­не здзейс­ніць?

Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры лі­чыць, што нам не ха­пае філь­маў пра «дзей­насць су­час­ных аба­рон­цаў Ай­чы­ны па за­бес­пя­чэн­ні на­цы­я­наль­най бяс­пе­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь». Так на­зы­ва­ец­ца ад­на з на­мі­на­цый ад­кры­та­га кон­кур­су кі­на­пра­ек­таў, які быў аб'­яў­ле­ны 28 сту­дзе­ня гэ­та­га го­да. Мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс Свят­лоў ска­заў, што мі­ніс­тэр­ства на­зы­вае тэ­мы толь­кі ў тым вы­пад­ку, ка­лі ёсць упэў­не­насць, што на гэ­тыя па­зі­цыі бу­дуць па­да­дзе­ны пра­ек­ты і кон­курс змо­жа ад­быц­ца.

За­раз кі­на­сту­дыя рых­туе пра­цяг зна­ка­мі­та­га се­ры­я­ла: па­каз на­ступ­най кар­ці­ны «Бе­ла­русь­фільм» абя­цае пры­мер­ка­ваць да Дня па­гра­ніч­ні­ка ў маі. Акра­мя та­го, на прэм'­е­ры ў До­ме кі­но пра­гу­чаў не­двух­сэн­соў­ны на­мёк на тое, што пра­ект на­ступ­на­га філь­ма ўдзель­ні­чае ў кон­кур­се ў той жа на­мі­на­цыі (гля­дзі­це вы­шэй). На­гад­ваю, што вы­ні­кі па­він­ны быць агу­ча­ны ў тэр­мін дзе­ся­ці працоўных дзён пас­ля 2 кра­са­ві­ка. Ма­ю­чы ў ак­ты­ве «жы­выя» пры­кла­ды та­го, што з гэ­та­га пра­ек­та атрым­лі­ва­ец­ца, кон­курс­най ка­мі­сіі бу­дзе пра­сцей вы­ра­шыць, ці вар­та гэ­та бе­ла­рус­ка­га кі­не­ма­то­гра­фа. Пра­бач­це за па­фас. Але не здзіў­лю­ся, ка­лі фі­нан­са­ван­не атры­мае ме­на­ві­та на­ступ­ная кар­ці­на пра па­гра­ніч­ні­каў.

На чар­го­вай ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, пры­све­ча­най пры­мер­ка­ва­ным да 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі ме­ра­пры­ем­ствам, не апош­няй бы­ла тэ­ма па­тры­я­тыч­на­га вы­ха­ван­ня. Тут быў зроб­ле­ны ак­цэнт на тым, што на ім за­ся­ро­джа­ны тры з ча­ты­рох па­зі­цый кон­кур­су пра­ек­таў іг­ра­во­га кі­но.

Па­тры­я­тызм, без­умоў­на, важ­ны, але ж на­рэш­це нель­га не хва­ля­вац­ца пра тое, што бу­дзе тры­маць сцяг якас­ці ў пра­сто­ры бе­ла­рус­ка­га кі­но, удзель­ні­чаць у фес­ты­ва­лях, уз­ру­шаць гле­да­чоў. Бо ка­лі ідэа­ло­гія пе­ра­ма­гае якасць — гэ­та для мас­тац­тва шлях у ні­ку­ды. Fіnіta la comedіa.

Ірэ­на КА­ЦЯ­ЛО­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.