Вы тут

Яны загінулі, каб мы жылі


...Час сён­ня — тры­вож­ны, не­спа­кой­ны, але ж з ра­ні­цы я зай­шоў на пош­ту, апла­ціў ка­му­наль­ныя па­слу­гі, пад­пі­саў­ся на га­зе­ты «Звяз­да», «ЛІМ», на ча­со­пі­сы «Во­жык», «Бя­роз­ка»... Мая паш­то­вая аба­ненц­кая скрын­ка №125, як заў­сёд­ы, не пус­туе. І гэ­та доб­ра, пры­чым не толь­кі для мя­не, бо ўсё, што вы­піс­ваю, усё, што чы­таю, я ад­даю по­тым лю­дзям. І гэ­тым хоць не­як ды пра­па­ган­дую (яшчэ і сам) род­нае сло­ва ў род­ным на­ро­дзе, род­ную бе­ла­рус­кую лі­та­ра­ту­ру. Ба­ліць за іх ду­ша.

Ёсць у яе і яшчэ ад­на пры­чы­на для бо­лю: ней­кі ме­сяц за­стаў­ся да дня Пе­ра­мо­гі над фа­шыз­мам. Час ад ча­су, па звыч­цы, я абы­хо­джу «свае» абе-л­іс­кі. На ра­гу ву­ліц Аран­жа­рэй­най і Ма­я­коў­ска­га, дзе ў не­вя­лі­кім скве­ры­ку ста­іць ме­ма­ры­яль­ны знак ге­ро­ям пад­пол­ля, як пра­ві­ла, усё доб­ра: сцеж­кі пад­ме­це­ны, смец­це пры­бра­на. А вось лі­та­раль­на праз да­ро­гу, ля до­ма №15 па той жа ву­лі­цы Ма­я­коў­ска­га, ка­ля абел­іс­ка ўсё па-ін­ша­му. Ма­ла та­го, што ён раз­вер­ну­ты тва­рам ад лю­дзей, — ля яго час­ця­ком не пры­бі­ра­ец­ца ні снег, ні смец­це. Што ўжо ка­заць пра квет­кі аль­бо тыя ж свеч­кі, дак­лад­ней, іх ад­сут­насць: ка­рот­кая ў лю­дзей па­мяць.

Ка­жу так яшчэ і та­му, што фа­шыс­там, якія ў пер­шыя дні Вя­лі­кай Ай­чын­най ува­рва­лі­ся ў Мінск, на­шы чыр­во­на­ар­мей­цы, ад­сту­па­ю­чы, да­лі са­мы ра­шу­чы бой. На ра­гу ву­ліц Ма­я­коў­ска­га (да вай­ны — Чэр­вень­скі тракт) і Аран­скай (там ця­пер за­вод «Бел­мед­прэ­па­ра­ты») зла­жы­лі га­ло­вы 137 на­шых сал­да­ці­каў. Але ж і фа­шыс­таў та­ды за­гі­ну­ла...

Нем­цы сва­іх за­бі­тых хут­ка за­бра­лі і па­ха­ва­лі, а на­шы, бед­ныя, ля­жа­лі — аж па­куль іх не пры­сы­па­лі зям­лёй жы­ха­ры ста­лі­цы...

Пас­ля вай­ны гэ­тых за­гі­ну­лых пе­ра­па­ха­ва­лі на Вай­ско­вых мо­гіл­ках, а на мес­цы, дзе ад­быў­ся бой, па­ста­ві­лі ча­со­вы драў­ля­ны пом­нік з кры­жам.

Ця­пер там яго ня­ма: пад­час рэ­кан­струк­цыі раз­вяз­кі ву­ліц Свярд­ло­ва, Ма­я­коў­ска­га і Аран­скай гэ­ты пом­нік не­як не­пры­кмет­на пры­бра­лі.

І што да­лей? Га­ды пра­бя­га­юць хут­ка, све­дак гэ­та­га бою ўжо амаль ня­ма. Час ад ча­су я пры­хо­джу на мес­ца гі­бе­лі сал­дат, стаў­лю свеч­ку па­мя­ці... Але ж як доб­ра бы­ло б, каб там з'я­віў­ся хоць ней­кі знак, хоць прос­та сціп­лы ка­мень-ва­лун. Бо, як на мой по­гляд, нель­га здрадж­ваць па­мя­ці тых, ка­му аба­вя­за­ны мір­ным не­бам, пад якім, да­рэ­чы, жы­вём — амаль 70 га­доў.

Ула­дзі­мір Го­лу­беў, г. Мінск

 

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.