Вы тут

А сёлета закон змяніўся...


«Не­ка­лі я пра­ца­ва­ла ў сель­гас­хі­міі пры­бі­раль­шчы­цай, по­тым на­ша ар­га­ні­за­цыя бы­ла да­лу­ча­на да ін­шай, і я та­кім чы­нам тра­пі­ла пад ска­ра­чэн­не шта­ту... За­рэ­гіст­ра­ва­ла­ся на бір­жы, дзе мне і пра­па­на­ва­лі да­гля­даць са­ста­рэ­лых. Я па­ці­ка­ві­ла­ся яшчэ, ці бу­дзе мне іс­ці стаж. Ад­каз быў ста­ноў­чы, — пі­са­ла ў рэ­дак­цыю спа­да­ры­ня Ра­га­ле­віч з Пет­ры­каў­ска­га ра­ё­на. — Сё­ле­та мне іс­ці на за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак, на пен­сію. У рай­са­бе­се вы­ра­шы­ла да­ве­дац­ца, якія да­вед­кі па­трэб­ны, каб яе афор­міць. А ў ад­каз па­чу­ла, што до­гляд са­ста­рэ­лых у стра­ха­вы стаж не ўва­хо­дзіць. Што ж атрым­лі­ва­ец­ца? Ад­куль та­кая не­спра­вяд­лі­васць?»

На гэ­тыя пы­тан­ні рэ­дак­цыя па­пра­сі­ла ад­ка­заць спе­цы­я­ліс­таў Ка­мі­тэ­та па пра­цы, за­ня­тас­ці і са­цы­яль­най аба­ро­не Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма. Як па­тлу­ма­чы­ла на­мес­нік стар­шы­ні ка­мі­тэ­та Тац­ця­на Ку­леш, у ад­па­вед­нас­ці з ар­ты­ку­лам 5 За­ко­на Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь «Аб пен­сій­ным за­бес­пя­чэн­ні» (да­лей — За­кон) пра­ва на пра­цоў­ную пен­сію ма­юць асо­бы, якія ў пе­ры­яд ра­бо­ты або за­ня­ткаў ін­шы­мі ві­да­мі дзей­нас­ці пад­ля­га­лі дзяр­жаў­на­му са­цы­яль­на­му стра­ха­ван­ню і за іх, а так­са­ма імі са­мі­мі ў пра­ду­гле­джа­ных за­ка­на­даў­ствам аб дзяр­жаў­ным са­цы­яль­ным стра­ха­ван­ні вы­пад­ках вы­плач­ва­лі­ся аба­вяз­ко­выя стра­ха­выя ўзно­сы (да­лей — стра­ха­вы стаж) у бюд­жэт дзяр­жаў­на­га па­за­бюд­жэт­на­га фон­ду са­цы­яль­най аба­ро­ны на­сель­ніц­тва Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь (да­лей — бюд­жэт фон­ду). Пры гэ­тым пра­ва на пра­цоў­ную пен­сію па ўзрос­це да­ва­ла­ся пры ўмо­ве вы­пла­ты аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых уз­но­саў не менш за 10 га­доў. На­зва­ная нор­ма дзей­ні­ча­ла да 1 сту­дзе­ня 2015 го­да.

Ука­зам Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь ад
8 снеж­ня 2014 го­да №570 з 1 сту­дзе­ня 2015 го­да зме­не­ны ўмо­вы пры­зна­чэн­ня пра­цоў­най пен­сіі і са­цы­яль­най.

Мі­ні­маль­ны стаж пра­цы з вы­пла­тай аба­вяз­ко­вых стра­ха­вых уз­но­саў у бюд­жэт фон­ду па­вя­лі­чыў­ся да 15 га­доў. У яго ўклю­ча­юц­ца пе­ры­я­ды пра­цы, прад­пры­маль­ніц­кай, твор­чай і ін­шай дзей­нас­ці, пра­ду­гле­джа­ныя част­кай пер­шай ар­ты­ку­ла 51 За­ко­на (у тым лі­ку пе­ры­я­ды пра­цы на тэ­ры­то­рыі СССР). Ін­шыя пе­ры­я­ды (ва­ен­ная служ­ба, ад­па­чы­нак па до­гля­дзе дзі­ця­ці, до­гляд дзя­цей да да­сяг­нен­ня імі 3 га­доў, до­гляд ін­ва­лі­даў пер­шай гру­пы або дзі­ця­ці-ін­ва­лі­да ва ўзрос­це да 18 га­доў, са­ста­рэ­ла­га, які да­сяг­нуў 80-га­до­ва­га ўзрос­ту, і г.д.) у стра­ха­вы стаж не за­ліч­ва­юц­ца, але пад­ля­га­юць уклю­чэн­ню ў агуль­ны стаж пра­цы для вы­зна­чэн­ня па­ме­ру пен­сіі.

Жан­чы­ны, якія не вы­пра­ца­ва­лі мі­ні­маль­ны
15-га­до­вы стра­ха­вы стаж і не атрым­лі­ва­юць пен­сіі з ін­шых дзяр­жаў у ад­па­вед­нас­ці з між­на­род­ны­мі да­мо­ва­мі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь у га­лі­не са­цы­яль­на­га (пен­сій­на­га) за­бес­пя­чэн­ня, ма­юць пра­ва на са­цы­яль­ную пен­сію па да­сяг­нен­ні 60 га­доў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.