Вы тут

То ўсушка, то ўтруска,


або Ган­даль каў­бас­ным па­вет­рам

90 га­доў та­му Кан­драт Кра­пі­ва на­пі­саў бай­ку «Ка­лі ў кра­ме ёсць ня­ста­ча», дзе вы­смей­ваў ня­доб­ра­сум­лен­ных ганд­ля­роў. Да­пус­каю, што ця­пе­раш­нія кі­раў­ні­кі і су­пра­цоў­ні­кі буй­ных ма­га­зі­наў кла­сі­ка не чы­та­лі, а вось спра­ву яго ге­ро­яў па­спя­хо­ва пра­цяг­ва­юць, знач­на раз­віў­шы яе і па­ста­віў­шы на су­час­ныя рэй­кі. І не толь­кі пра­да­юць за­мест каў­ба­сы па­вет­ра, пра што га­вор­ка пой­дзе кры­ху ні­жэй, але ня­рэд­ка пад­ман­ва­юць па­куп­ні­ка тым, што па­ве­дам­ля­юць яму не­праў­дзі­вую ін­фар­ма­цыю пра та­вар.

Цэ­лы бу­кет па­доб­ных па­ру­шэн­няў вы­яві­лі су­пра­цоў­ні­кі Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Брэсц­кай воб­лас­ці, ганд­лё­вай ін­спек­цыі Мі­ніс­тэр­ства ганд­лю, га­рад­ской са­ні­тар­най служ­бы пад­час су­мес­на­га рэй­ду па кра­мах аб­лас­но­га цэнт­ра. Як рас­ка­заў ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» на­мес­нік на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла КДК Ула­дзі­мір БЕ­ЛА­ВУ­САЎ, на хар­чо­вых пра­дук­тах, якія фа­су­юц­ца ў ма­га­зі­не, мо­гуць на­пі­саць, што за­ўгод­на. Так у ад­ной з кра­маў ганд­лё­вай сет­кі «Март Ін Фуд» жы­вуць, апя­рэдж­ва­ю­чы час. Кант­ра­лё­ры ўваж­лі­ва па­гля­дзе­лі цвёр­дыя сы­ры і раз­гу­бі­лі­ся. Па­ча­лі звя­раць га­дзін­ні­кі, удак­лад­няць чыс­ло ме­ся­ца... і ака­за­ла­ся, што на сы­рах да­тай упа­коў­кі зна­чыў­ся заўт­раш­ні дзень. «Ця­пер та­кое імк­лі­вае жыц­цё, трэ­ба спя­шац­ца» — толь­кі так змаг­лі па­тлу­ма­чыць пра­даў­цы.

А вось не­ад­па­вед­насць ука­за­най ва­гі ка­вал­ка каў­ба­сы яе са­праўд­най ма­се ра­бот­ні­кі кра­мы «Ал­мі» па­тлу­ма­чы­лі ўсуш­кай. Так пор­цыя ня­тан­най каў­ба­сы «Дзя­ду­леў гас­ці­нец» за­ва­жы­ла на не­каль­кі гра­маў менш, чым па­ве­дам­ля­ла­ся на эты­кет­цы. Роз­ні­ца ў кош­це скла­да­ла 1965 руб­лёў. «Све­жыя каў­ба­сы са­праў­ды ма­юць улас­ці­васць кры­ху ўсы­хаць, але хто ска­заў, што «ўсох­лыя гра­мы» трэ­ба пе­ра­клад­ваць з кі­шэ­ні па­куп­ні­ка ў ка­су ма­га­зі­на?» — пра­ка­мен­та­ваў прык­лад Ула­дзі­мір Бе­ла­ву­саў.

І ўжо зу­сім прык­ра, па­вод­ле ацэн­кі кант­ра­лё­раў, вы­гля­да­лі фак­ты па­ру­шэн­ня са­ні­тар­на­га рэ­жы­му ганд­лю, бо га­вор­ка ідзе не прос­та пра пад­ман, але і ры­зы­ку для зда­роўя па­куп­ні­ка. А як іна­чай рас­ца­ніць факт, ка­лі ў па­мяш­кан­ні для мыц­ця ін­вен­та­ру раз­ма­рож­ва­лі­ся ку­ра­ня­ты-грыль? У дру­гім ганд­лё­вым пунк­це ага­род­ні­на за­хоў­ва­ла­ся ў цёп­лым па­мяш­кан­ні, та­му мес­ца­мі за­гні­ла і па­кры­ла­ся цвіл­лю.

Па вы­ні­ках пра­ве­рак, мно­гія служ­бо­выя асо­бы ганд­лё­вых се­так «Март Ін Фуд» і «Ал­мі» атры­ма­лі спаг­нан­ні. Шэ­раг та­ва­раў быў зня­ты з про­да­жу. Але, га­лоў­нае, ці зро­бяць па­трэб­ныя вы­сно­вы кі­раў­ні­кі ганд­лё­вых прад­пры­ем­стваў?

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.