Не жартачкі


«Ужо не­каль­кі дзён за­пар, — пі­саў у па­чат­ку са­ка­ві­ка ў рэ­дак­цыю «Звяз­ды» спа­дар На­ву­мен­ка з Мін­ска, — на Пер­шым на­цы­я­наль­ным ка­на­ле ра­дыё гу­чыць «рэ­кла­ма» буйнога ўні­вер­ма­га. У якас­ці «пер­са­на­жаў» там ска­ры­ста­ныя Шцір­ліц і Мю­лер. Пер­шы — ге­рой-раз­вед­чык з філь­ма «Сям­нац­цаць ім­гнен­няў вяс­ны», дру­гі — за­бой­ца і шэф гес­та­па. Та­му жар­ты на па­доб­ную тэ­му не прос­та пош­ласць... У мя­не яны вы­клі­ка­юць поў­нае не­ўра­зу­мен­не...

Па­доб­ную «рэ­кла­му» пры­ду­ма­лі, на­пэў­на, не са­мі ра­бот­ні­кі ра­дыё. Яе, му­сіць, прос­та «за­ка­за­лі». Але ж так мо­гуць за­ка­заць і неш­та «пры­коль­нае» пра Мі­ка­лая Гас­тэ­лу, Ма­ра­та Ка­зея або Адоль­фа Гіт­ле­ра. Ня­ўжо яе так­са­ма «за­пус­цяць» у эфір?» — пы­таў­ся ра­дыё­слу­хач.

Як па­тлу­ма­чыў га­лоў­ны ды­рэк­тар Пер­ша­га на­цы­я­наль­на­га ка­на­ла Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё Ан­тон Ва­сю­ке­віч, ка­нал ажыц­цяў­ляе рэ­клам­ную дзей­насць у стро­гай ад­па­вед­нас­ці з па­тра­ба­ван­ня­мі за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб рэ­кла­ме. Ра­зам з тым, не­ка­то­рыя ма­тэ­ры­я­лы, прад­стаў­ле­ныя рэ­клам­ны­мі агенц­тва­мі (рэ­кла­ма­даў­ца­мі) для раз­мя­шчэн­ня ў эфі­ры, ня­гле­дзя­чы на іх ад­па­вед­насць за­ка­на­даў­ству, мо­гуць вы­клі­каць не­ад­на­знач­ную рэ­ак­цыю слу­ха­чоў з пунк­ту гле­джан­ня эты­кі, ма­ра­лі, агуль­на­пры­ня­тых ду­хоў­ных і гра­мад­скіх каш­тоў­нас­цяў. На пад­ста­ве гэ­та­га бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб зняц­ці з эфі­ру зга­да­на­га рэ­клам­на­га ро­лі­ка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».