Не жартачкі


«Ужо не­каль­кі дзён за­пар, — пі­саў у па­чат­ку са­ка­ві­ка ў рэ­дак­цыю «Звяз­ды» спа­дар На­ву­мен­ка з Мін­ска, — на Пер­шым на­цы­я­наль­ным ка­на­ле ра­дыё гу­чыць «рэ­кла­ма» буйнога ўні­вер­ма­га. У якас­ці «пер­са­на­жаў» там ска­ры­ста­ныя Шцір­ліц і Мю­лер. Пер­шы — ге­рой-раз­вед­чык з філь­ма «Сям­нац­цаць ім­гнен­няў вяс­ны», дру­гі — за­бой­ца і шэф гес­та­па. Та­му жар­ты на па­доб­ную тэ­му не прос­та пош­ласць... У мя­не яны вы­клі­ка­юць поў­нае не­ўра­зу­мен­не...

28-14

Па­доб­ную «рэ­кла­му» пры­ду­ма­лі, на­пэў­на, не са­мі ра­бот­ні­кі ра­дыё. Яе, му­сіць, прос­та «за­ка­за­лі». Але ж так мо­гуць за­ка­заць і неш­та «пры­коль­нае» пра Мі­ка­лая Гас­тэ­лу, Ма­ра­та Ка­зея або Адоль­фа Гіт­ле­ра. Ня­ўжо яе так­са­ма «за­пус­цяць» у эфір?» — пы­таў­ся ра­дыё­слу­хач.

Як па­тлу­ма­чыў га­лоў­ны ды­рэк­тар Пер­ша­га на­цы­я­наль­на­га ка­на­ла Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё Ан­тон Ва­сю­ке­віч, ка­нал ажыц­цяў­ляе рэ­клам­ную дзей­насць у стро­гай ад­па­вед­нас­ці з па­тра­ба­ван­ня­мі за­ка­на­даў­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь аб рэ­кла­ме. Ра­зам з тым, не­ка­то­рыя ма­тэ­ры­я­лы, прад­стаў­ле­ныя рэ­клам­ны­мі агенц­тва­мі (рэ­кла­ма­даў­ца­мі) для раз­мя­шчэн­ня ў эфі­ры, ня­гле­дзя­чы на іх ад­па­вед­насць за­ка­на­даў­ству, мо­гуць вы­клі­каць не­ад­на­знач­ную рэ­ак­цыю слу­ха­чоў з пунк­ту гле­джан­ня эты­кі, ма­ра­лі, агуль­на­пры­ня­тых ду­хоў­ных і гра­мад­скіх каш­тоў­нас­цяў. На пад­ста­ве гэ­та­га бы­ло пры­ня­та ра­шэн­не аб зняц­ці з эфі­ру зга­да­на­га рэ­клам­на­га ро­лі­ка.

Ма­ры здзяйс­ня­юц­ца

...У трэ­цім кла­се хлоп­чы­кі звы­чай­на ма­раць стаць ма­ра­ка­мі ды лёт­чы­ка­мі. Алег Лу­коў­скі, як ка­жа яго ма­ці Ала Аляк­се­еў­на, ужо та­ды за­явіў, што бу­дзе ку­ха­рам.

— У на­шай сям'і гэ­та, му­сіць, спад­чын­нае. Свяк­роў Ван­да Іва­наў­на (ра­ней яна ў Ка­мен­пол­лі жы­ла) бы­ла вы­дат­най ку­лі­нар­кай, пі­ра­гі пяк­ла для ўсёй акру­гі. Муж мой так­са­ма ама­тар ча­ра­ваць на кух­ні...

Вось і сын Алег не аб­ме­жа­ваў­ся ву­чо­бай у По­лац­кім ганд­лё­ва-тэх­на­ла­гіч­ным ка­ле­джы, дзе атры­маў пра­фе­сію ку­ха­ра трэ­ця­га раз­ра­ду, па­сту­піў у Ба­ра­на­віц­кі тэх­на­ла­гіч­ны, пра­ца­ваў у роз­ных пунк­тах гра­мад­ска­га хар­ча­ван­ня. Два апош­нія — ка­вяр­ні «Бры­ган­ці­на» і «Чай­ка».

— Пра­фе­сія ку­ха­ра з ад­на­го бо­ку па­тра­буе стро­гай дак­лад­нас­ці, а з дру­го­га — твор­час­ці, — га­во­рыць Алег Вя­ча­сла­ва­віч, — бо хо­чац­ца ж, каб ежа атрым­лі­ва­ла­ся смач­най, каб бы­ла пры­го­жа аформ­ле­най. Для гэ­та­га па­тра­бу­ец­ца па­чуц­цё гус­ту, фан­та­зія... Не абы­сці­ся ў на­шай спра­ве і без аку­рат­нас­ці, ар­га­ні­за­ва­нас­ці, доб­рай па­мя­ці. Аба­вяз­ко­ва трэ­ба ўмець га­та­ваць на­цы­я­наль­ныя бе­ла­рус­кія стра­вы. Кух­ні ін­шых кра­ін све­ту так­са­ма асвой­ваць не­аб­ход­на.

— А хто гас­па­да­рыць на хат­няй?

— Хут­чэй, не я, бо там ня­ма па­трэб­на­га мне раз­ма­ху, пра­сто­ры... Ем за­звы­чай тое, што пры­га­туе жон­ка. Я не пе­ра­бор­лі­вы. Але ж ка­лі трап­ля­ец­ца ці­ка­вы рэ­цэпт, экс­пе­ры­мен­тую до­ма, штось­ці вы­шук­ваю праз ін­тэр­нэт, спра­бую ўно­сіць на­віз­ну ў пры­выч­ныя стра­вы...

У Але­га Вя­ча­сла­ва­ві­ча ця­пер са­мы вы­со­кі — шос­ты — раз­рад ку­ха­ра. За­ста­ла­ся яшчэ ад­на пры­ступ­ка — стаць май­страм-ку­ха­рам. І та­ды мож­на бу­дзе лі­чыць, што ма­ра здзейс­ні­ла­ся.

Элі­за БЛА­ЖЭ­ВІЧ. Фо­та аў­та­ра.

г. Мё­ры

 

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.