Вы тут

Нашчадкі Бэндара


Ка­ле­га з Грод­на да­слаў ліс­тоў­ку, ад­ну з тых, што ты­ся­ча­мі рас­кі­да­лі па паш­то­вых скры­нях го­ра­да. Так зва­ны «Кам­бі­нат на­до­мнай пра­цы» за­пра­шае лю­дзей на ра­бо­ту. Аў­та­ры рас­каз­ва­юць пра больш за 600 ва­кан­сій іх прад­пры­ем­ства: ад кан­суль­та­ван­ня па тэ­ле­фо­не да збо­ру ша­ры­ка­вых ру­чак і раз­нос­кі ліс­то­вак. Пра­цу­ю­чых за­клі­ка­юць су­мя­шчаць пад­пра­цоў­ку з асноў­най дзей­нас­цю, а пен­сі­я­не­рам і сту­дэн­там пад­каз­ва­юць, як па­поўніць свой не­вя­лі­кі бюд­жэт. І ўсё б ні­чо­га, толь­кі па­тэн­цый­ных пра­цаў­ні­коў не клі­чуць на гу­тар­ку, ім пра­па­ну­юць зва­ніць па шмат­ка­наль­ным тэ­ле­фо­не. Пры гэ­тым па­пер­ка-агіт­ка сціп­ла змоўч­вае пра тое, што зва­нок плат­ны. Праў­да, ёсць па­пя­рэ­джан­не — зва­ніць трэ­ба толь­кі з га­рад­ско­га тэ­ле­фо­на.

Як вы­свет­лі­ла­ся, ука­за­ны тэ­ле­фон за­рэ­гіст­ра­ва­ны ў Брэс­це. У Брэсц­кім фі­лі­яле прад­пры­ем­ства «Бел­тэ­ле­кам» па­цвер­дзі­лі, што ну­ма­рам са­праў­ды ва­ло­дае ад­но з пры­ват­ных прад­пры­ем­стваў. І ўсё ў рам­ках за­ко­на. Та­кі ну­мар мо­жа ўста­на­віць юры­дыч­ная асо­ба аль­бо ін­ды­ві­ду­аль­ны прад­пры­маль­нік, а по­тым пры­маць у ся­бе плат­ныя зван­кі. Праў­да, ад іх па­тра­бу­ец­ца, каб тэ­ле­фон­на­га аба­не­нта на са­мым па­чат­ку раз­мо­вы па­пя­рэдж­ва­лі, што зва­нок плат­ны. Ас­тат­няе, як ка­жуць, спра­ва тэх­ні­кі.

У ін­тэр­нэ­це мож­на знай­сці шмат вод­гу­каў на дзе­ян­ні на­зва­ных тэ­ле­фон­ных мах­ля­роў. Яны ўжо, аказ­ва­ец­ца, за­свя­ці­лі­ся амаль ва ўсіх аб­лас­ных цэнт­рах кра­і­ны, ёсць па­цяр­пе­лыя ў Ба­ра­на­ві­чах, Пет­ры­ка­ве. Зной­дзе ча­ла­век па­доб­ную ліс­тоў­ку ў паш­то­вай скры­ні, на­бя­рэ ну­мар, яго ўва­гу па­дтры­ма­юць пус­ты­мі раз­мо­ва­мі, і, ка­лі лас­ка, атры­май ра­ху­нак з раз­лі­ку 51 ты­ся­ча руб­лёў за хві­лі­ну.

Су­пра­цоў­ні­кі пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, з кім да­вя­ло­ся га­ва­рыць пра на­зва­ную фір­му, у адзін го­лас ка­за­лі: пра­лаз для мах­ля­роў і прай­дзі­све­таў.

Вы­хо­дзіць, да­стат­ко­ва за­рэ­гіст­ра­вац­ца як ін­ды­ві­ду­аль­ны прад­пры­маль­нік, по­тым на за­кон­ных пад­ста­вах уста­на­віць у ся­бе шмат­ка­наль­ны тэ­ле­фон. Да­лей мож­на рас­кід­ваць і раз­веш­ваць улёт­кі, на­прык­лад, што ней­кае ма­дэль­нае агенц­тва пра­во­дзіць кас­тынг ся­род ма­ла­дых дзяў­чат. По­тым за­ста­нец­ца ся­дзець на тэ­ле­фо­не і ду­рыць га­ла­ву па­нен­кам пе­ра­ход­на­га ўзрос­ту, якія на­гле­дзе­лі­ся сю­жэ­таў пра кон­кур­сы пры­га­жос­ці і пры­го­жае жыц­цё ма­дэ­ляў. Пра­тры­маць на про­ва­дзе та­кую «прэ­тэн­дэнт­ку» на­ват пяць хві­лін не скла­да­на, трэ­ба толь­кі за­ці­каў­ле­на рас­пыт­ваць, коль­кі ёй га­доў, дзе ву­чыц­ца, чым зай­ма­ец­ца ў воль­ны час, ну і, вя­до­ма, пра рост, ва­гу, акруж­насць та­ліі ды ін­шых мес­цаў. А по­тым мож­на ска­заць, што яе па­ра­мет­ры не зу­сім за­да­валь­ня­юць, ёй вар­та яшчэ пра­ца­ваць над са­бой... А гро­шы тым ча­сам ужо на­ка­па­лі на ра­ху­нак, і баць­кі юнай пры­га­жу­ні му­сяць яго апла­ціць.

Як жа ўсё гэ­та прык­ра, коль­кі мож­на ду­рыць лю­дзей! — ус­клік­не нех­та. Ды роў­на столь­кі, коль­кі яны бу­дуць да­зва­ляць ся­бе ду­рыць.

Па­мя­та­е­це, як друж­на рас­каз­ва­лі СМІ пра лю­дзей, пад­ма­ну­тых крэ­дыт­ны­мі мах­ля­ра­мі? Як толь­кі з'я­ві­ла­ся маг­чы­масць браць крэ­ды­ты ў бан­ках пад па­ру­чы­цель­ства ін­шых асоб, ад­ра­зу з'я­ві­лі­ся пра­ныр­лі­выя па­куп­ні­кі і за­бу­доў­шчы­кі. Яны на­бра­лі гро­шай у бан­ках, ска­рыс­та­лі­ся імі, а іх да­вер­лі­выя зна­ё­мыя, ка­ле­гі, на­ват сва­я­кі і за­раз вы­плач­ва­юць чу­жыя даў­гі. У гэ­тым вы­пад­ку ні адзін суд не да­па­мог па­цяр­пе­ла­му. У Брэс­це ёсць спа­да­ры­ня, якая на­бра­ла та­кім чы­нам больш за сто ты­сяч до­ла­раў, пад­ма­ну­ла не ад­на­го ча­ла­ве­ка, не­ка­то­рыя і ця­пер па­га­ша­юць яе крэ­ды­ты. Мож­на шмат раз­ва­жаць пра ня­дбай­насць бан­каў, якія вы­да­лі столь­кі гро­шай у крэ­дыт су­мніў­на­му клі­ен­ту. Мож­на га­ва­рыць пра яў­ныя пры­кме­ты мах­ляр­ства. Але ў да­чы­нен­ні да кож­на­га па­цяр­пе­ла­га ў гэ­тай сі­ту­а­цыі дзей­ні­чае прос­тая схе­ма: на да­га­во­ры ста­віў под­піс — вось і пла­ці па аба­вя­за­цель­ствах.

Па­доб­ныя мах­ляр­ствы, на жаль, ця­пер не рэд­касць. Каб не тра­піць у сет­кі прай­дзі­све­таў, вар­та пра­яў­ляць піль­насць, не трэ­ба ве­рыць уся­ля­кім ня­пэў­ным па­пер­кам, што да­во­дзіц­ца час ад ча­су зна­хо­дзіць у скры­нках. І та­ды не ўзнік­не жа­дан­ня пі­саць у са­цы­яль­ных сет­ках неш­та на­кшталт «хай гэ­тыя гро­шы пой­дуць вам на таб­лет­кі». Та­кія «па­жа­дан­ні» ёсць у вод­гу­ках пад­ма­ну­тых клі­ен­таў мі­фіч­на­га кам­бі­на­та на­до­мнай пра­цы.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.