Вы тут

Губны гармонік


Да 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі за­слу­жа­ная ар­тыст­ка Бе­ла­ру­сі На­дзея Мі­ку­ліч пад­рых­та­ва­ла пес­ню «Губ­ны гар­мо­нік» Ула­дзі­мі­ра Пе­цю­ке­ві­ча і Дзміт­рыя Даў­га­лё­ва. Эма­цый­на на­пру­жа­на спя­вач­ка ўзнаў­ляе аб­ста­ві­ны пас­ля­ва­ен­най рэ­ча­іс­нас­ці, ад­люст­роў­вае лёс дзя­цей, якіх бяз­лі­тас­на асі­ра­ці­ла вай­на.

Но­вы ва­каль­ны твор вы­сту­пае глы­ба­каз­нач­ным сім­ва­лам у дзей­нас­ці па­пу­ляр­най ар­тыст­кі. Яна час­та ўклю­чае ў акам­па­не­мент губ­ны гар­мо­нік, які ра­зам з гі­та­раю ства­рае да­вер­лі­ва-ду­шэў­ную ат­мас­фе­ру. Ця­пер гэ­ты му­зыч­ны ін­стру­мент у пес­ні ста­но­віц­ца аб'­ек­там ува­гі і вы­клі­кае раз­на­пла­на­выя быц­цё­выя аса­цы­я­цыі.

Ся­мей­ны ду­ха­вы ін­стру­мент пры­но­сіць ус­хва­ля­ва­ную ра­дасць хлап­чу­ку (і ён не стрым­лі­вае па­чуц­цяў, ні­бы ўсхліп­ва­ю­чы, уз­ру­ша­на паў­та­рае «губ­ны гар­мо­нік, «губ­ны гар­мо­нік»), дае яму су­ця­шэн­не пры ад­чу­ван­ні не­за­гой­на­га бо­лю — стра­ты баць­кі. Але губ­ны гар­мо­нік прый­шоў з вай­ны, з рук тых лю­дзей, якія з ім і са збро­яй аку­па­ва­лі наш край, нес­лі сю­ды го­ра, смерць, слё­зы. Гэ­ты не­вя­лі­кі ін­стру­мент ува­браў у ся­бе мност­ва пе­ра­жы­ван­няў — і па­чуц­ці жац­ця­ра­дас­ных ся­мей­ні­каў, і агрэ­сіў­ную не­даль­на­бач­насць аку­пан­таў, і не­па­срэд­ную дзі­ця­чую ра­дасць. Та­му ён і ўзвыш­аец­ца над гра­ма­дою і яму на­ле­жыць вы­со­кая мі­сія ў ёй — быць ВЕС­НІ­КАМ БУ­ДУ­ЧЫ­НІ. Яго му­зы­ка абу­джае і пра­свят­ляе ду­хоў­ны стан лю­дзей, за­клі­кае іх быць мі­ра­твор­ца­мі, ства­раль­ні­ка­мі.

Верш Ула­дзі­мі­ра Пе­цю­ке­ві­ча

Му­зы­ка Дзміт­рыя Даў­га­лё­ва

На гар­мо­ні­ку я граю, на губ­ным,

Як тра­фей, яго я маю з той вай­ны.

З той вай­ны, што май­го баць­ку ўзя­ла.

З той вай­ны, якую ма­ці пра­кля­ла.

Мой гар­мо­нік грае хвац­ка, мой губ­ны,

Мне яго пры­нёс мой дзядзь­ка з той вай­ны.

З той вай­ны іду, за­дум­ны, па жыц­ці,

З той вай­ны іду, іду я — не прый­сці.

Мой гар­мо­нік люд­цаў бу­дзіць, мой губ­ны:

— Не да­пус­цім, не да­пус­цім той вай­ны.

Той вай­ны, што хо­чуць злыд­ні раз­вя­заць,

Той вай­ны, што ўсім Ха­ты­нню мо­жа стаць!

Пад­рых­та­ваў Мі­хась ША­ВЫР­КІН

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».