Вы тут

Як дыхаецца, вёска?


Пы­тан­ні стра­тэ­гіч­на­га раз­віц­ця сель­скай гас­па­дар­кі бу­дуць раз­гле­джа­ны ў кра­са­ві­ку па вы­ні­ках пер­ша­га квар­та­ла

Гэ­та ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на на­ра­дзе па сі­ту­а­цыі ў сель­ска­гас­па­дар­чай га­лі­не, праб­ле­мах і перс­пек­ты­вах раз­віц­ця, па­ве­да­мі­лі ў прэс-служ­бе бе­ла­рус­ка­га лі­да­ра.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы за­па­тра­ба­ваў спра­ва­зда­чу аб рэ­аль­най сі­ту­а­цыі ў сель­скай гас­па­дар­цы. Ён на­га­даў, што ў мі­ну­лым го­дзе пры­ня­та не­каль­кі ўка­заў, на­кі­ра­ва­ных на па­ляп­шэн­не сі­ту­а­цыі ў га­лі­не.

«З усі­мі па вер­ты­ка­лі ў сель­скай гас­па­дар­цы да­мо­ві­лі­ся, што ка­лі Прэ­зі­дэнт пад­піс­вае 3-5 ука­заў, то сель­ская гас­па­дар­ка ўздых­не. Прай­шло ня­ма­ла ча­су, каб па­гля­дзець — ды­хае сель­ская гас­па­дар­ка ці не. Я ха­цеў бы сён­ня па­чуць, як яна ды­хае і ча­го ёй не ха­пае для та­го, каб нар­маль­на ды­хаць», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што па ўсіх пы­тан­нях раз­віц­ця вёс­кі бы­лі не прос­та пры­ня­ты ра­шэн­ні, а ўкла­дзе­ныя ка­ла­саль­ныя рэ­сур­сы, каб сель­ская гас­па­дар­ка нар­маль­на пра­ца­ва­ла. З улі­кам гэ­та­га дзяр­жа­ва ча­кае ад­па­вед­най ад­да­чы па ўсіх на­прам­ках раз­віц­ця АПК.

«Стра­тэ­гіч­ныя пы­тан­ні раз­віц­ця сель­скай гас­па­дар­кі мы раз­гле­дзім па вы­ні­ках пер­ша­га квар­та­ла, у кра­са­ві­ку, як і да­маў­ля­лі­ся, у Ві­цеб­скай, Ма­гі­лёў­скай ці Брэсц­кай воб­лас­ці, дзе но­выя гу­бер­на­та­ры. Мо­жа, яны бу­дуць больш ад­кры­тыя і рас­ка­жуць аб праб­ле­мах, якія іс­ну­юць, зы­хо­дзя­чы з та­го, што ўсё ж та­кі не яны ві­на­ва­тыя, што не­дзе дрэн­на», — пад­крэс­ліў кі­раў­нік дзяр­жа­вы.

На на­ра­дзе за­кра­на­лі­ся пы­тан­ні па­га­шэн­ня пра­тэр­мі­на­ва­ных пла­ця­жоў. Акра­мя та­го, дэ­та­лё­ва аб­мер­ка­ва­ны пы­тан­ні эка­но­мі­кі сель­гас­прад­пры­ем­стваў, за­ха­ван­ня тэх­на­ла­гіч­най і вы­ка­наль­ніц­кай дыс­цып­лі­ны, бя­гу­чай сі­ту­а­цыі з пра­вя­дзен­нем па­сяў­ной кам­па­ніі. Прэ­зі­дэнт даў шэ­раг да­ру­чэн­няў, якія да­ты­чац­ца на­леж­на­га пра­вя­дзен­ня па­сяў­ной з улі­кам умоў на­двор'я.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.