Вы тут

Дзе рыхтуюць дэмографаў?


Па вы­ні­ках ус­туп­най кам­па­ніі кі­раў­ніц­тва Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та абя­цае пра­да­ста­віць мес­ца ў ін­тэр­на­це ўсім ін­ша­га­род­нім абі­ту­ры­ен­там, якія зро­бяць свой вы­бар на ка­рысць пры­ро­да­знаў­ча-на­ву­ко­вых спе­цы­яль­нас­цяў. Аб гэ­тым на су­стрэ­чы з жур­на­ліс­та­мі па­ве­да­міў рэк­тар БДУ Сяр­гей АБ­ЛА­МЕЙ­КА.

28-38

28-38

 

Для абі­ту­ры­ен­таў-не­мін­чан, якія яшчэ ва­га­юц­ца з вы­ба­рам ВНУ, гэ­та моц­ны ар­гу­мент, па­коль­кі ўсе ве­да­юць, што зды­маць жыл­лё ў ста­лі­цы вель­мі до­ра­га. Да­хам над га­ла­вой пла­ну­юць за­бяс­пе­чыць так­са­ма і 80% ін­ша­га­род­ніх пер­ша­курс­ні­каў, якія па­сту­пяць на гу­ма­ні­тар­ныя спе­цы­яль­нас­ці.

— У Сту­дэнц­кай вёс­цы ў нас з'я­ві­лі­ся два но­выя ін­тэр­на­ты, і ў Шчо­мыс­лі­цах у снеж­ні ад­крыў­ся пас­ля ра­мон­ту ін­тэр­нат. А па­коль­кі коль­касць сту­дэн­таў змян­ша­ец­ца, то і за­бяс­пе­ча­насць ін­тэр­на­та­мі рас­це, — кан­ста­та­ваў Сяр­гей Аб­ла­мей­ка. — Ця­пер мес­цам у ін­тэр­на­це за­бяс­пе­ча­ны ўжо 70% ад усіх, хто мае па­трэ­бу.

Рэд­кі год абы­хо­дзіц­ца без ад­крыц­ця ў вя­ду­чай ВНУ кра­і­ны но­вых спе­цы­яль­нас­цяў ці на­прам­каў. Сё­ле­та на геа­гра­фіч­ным фа­куль­тэ­це БДУ ўпер­шы­ню бу­дзе ажыц­цёў­ле­ны на­бор на спе­цы­яль­насць «геа­ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы» з дву­ма на­прам­ка­мі: «геа­ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы (зя­мель­на-ка­даст­ра­выя)» і «геа­ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы (спе­цы­яль­ныя)». Тэр­мін на­ву­чан­ня на ўсіх но­вых на­прам­ках скла­дае ча­ты­ры га­ды.

Но­вая спе­цы­яль­насць да­зво­ліць пад­рых­та­ваць спе­цы­я­ліс­таў для су­час­ных га­лін дзей­нас­ці, звя­за­ных з дыс­тан­цый­ным зан­дзі­ра­ван­нем зям­лі, авія­цый­ным і кас­міч­ным эка­ла­гіч­ным ма­ні­то­рын­гам; гід­ра­ме­тэа­ра­ла­гіч­ны­мі на­зі­ран­ня­мі, ма­ні­то­рын­гам дзяр­жаў­ных кар­таў і пла­наў на­се­ле­ных пунк­таў; ацэн­кай ста­ну сель­ска­гас­па­дар­чых пло­шчаў і ля­соў з ужы­ван­нем кас­міч­най ін­фар­ма­цыі і г.д. Мяр­ку­ец­ца, што сту­дэн­ты, якія на­ву­ча­юц­ца па на­прам­ку «геа­ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы (зя­мель­на-ка­даст­ра­выя)», бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ныя, у пер­шую чар­гу, у Дзяр­жаў­ным ка­мі­тэ­це па ма­ё­мас­ці Бе­ла­ру­сі. Вы­пуск­ні­кам бу­дзе пры­свое­на ква­лі­фі­ка­цыя «спе­цы­я­ліст па ка­даст­ры і геа­ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэ­мах».

За­каз­чы­кам дру­го­га на­прам­ку («геа­ін­фар­ма­цый­ныя сіс­тэ­мы (спе­цы­яль­ныя)») з'яў­ля­ец­ца Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі. Гэ­та­му ве­дам­ству па­тра­бу­юц­ца спе­цы­я­ліс­ты па ства­рэн­ні, ак­ту­а­лі­за­цыі і экс­плу­а­та­цыі геа­ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэм спе­цы­яль­на­га пры­зна­чэн­ня. У рам­ках гэ­та­га на­прам­ку вя­лі­кая ўва­га бу­дзе на­да­дзе­на дыс­цып­лі­нам ва­ен­на­га пры­зна­чэн­ня і дыс­цып­лі­нам, звя­за­ным з най­ноў­шы­мі кам­п'ю­тар­ны­мі геа­ін­фар­ма­цый­ны­мі тэх­на­ло­гі­я­мі, экс­плу­а­та­цы­яй аў­та­ма­ты­за­ва­ных ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэм. Вы­пуск­ні­кам жа пры­свой­ва­ец­ца ква­лі­фі­ка­цыя «спе­цы­я­ліст па геа­ін­фар­ма­цый­ных сіс­тэ­мах».

Яшчэ адзін но­вы на­пра­мак — «геа­дэ­ма­гра­фія» на спе­цы­яль­нас­ці «геа­гра­фія». Яго ад­крыц­цё вы­клі­ка­на не­аб­ход­нас­цю эфек­тыў­на­га за­бес­пя­чэн­ня ўстой­лі­ва­га са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця дзяр­жа­вы ў ХХІ ста­год­дзі і вы­ра­шэн­ня праб­лем дэ­ма­гра­фіч­най бяс­пе­кі. Вы­пуск­ні­кі атры­ма­юць маг­чы­масць пра­ца­ўлад­ка­ван­ня ў На­цы­я­наль­ны ста­тыс­тыч­ны ка­мі­тэт, Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі, Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны.

Так­са­ма ў 2015 го­дзе ў Дзяр­жаў­ным ін­сты­ту­це кі­ра­ван­ня і са­цы­яль­ных тэх­на­ло­гій БДУ ад­кры­ва­ец­ца но­вы на­пра­мак «ды­зайн кас­цю­ма і тка­нін». Рых­та­ваць бу­ду­чых ды­зай­не­раў пла­ну­ец­ца ў су­пра­цоў­ніц­тве з На­цы­я­наль­най шко­лай пры­га­жос­ці, Бе­ла­рус­кім цэнт­рам мо­ды, Са­юзам ды­зай­не­раў і сту­ды­яй мо­ды Іва­на Ай­пла­та­ва. Мяр­ку­ец­ца, што ма­ла­дыя ды­зай­не­ры бу­дуць зай­мац­ца пра­ек­та­ван­нем но­вых ма­тэ­ры­я­лаў і вы­ра­баў для лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці, змо­гуць вы­сту­паць у якас­ці экс­пер­таў у ацэн­цы кас­цю­маў і тка­нін і кі­ра­ваць дзей­нас­цю ды­зай­нер­скіх груп і пад­раз­дзя­лен­няў. Спе­цы­я­ліс­ты бу­дуць за­па­тра­ба­ва­ны ў ды­зай­нер­скіх май­стэр­нях адзен­ня, на прад­пры­ем­ствах, ар­га­ні­за­цы­ях і ва ўста­но­вах сфе­ры тэкс­тыль­най і лёг­кай пра­мыс­ло­вас­ці.

Ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў, Сяр­гей Аб­ла­мей­ка па­ве­да­міў, што ў су­вя­зі са скла­да­най эка­на­міч­най сі­ту­а­цы­яй коль­касць за­явак ад пра­ца­даў­цаў мо­жа сё­ле­та ака­зац­ца мен­шай за коль­касць вы­пуск­ні­коў. Та­му, маг­чы­ма, не ўсе «бюд­жэт­ні­кі» змо­гуць атры­маць ад дзяр­жа­вы пер­шае пра­цоў­нае мес­ца.

— Звы­чай­на кам­па­ніі вы­сы­ла­юць нам свае за­яў­кі, а мы ўжо зво­дзім пра­ца­даў­цаў з іх па­тэн­цы­яль­ны­мі ра­бот­ні­ка­мі, каб і най­маль­ні­кі, і сту­дэн­ты бы­лі за­да­во­ле­ныя. Але сё­ле­та ар­га­ні­за­цыі ад­клі­ка­юць вель­мі шмат сва­іх за­явак. Па­га­лоў­на пі­шуць нам: ад­клі­ка­ем за­яў­ку, ад­клі­ка­ем за­яў­ку, ад­клі­ка­ем за­яў­ку... Са­мі ра­зу­ме­е­це: ня­поў­ны пра­цоў­ны ты­дзень, ска­ра­чэн­не ва­кан­сій. Гэ­та рэ­аль­насць. Та­му неў-за­ба­ве вы­пуск­ні­кі бу­дуць ча­каць раз­мер­ка­ван­ня з ра­дас­цю, а не з бо­яз­зю, — кан­ста­та­ваў Сяр­гей Аб­ла­мей­ка. — А сту­дэн­ты-«плат­ні­кі» пра­сі­лі нас аб пра­да­стаў­лен­ні пер­ша­га пра­цоў­на­га мес­ца і ў па­пя­рэд­нія га­ды. Не так прос­та скон­чыць ВНУ і з 1 жніў­ня пай­сці на пра­цу. Хто ця­бе ча­кае? Але кры­ты­каў у сіс­тэ­мы раз­мер­ка­ван­ня заў­сё­ды ха­пае. Хтось­ці не хо­ча ехаць у ра­ён, але ж усе ве­да­лі, ка­лі па­сту­па­лі на «бюд­жэт», што на­пе­ра­дзе іх ча­кае раз­мер­ка­ван­не. Пра­ві­лы гуль­ні бы­лі вы­зна­ча­ны пер­ша­па­чат­ко­ва...

На­дзея НІ­КА­ЛА­Е­ВА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.