Вы тут

Законны чацвер,


або Як не збо­чыць з пра­ва­во­га по­ля?

Для гэ­та­га трэ­ба ве­даць за­ка­на­даў­чыя нор­мы, а ка­лі неш­та не­зра­зу­ме­ла, то звяр­тац­ца па кан­суль­та­цыю да юрыс­таў. Апош­нія сё­ле­та яшчэ больш на­блі­зі­лі­ся да лю­дзей. А ўсё дзя­ку­ю­чы іні­цы­я­ты­ве Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі, пра­ва­выя ін­спек­та­ры пра­цы якой па­ча­лі пра­во­дзіць бяс­плат­ныя юры­дыч­ныя кан­суль­та­цыі па ўсёй кра­і­не. У апош­ні чац­вер са­ка­ві­ка пры­ёмы прай­шлі не толь­кі ў Мін­ску, але і ў кож­ным рай­цэнт­ры, а так­са­ма ў буй­ных га­ра­дах. Ка­рэс­пан­дэн­ты «Звяз­ды» па­на­зі­ра­лі за не­ка­то­ры­мі з іх і пе­ра­ка­на­лі­ся, што «пра­ва­вую лас­таў­ку» су­стрэ­лі «на ўра». Лю­дзей хва­ля­ва­лі са­мыя вост­рыя і на­дзён­ныя пы­тан­ні: пра­ца, жыл­лё, гро­шы...

28-34

У Лі­ду кан­суль­та­ваць гра­ма­дзян ад­пра­ві­ла­ся пра­ва­вы ін­спек­тар пра­цы Гро­дзен­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў мяс­цо­вай пра­мыс­ло­вас­ці і ка­му­наль­на-бы­та­вых прад­пры­ем­стваў Воль­га КА­ЛІН­КА. Па роз­ных ас­пек­тах пра­цоў­на­га за­ка­на­даў­ства да яе звяр­ну­лі­ся 8 ча­ла­век. У пры­ват­нас­ці, яны ці­ка­ві­лі­ся га­ран­ты­я­мі ра­бот­ні­кам пры за­клю­чэн­ні і пра­даў­жэн­ні пра­цоў­ных кант­рак­таў, іх пра­воў пры рэ­ар­га­ні­за­цыі прад­пры­ем­стваў, ска­ра­чэн­ні коль­кас­ці і шта­таў пер­са­на­лу. Пры гэ­тым пад­час пры­ёму на пра­мой су­вя­зі з Лі­дай і ін­шы­мі рэ­гі­ё­на­мі кра­і­ны зна­хо­дзі­лі­ся ка­ле­гі з Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма з Мі­ніс­тэр­ства пра­цы і са­цы­яль­най аба­ро­ны, якім мож­на бы­ло па­тэ­ле­фа­на­ваць, каб удак­лад­ніць тыя ці ін­шыя пы­тан­ні.

— У асноў­ным на пры­ём прый­шлі не лю­дзі з пры­ват­ны­мі скар­га­мі, што яны не­чым па­крыў­джа­ны, неш­та не атры­ма­лі, а спе­цы­я­ліс­ты мяс­цо­вых прад­пры­ем­стваў і ар­га­ні­за­цый, каб удак­лад­ніць пра­ва­вы па­ра­дак дзе­ян­няў у сфе­ры пра­цоў­ных ад­но­сін і тым са­мым па­пя­рэ­дзіць ства­рэн­не кан­флікт­ных сі­ту­а­цый у сва­іх ка­лек­ты­вах, — за­зна­чае Воль­га Ка­лін­ка.

Да­рэ­чы, у той жа дзень на ча­тыр­нац­ца­ці прад­пры­ем­ствах Лід­чы­ны па­бы­ва­лі тэх­ніч­ныя ін­спек­та­ры пра­цы аб­лас­ных ар­га­ні­за­цый га­лі­но­вых праф­са­юзаў. Яны пра­вя­лі ма­ні­то­рынг вы­ка­нан­ня за­ка­на­даў­ства аб ахо­ве пра­цы, са­ні­тар­на-бы­та­вым за­бес­пя­чэн­ні ра­бот­ні­каў. Вы­ні­кі по­тым аб­мер­ка­ва­лі за круг­лым ста­лом з удзе­лам кі­ру­ю­чых ра­бот­ні­каў Лід­ска­га рай­вы­кан­ка­ма.

— У сфе­ры пра­цоў­на­га за­ка­на­даў­ства вель­мі важ­на цес­на ўза­е­ма­дзей­ні­чаць най­маль­ні­кам, праф­са­юз­ным ар­га­ні­за­цы­ям і ўлад­ным струк­ту­рам. Та­кое ра­зу­мен­не ў нас ёсць, бу­дзем і на­да­лей су­пра­цоў­ні­чаць, — ка­жа стар­шы­ня Лід­ска­га ра­ён­на­га аб'­яд­нан­ня праф­са­юзаў Ба­жэ­на БІ­ЧЭЎ­СКАЯ.

У Вет­цы на­вед­ні­каў пры­маў на­мес­нік стар­шы­ні, га­лоў­ны пра­ва­вы ін­спек­тар пра­цы Го­мель­скай аб­лас­ной ар­га­ні­за­цыі бе­ла­рус­ка­га праф­са­ю­за ра­бот­ні­каў куль­ту­ры Ва­сіль Дзям­чы­хін.

— Мы і ра­ней пра­во­дзі­лі пры­ёмы гра­ма­дзян, але ж звы­чай­на з чле­на­мі праф­са­ю­за га­лі­ны, — ад­зна­чае ён. — Ця­пер не­за­леж­на ад гэ­та­га. Пры­ма­ем лю­дзей, вы­слу­хоў­ва­ем, да­ём кан­суль­та­цыі. Ка­лі іх пы­тан­не ты­чыц­ца пра­цоў­на­га пра­ва, вы­ра­ша­ем пы­тан­ні.

Вет­ка хоць і бліз­ка ад Го­ме­ля, але ж мае ад­ну важ­ную асаб­лі­васць. Го­рад ад­но­сіц­ца да так зва­най чар­но­быль­скай зо­ны, дзе лю­дзі ка­рыс­та­юц­ца пэў­ны­мі льго­та­мі і да­па­мо­га­мі. Ві­даць, та­му шмат пы­тан­няў і па тэ­ле­фо­не, і ад на­вед­валь­ні­каў бы­ло на тэ­мы, звя­за­ныя з асаб­лі­вас­ця­мі пры­мя­нен­ня Па­ста­но­вы Са­ве­та Мі­ніст­раў №1842 «Аб увя­дзен­ні кант­ракт­най фор­мы най­му на ра­бо­ту пе­да­га­гіч­ных, ме­ды­цын­скіх, фар­ма­цэў­тыч­ных ра­бот­ні­каў, ра­бот­ні­каў куль­ту­ры і мас­тац­тва... у ра­ё­нах, якія пад­верг­лі­ся ра­дые­ак­тыў­на­му за­брудж­ван­ню ў вы­ні­ку ава­рыі на Чар­но­быль­скай АЭС». На ад­но з са­мых па­пу­ляр­ных тут пы­тан­няў — у якіх вы­пад­ках прый­дзец­ца вяр­таць да­па­мо­гу ў па­ме­ры 200 ба­за­вых ве­лі­чынь, вы­да­дзе­ную пры за­клю­чэн­ні кант­рак­та, — Ва­сіль Яфі­ма­віч ад­каз­вае так:

— У чар­но­быль­скай зо­не пры за­клю­чэн­ні кант­рак­та тэр­мі­нам на 5 га­доў вы­зна­ча­на вы­пла­та да­па­мо­гі ў па­ме­ры 200 ба­за­вых ве­лі­чынь за пер­шыя 5 га­доў і ў на­ступ­ныя — 300 ба­за­вых ве­лі­чынь. Ка­лі ра­бот­нік пры­пы­ніў з ней­кай пры­чы­ны кант­ракт (на­прык­лад, пе­рай­шоў на ін­шую ра­бо­ту, за­клю­чыў но­вы кант­ракт), ён аба­вя­за­ны вяр­нуць атры­ма­ную су­му ў па­ме­ры, пра­пар­цы­я­наль­ным не­ад­пра­ца­ва­на­му пе­ры­я­ду.

Між тым бы­лі і ін­шыя, тра­ды­цый­ныя для ўсіх рэ­гі­ё­наў пы­тан­ні. На­прык­лад, жан­чы­на пра­сі­ла рас­тлу­ма­чыць умо­вы і га­ран­тыі пры за­клю­чэн­ні кант­рак­та. Кі­раў­нік прад­пры­ем­ства ра­і­ла­ся, якую фор­му да­га­во­ра за­клю­чыць з су­пра­цоў­ні­кам, па­куль асноў­ны зна­хо­дзіц­ца ў вод­пус­ку па до­гля­дзе дзі­ця­ці. Ва­сіль Дзям­чы­хін ра­іць тэр­мі­но­вы пра­цоў­ны да­га­вор.

— Сён­ня за­да­ва­лі­ся пы­тан­ні па ра­бо­це, па за­клю­чэн­ні, пра­ця­гу тэр­мі­наў дзе­ян­ня кант­рак­таў... Ці­ка­ві­лі­ся, пры якіх умо­вах мож­на да­тэр­мі­но­ва ска­са­ваць кант­ракт. Шмат пы­тан­няў па жыл­лё­вым за­ка­на­даў­стве. Та­кая фор­ма ра­бо­ты праф­са­юзаў з на­сель­ніц­твам па­він­на ў пер­шую чар­гу змен­шыць коль­касць зва­ро­таў у ор­га­ны вы­ка­наў­чай ула­ды і су­до­выя. Мы ста­но­вім­ся та­кім чы­нам яшчэ блі­жэй­шымі да пра­цоў­ных і вы­ра­ша­ем пы­тан­ні на мес­цы іх жы­хар­ства.

Да­рэ­чы, у да­лей­шым та­кія пры­ёмы бу­дуць на­сіць сіс­тэм­ны ха­рак­тар. У апош­ні чац­вер кож­на­га ме­ся­ца ў ра­ён­ных і га­рад­скіх аб'­яд­нан­нях праф­са­юзаў лю­бы ах­вот­ны змо­жа бяс­плат­на атры­маць кан­суль­та­цыю юрыс­таў па пы­тан­нях пра­цоў­на­га за­ка­на­даў­ства, пра­ва­вую да­па­мо­гу па мно­гіх ін­шых ас­пек­тах.

Ба­рыс ПРА­КОП­ЧЫК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».