Вы тут

Расклад руху цягнікоў пераводзяць на «летні» час


У су­вя­зі з пе­ра­хо­дам у ноч з 28 на 29 са­ка­ві­ка ў кра­і­нах Еў­ра­пей­ска­га са­ю­за і Укра­і­ны на «лет­ні» час, Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка пра­вя­ла ка­рэк­ці­роў­ку рас­кла­ду ру­ху між­на­род­ных цяг­ні­коў.

Цяг­нік №805 Мінск — Віль­нюс з 29 са­ка­ві­ка бу­дзе пры­бы­ваць у Віль­нюс у 11.10 (час ад­праў­лен­ня з Мін­ска за­ста­нец­ца без змен). Цяг­нік №806 Віль­нюс — Мінск бу­дзе ад­праў­ляц­ца з Віль­ню­са ў 19.14. Час пры­быц­ця ў Мінск за­ста­нец­ца ра­ней­шым. Цяг­нік №86 Мінск — Кі­еў бу­дзе ады­хо­дзіць у 21.55 (час пры­быц­ця ў ста­лі­цу Укра­і­ны за­ста­нец­ца ра­ней­шым). У зва­рот­ным кі­рун­ку цяг­нік №85 бу­дзе ад­праў­ляц­ца з Кі­е­ва ў 22.52 (да 29 са­ка­ві­ка ад­праў­ляў­ся ў 21.19), час пры­быц­ця ў ста­лі­цу на­шай кра­і­ны — 8.38.

Цяг­нік №115 Мінск — Вар­ша­ва бу­дзе ад­праў­ляц­ца з Мін­ска ў 20.45 (час пры­быц­ця за­ста­нец­ца без змен). Цяг­нік №116 Вар­ша­ва — Мінск бу­дзе ад­праў­ляц­ца з Вар­ша­вы па ра­ней­шым рас­кла­дзе, але пры­бы­ваць у Мінск бу­дзе ўжо ў 7.58.

У су­вя­зі са зме­на­мі ў гра­фі­ку ру­ху між­на­род­ных цяг­ні­коў ска­рэк­ці­ра­ва­ны і рас­клад ру­ху цяг­ні­коў рэ­гі­я­наль­ных і між­рэ­гі­я­наль­ных лі­ній, што кур­сі­ру­юць па Бе­ла­ру­сі.

29 са­ка­ві­ка па­са­жыр­скія цяг­ні­кі, ад­праў­ле­ныя да пе­ра­во­ду стрэ­лак га­дзін­ні­каў, якія апы­нуц­ца ў да­ро­зе ў мо­мант пе­ра­во­ду стрэ­лак, у да­лей­шым сле­ду­юць да кан­ца­вых стан­цый згод­на з рас­кла­дам, што дзей­ні­чаў да пе­ра­во­ду стрэ­лак га­дзін­ні­каў.

Сяр­гей РА­СОЛЬ­КА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.