Вы тут

З упэўненасцю ў будучыню


Якім бу­дзе на­ступ­ны се­зон для бе­ла­рус­кіх бія­тла­ніс­таў?

Куб­ка­вы се­зон па бія­тло­не 2014/2015 ужо стаў на­быт­кам гіс­то­рыі. Усе тра­феі ўру­ча­ны, а ме­да­лі знай­шлі сва­іх ула­даль­ні­каў. Са­мы час пад­вес­ці вы­ні­кі і вы­зна­чыць, з якім ба­га­жом збор­ная Бе­ла­ру­сі па­ды­шла да на­ступ­на­га се­зо­на.

1. Увесь се­зон у вы­ка­нан­ні Да­р'і До­мра­ча­вай — 19-й ула­даль­ні­цы Вя­лі­ка­га хрус­таль­на­га гло­бу­са ў гіс­то­рыі бія­тло­на — са­лод­кая пес­ня. Без­умоў­на, пас­ля «алім­пій­ска­га цу­ду» Со­чы мно­гія, ка­лі не ўсе, ча­ка­лі ад на­шай пры­мы яр­ка­га вы­ступ­лен­ня ў на­ступ­ным се­зо­не. І, маг­чы­ма, за­ва­я­ван­ня та­го адзі­на­га тра­фея, яко­га не ха­па­ла ў ба­га­тай ка­лек­цыі Да­р'і (ка­лі б гэ­та­га не зда­ры­ла­ся, на­пэў­на, ні­хто б не стаў прад'­яў­ляць прэ­тэн­зій). Але ці спа­дзя­ваў­ся хто-не­будзь, што До­мра­ча­ва пра­дэ­ман­струе най­леп­шы се­зон у кар'­е­ры, і пры гэ­тым прой­дзе яго роў­на, без гла­баль­ных спа­даў, мі­ну­ю­чы функ­цы­я­наль­ныя ямы і ін­шыя не­пры­ем­ныя ку­пі­ны? На­ша Да­ша вый­гра­ла 9 го­нак і атры­ма­ла яшчэ два ра­зы «се­раб­ро» і адзін раз «брон­зу». Гэ­та зна­чыць, што па вы­ні­ках па­ло­вы (!) го­нак се­зо­на До­мра­ча­ва аба­вяз­ко­ва пры­сут­ні­ча­ла на п'е­дэс­та­ле. Зайз­дрос­нае па­ста­ян­ства, па­га­дзі­це­ся. Пры гэ­тым трох­ра­зо­вая алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка не апус­ка­ла­ся ні­жэй за 25-е мес­ца. Ці гэ­та не кан­ста­та­цыя кла­са спарт­сме­на?! Але, на­пэў­на, са­мае дзіў­нае і ад гэ­та­га яшчэ больш пры­ем­нае, што ўсе гэ­тыя вы­ні­кі бы­лі пра­дэ­ман­стра­ва­ны на фо­не жорст­кай, бес­кам­пра­міс­най ба­раць­бы з двух­ра­зо­вай ула­даль­ні­цай Вя­лі­ка­га хрус­таль­на­га гло­бу­са Кай­сай Мя­кя­рай­нен... Ця­пер за­ста­ец­ца толь­кі га­даць, да якіх яшчэ ру­бя­жоў за­пла­на­ва­ла да­цяг­нуц­ца До­мра­ча­ва.

2. Нель­га не зга­даць і пра эс­та­фет­ныя пос­пе­хі на­шых дзяў­чат. На­дзея Пі­са­ра­ва «пад­цяг­ну­ла» хут­касць на лыж­ні, Іры­на Крыў­ко «да­рас­ла» да куб­ка­ва­га ўзроў­ню і на­вя­за­ла кан­ку­рэн­цыю На­стас­сі Ду­ба­рэ­за­вай за мес­ца 4-га ну­ма­ра ка­ман­ды. І спра­ва зру­шы­ла­ся з мес­ца. Пер­шыя тры эс­та­фе­ты ў се­зо­не — і тры под­ыум­ных мес­цы (два «се­раб­ры» і «брон­за». — Аўт.). Каз­ка! Ба­лы, зда­бы­тыя ў эс­та­фет­ных гон­ках, да­рэ­чы, ста­лі сур'­ёз­най пад­мо­гай у жа­но­чым за­лі­ку Куб­ку на­цый. У гэ­тай кла­сі­фі­ка­цыі на­шы дзяў­ча­ты за­ня­лі чац­вёр­тае мес­ца і за­бяс­пе­чы­лі са­бе мак­сі­маль­ную кво­ту на се­зон 2015/2016. На­ле­та бе­ла­рус­кія трэ­не­ры мо­гуць за­яў­ляць аж­но 6 бія­тла­ніс­так для вы­ступ­лен­ня ў Куб­ку све­ту. Ці­ка­ва, хто ста­не гэ­тай шос­тай шчас­ліў­кай? Ма­быць, ад­на з тры­ум­фа­та­раў за­ла­той бе­ла­рус­кай эс­та­фе­ты на юні­ёр­скім чэм­пі­я­на­це све­ту?

3. Бе­ла­рус­кія бія­тла­ніс­ты даў­но ад­ву­чы­лі нас ад вы­со­кіх вы­ні­каў. Ад вы­ні­каў на ўзроў­ні ач­ко­вай зо­ны — так­са­ма. Але сё­ле­та на­шы хлоп­цы на­рэш­це за­яві­лі пра ся­бе. Ка­лі не ва ўвесь го­лас, то сме­лым, упэў­не­ным то­нам — дак­лад­на. На фі­ні­шы се­зо­на Юрый Ля­даў спы­ніў­ся за не­каль­кі кро­каў ад мес­ца ў трыц­цат­цы леп­шых бія­тла­ніс­таў све­ту, за­ня­ўшы 36-е мес­ца. На эта­пе ў Абер­хо­фе ён па­ка­заў леп­шы вы­нік у кар'­е­ры, фі­ні­ша­ваў­шы ў спрын­це 11-м. А на чэм­пі­я­на­це све­ту ў Кан­ці­я­лах­ці Юрый ва ўсіх аса­біс­тых гон­ках быў у двац­цат­цы! І са­мае пры­ем­нае: у леп­шых сва­іх гон­ках па хут­ка­сці Ля­даў не са­сту­паў на­ват лі­да­рам су­свет­на­га бія­тло­на. Ула­дзі­мір Ча­пе­лін так­са­ма не ста­яў на мес­цы: з зайз­дрос­ным па­ста­ян­ствам трап­ляў у трыц­цат­ку, а на за­ключ­ным эта­пе ў Хан­ты-Ман­сій­ску ўста­на­віў улас­ны рэ­корд, фі­ні­ша­ваў­шы ў па­сью­це 15-м. За спі­на­мі на­шых бія­тла­ніс­таў за­ста­лі­ся не­ка­лі вель­мі перс­пек­тыў­ныя італь­ян­цы Лу­кас Хо­фер і Да­мі­нік Він­дзіш, во­пыт­ныя Да­ні­эль Ме­зо­ціч з Аў­стрыі і Мі­ха­эль Рош, які ця­пер вы­сту­пае за Бель­гію... І хо­чац­ца ве­рыць, што гэ­та да­лё­ка не ўвесь спіс моц­ных бія­тла­ніс­таў, якіх Ля­даў і кам­па­нія «аб­ста­вяць» у на­ступ­ных се­зо­нах.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.