Вы тут

Дар'я Домрачава зноў абышла ўсіх


Рэс­пуб­лі­кан­скае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «Бел­пош­та», як заў­сё­ды ка­ле­гі­яль­на, з пры­цяг­нен­нем гра­мад­скас­ці, вы­зна­чы­ла са­мую леп­шую паш­то­вую мар­ку 2014 го­да. Для гэ­та­га вы­да­вец­кім цэнт­рам «Мар­ка» быў аб'­яў­ле­ны спе­цы­яль­ны кон­курс, да ўдзе­лу ў якім за­пра­ша­лі­ся ўсе ах­вот­ныя. Дня­мі пад­ве­дзе­ны вы­ні­кі.

28-3128-3228-33

Па­вод­ле іх, на кон­курс да­сла­на без ма­ло­га ты­ся­ча ан­кет. Боль­шас­цю (а ка­лі кан­крэт­на, то 349-цю!) га­ла­соў леп­шым паш­то­вым вы­пус­кам пры­зна­ны паш­то­вы блок «Да­р'я До­мра­ча­ва — трох­ра­зо­вая алім­пій­ская чэм­пі­ён­ка ХХІІ зім­ніх Гуль­няў у Со­чы (бія­тлон). Ге­рой Бе­ла­ру­сі». Ды­зайн Але­ны Мядз­ведзь. На дру­гім мес­цы (217 га­ла­соў) — паш­то­вы блок «70 га­доў вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў». Мас­так Сяр­гей Уль­я­наў­скі. У трой­ку леп­шых (92 га­ла­сы) тра­піў і паш­то­вы блок «Са­бор Бе­ла­рус­кіх свя­тых». Трып­ціх, ХХІ ст.» Ды­зайн Але­ны Мядз­ведзь.

Удзель­ні­каў кон­кур­су, якія на­зва­лі най­леп­шы вы­пуск, ча­ка­юць па­мят­ныя ўзна­га­ро­ды. Для іх, у пры­ват­нас­ці, пад­рых­та­ва­на 50 на­бо­раў фі­ла­тэ­ліс­тыч­най пра­дук­цыі.

Валянціна Доўнар

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.