Вы тут

Казкі з дзедавага куфра


У Хо­цім­ску ства­ра­юць п'е­сы, на якіх заўсёды аншлаг

Ама­тар­скім тэ­ат­рам, ды яшчэ з глы­бін­кі, цяж­ка ця­гац­ца з пра­фе­сій­ны­мі. Ня­хіт­рыя дэ­ка­ра­цыі, кас­цю­мы і афі­шы тут ро­бяць сва­і­мі ру­ка­мі. Ад­куль жа на ўсё гэ­та ўзяць гро­шы? Але ёсць вы­клю­чэн­ні, ка­лі на­сель­ніц­тва не трэ­ба пры­му­шаць ха­дзіць на спек­так­лі ў ра­ён­ны Цэнтр куль­ту­ры. Яны са­мі за­га­дзя куп­ля­юць ту­ды квіт­кі. Ці­ка­ва ж па­гля­дзець, што там мяс­цо­выя ар­тыс­ты зноў пры­ду­ма­лі!

28-29

Па­пу­ляр­нас­ці на­род­на­га тэ­ат­ра «Пра­мень» мож­на па­зайз­дрос­ціць. На пра­ця­гу амаль 10 га­доў ён збі­рае анш­ла­гі не толь­кі ў род­ным Хо­цім­ску, але яшчэ і ў су­сед­няй Ра­сіі. У кі­раў­ні­ка тэ­ат­ра Тац­ця­ны Па­седзь­кі са­праўд­нае чуц­цё і на ар­тыс­таў, і на доб­ры сцэ­ніч­ны ма­тэ­ры­ял. Спа­чат­ку яна ра­бі­ла ак­цэнт на вя­до­мых са­ты­рыч­ных тво­рах, але не­каль­кі га­доў та­му да яе па­ды­шоў са сва­ёй п'е­сай ма­ла­ды мяс­цо­вы па­эт Аляк­сандр Аляк­санд­рын. З тых ча­соў у іх плён­нае су­пра­цоў­ніц­тва. Дзя­ку­ю­чы гэ­та­му са­ма­быт­на­му аў­та­ру ў тэ­ат­ры ця­пер спрэс адзін экс­клю­зіў. Пры­чым ство­ра­ны па пад­ан­нях і са­праўд­ных па­дзе­ях з жыц­ця род­на­га краю. Тэ­мы для сва­іх тво­раў аў­тар чэр­пае з рас­ка­заў дзе­да.

— Звы­чай­на дзе­ці рас­туць на ба­бу­лі­ных каз­ках, а я вось вы­рас на дзе­да­вых, — смя­ец­ца ён. — Мой дзед — са­праўд­ная скарб­ні­ца жар­таў, на­род­ных пры­ма­вак, анек­до­таў. Па­слу­хаць яго гіс­то­рыі дзе­ці пры­бя­га­лі з усей вёс­кі. За­піс­ваць дзя­ду­лю стаў га­доў з 15, ней­кім шос­тым па­чуц­цём ула­віў: гэ­та ж са­праўд­ны скарб! На­збі­ра­ла­ся ка­ля 5 тоў­стых сшыт­каў. Ця­пер ка­рыс­та­ю­ся імі як на­столь­най кні­гай. Па­трэб­на якая-не­будзь п'е­са ці жар­тоў­ная мі­ні­я­цю­ра — ка­лі лас­ка. А дзед і сён­ня не пе­ра­стае здзіў­ляць чымсь­ці но­вень­кім.

Не­каль­кі дзе­да­вых гіс­то­рый ляг­ло ў асно­ву па­ста­ноў­кі «Са­бра­ла­ся бед­на ба­со­та». Лю­дзі пры­яз­джа­юць на кір­маш, збі­ра­юц­ца ў карч­ме і дзе­ляц­ца на­ві­на­мі. Ці­ка­ва, не ада­рвац­ца. Гле­да­чы ў за­хап­лен­ні, неш­та па­доб­нае яны ка­лісь­ці чу­лі ад сва­іх дзя­доў і ба­буль, а вось ця­пер, дзя­ку­ю­чы род­на­му тэ­ат­ру, яшчэ і па­гля­дзе­лі.

Вя­до­ма, шмат за­ле­жыць і ад ар­тыс­таў. Не кож­ны ча­ла­век па­ды­дзе пад тую ці ін­шую ро­лю. Тут трэ­ба яшчэ ты­паж па­трэб­ны ад­шу­каць. А ў вёс­цы та­кіх са­ма­род­каў не так і шмат. Хоць Тац­ця­не Па­седзь­цы на та­лен­ты шчас­ціць. Ад­ной­чы ў тру­пе пра­ца­ваў на­ват Маў­ры­цыа Мі­джан Гар­сія.

— Та­ле­на­ві­ты быў ка­лум­бі­ец, — уз­ды­хае Тац­ця­на. — Да нас тра­піў вы­пад­ко­ва. Ажа­ніў­ся з мяс­цо­вай дзяў­чы­най і пры­ехаў сю­ды. Аляк­сандр спе­цы­яль­на пад яго на­пі­саў ро­лю за­меж­на­га ба­ро­на ў ка­ме­дыі «Прын­цэ­са і ка­мі­нар». І наш фон Блох са сва­ім ак­цэн­там быў не­па­раў­наль­ны. На жаль, су­жэн­цы пе­ра­еха­лі ў ін­шы го­рад, так што па­куль год­най за­ме­ны Маў­ры­цыа не знай­шло­ся.

Хоць і свае ка­рэн­ныя жы­ха­ры бы­ва­юць ні­чым не гор­шыя. Як, на­прык­лад, Ва­ле­рый Ка­ран­ке­віч.
Ён мо­жа на­огул ні­чо­га не ра­біць на сцэ­не, і ўсё роў­на бу­дзе пос­пех. Ро­лі ў яго не­вя­лі­кія, але вель­мі ад­каз­ныя. На­прык­лад, у спек­так­лі «Са­бра­ла­ся бед­на ба­со­та» ён ува­саб­ляе воб­раз чор­та. Пра­па­ноў­ва­лі гэ­тую ро­лю ін­шым — ад­маў­ля­лі­ся. Адзін ар­тыст так і ска­заў: пра­бач­це, але ня­чыс­ці­каў прын­цы­по­ва не іг­раю.

Апош­няя па­ста­ноў­ка, якую тэ­атр пры­свя­ціў
70-год­дзю вы­зва­лен­ня ра­ё­на ад фа­шысц­ка-ня­мец­кіх за­хоп­ні­каў, на­зы­ва­ец­ца «Свае і чу­жыя». Пра яе Аляк­санд­рын ка­жа: гэ­та мой твор­чы экс­пе­ры­мент. Але спек­такль так­са­ма ство­ра­ны на рэ­аль­ных па­дзе­ях. Па­чу­тых, як вы ўжо зда­га­да­лі­ся, ад дзе­да.

— Ка­лі ўсё гэ­та ад­бы­ва­ла­ся, яму бы­ло ўся­го 12 га­доў, — рас­па­вя­дае Аляк­сандр. — Пад­час аку­па­цыі вёс­кі ў ха­це цёт­кі Фя­до­ры па­ся­ліў­ся не­мец, які за­ка­хаў­ся ў яе пля­мен­ні­цу Па­лі­ну, па­чаў за­ля­цац­ца да яе. Ад­ной­чы ў ней­кай спрэч­цы па­лі­цай за­біў та­го нем­ца, а яго, у сваю чар­гу, ка­лі ён спаў, за­рэ­за­ла цёт­ка. За гэ­та Фя­до­ру рас­стра­ля­лі нем­цы. Па­лі­на па­ха­ва­ла та­го па­лі­цая і цёт­ку по­бач і да кан­ца свай­го жыц­ця да­гля­да­ла гэ­тыя ма­гі­лы. Я гэ­та­му так­са­ма быў свед­кам, бо яна пра­жы­ла доў­гае жыц­цё. Ка­лі ў яе пы­та­лі­ся, хто па­ха­ва­ны ў гэ­тых ма­гі­лах, ка­за­ла: свае і чу­жыя.

Твор­чых за­ду­мак у Аляк­санд­ра проць­ма. Яго род­ныя ўжо пры­вык­лі, што ён мо­жа ўско­чыць ся­род но­чы і па­чаць неш­та пі­саць на сце­нах. «Па­куль неш­та кру­ціц­ца ў га­ла­ве, спя­ша­ю­ся за­на­та­ваць, — тлу­ма­чыць ён. — А ідэі пры­хо­дзяць, са­мі ве­да­е­це, не па за­га­дзе. Ма­тэ­ры­я­лу на­збі­ра­ла­ся ўжо на 3-4 збор­ні­кі, усё, што чую жар­тоў­на­га, вя­сё­ла­га, ад­ра­зу ж за­піс­ваю. Так што лю­бы мо­жа тра­піць у «п'е­су». Больш схі­ля­ю­ся да іро­ніі і сме­ху, а вось роз­ным там экс­пе­ры­мен­там не да­вя­раю. У вя­лі­кім го­ра­дзе гэ­та мо­жа па­трэб­на, а ў нас не зра­зу­ме­юць. Вяс­ко­вым лю­дзям хо­чац­ца ба­чыць дэ­ка­ра­цыі і ней­кія там па­дзеі, як у кі­но. Вось толь­кі з на­шы­мі дэ­ка­ра­цы­я­мі да­лё­ка не па­е­дзеш, вель­мі гру­васт­кія.

У су­сед­ніх сель­са­ве­тах ар­тыс­таў пры­ма­юць як сва­іх. Пры­чым на­ват не толь­кі ра­ён­ных, але і на Бран­шчы­не. Яны там так­са­ма ўсе блі­жэй­шыя вё­сач­кі аб'­еха­лі. Шка­да, на да­лё­кія па­езд­кі па­куль гро­шай не ха­пае. Ад­ной­чы атры­ма­лі за­пра­шэн­не ў Ка­лі­нінг­рад, але прый­шло­ся ад­мо­віц­ца. Ад­ны толь­кі ві­зы па­цяг­ну­лі б на круг­лую су­му. Толь­кі су­ма­ваць доў­га не ста­лі. Гле­да­ча не вы­бі­ра­юць, а свой, як вя­до­ма, са­мы ад­да­ны.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Фо­та аў­та­ра

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.