Вы тут

Вясна ідзе — работа кіпіць


Дзе ў Мін­ску ра­ман­ту­юць да­ро­гі і каго штрафуюць за нездавальняючы са­ні­тар­ны стан тэрыторый?

Пад­час вяс­но­ва­га ме­сяч­ні­ка па на­вя­дзен­ні па­рад­ку, доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні і ўтры­ман­ні тэ­ры­то­рый, які пра­хо­дзіць у го­ра­дзе з 15 са­ка­ві­ка па 15 кра­са­ві­ка, за­пла­на­ва­на пра­вес­ці ямач­ны ра­монт да­рог на пло­шчы 14 ты­сяч кв. м, ра­монт плі­тач­на­га па­крыц­ця на пло­шчы 700 кв. м, 300 ка­ло­дзе­жаў даж­джа­вой ка­на­лі­за­цыі і 4 пад­зем­ных пе­ша­ход­ных пе­ра­хо­даў.

Акра­мя та­го, не­аб­ход­на ачыс­ціць ад пяс­ку і смец­ця тэ­ры­то­рыю агуль­най пло­шчай
23 млн кв. м, пры­вес­ці ў па­ра­дак 1,8 ты­ся­чы пунк­таў пры­пын­ку, пра­вес­ці вон­ка­вы агляд се­так даж­джа­вой ка­на­лі­за­цыі і ма­гіст­раль­ных ка­лек­та­раў.

Як за­пэў­ніў ге­не­раль­ны ды­рэк­тар ДВА «Гар­ра­маў­та­дар Мін­гар­вы­кан­ка­ма» Дзя­ніс ГЛІН­СКІ, для апе­ра­тыў­най лік­ві­да­цыі дэ­фек­таў да­рож­на­га па­лат­на ёсць усе не­аб­ход­ныя рэ­сур­сы і срод­кі. У пер­шую чар­гу ра­монт­ныя ра­бо­ты пра­вод­зяц­ца на ву­лі­цах, якія вы­зна­ча­ны Дзяр­ж-
аў­та­інс­пек­цы­яй як пер­ша­чар­го­выя для на­ня­сен­ня да­рож­най раз­мет­кі. Ство­ра­ны да­дат­ко­выя ра­монт­ныя бры­га­ды, якія пра­цу­юць у круг­ла­су­тач­ным рэ­жы­ме. З на­ды­хо­дам спры­яль­ных умоў на­двор'я па­ча­ты ра­бо­ты па лік­ві­да­цыі ямач­нас­ці з ужы­ван­нем га­ра­чых ас­фаль­та­бе­тон­ных су­ме­сяў. Най­больш апе­ра­тыў­на і якас­на вы­кон­ва­юць па­стаў­ле­ныя за­да­чы «Рэ­маў­та­да­ры» Мас­коў­ска­га, Ле­нін­ска­га і Пар­ты­зан­ска­га ра­ё­наў.

Дзя­ніс Глін­скі па­ве­да­міў, што ўсе за­пла­на­ва­ныя ра­бо­ты па на­вя­дзен­ні па­рад­ку і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні Мін­ска вя­дуц­ца ў круг­ла­су­тач­ным рэ­жы­ме, за вы­клю­чэн­нем ра­бот па мыц­ці і афар­боў­цы аб'­ек­таў, якія вы­кон­ва­юц­ца пе­ра­важ­на ў дзён­ны час пры ўстой­лі­вых ста­ноў­чых тэм­пе­ра­ту­рах па­вет­ра. Кож­ныя су­ткі на пра­цах па на­вя­дзен­ні па­рад­ку за­дзей­ні­ча­ны да 800 пры­бі­раль­шчы­каў тэ­ры­то­рыі і 500 адзі­нак спец­тэх­ні­кі. Ужо вы­ка­на­лі ка­ля 30% ад за­пла­на­ва­на­га аб'­ёму ра­бот.

Тым ча­сам у Мін­ску пра­цяг­ва­ец­ца ма­ні­то­рынг утры­ман­ня га­рад­скіх тэ­ры­то­рый. У цэ­лым са­ні­тар­ны стан го­ра­да знач­на па­леп­шыў­ся. Ад­нак у хо­дзе ма­ні­то­рын­гу вы­яў­ле­ны і шэ­раг за­ўваг, ад­зна­чыў на­чаль­нік упраў­лен­ня га­рад­ской гас­па­дар­кі і энер­ге­ты­кі Мін­гар­вы­кан­ка­ма Дзміт­рый ЯН­ЧЫК. Так, скла­дзе­на 160 ад­мі­ніст­ра­цый­ных пра­та­ко­лаў, 84 з іх ужо раз­гле­джа­ны. Пры гэ­тым пры­мя­ня­юц­ца мак­сі­маль­ныя штра­фы — да 30 ба­за­вых ве­лі­чынь.

— Як па­ка­за­ла пра­вер­ка, ад­мі­ніст­ра­цыі на­зва­ных ра­ё­наў (За­вод­ска­га і Пер­ша­май­ска­га. — Аўт.) не пры­сту­пі­лі ў поў­най ме­ры да ра­бот па пры­бі­ран­ні і доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні зя­лё­ных тэ­ры­то­рый, ад­да­ле­ных ад цэнт­ра го­ра­да, сек­та­ра ін­ды­ві­ду­аль­най за­бу­до­вы, пра­мыс­ло­вых прад­пры­ем­стваў, участ­каў, пры­лег­лых да МКАД і чы­гун­кі. Па­тра­бу­юць ува­гі бу­даў­ні­чыя пля­цоў­кі, — ад­зна­чыў Дзміт­рый Ян­чык. — Трэ­ба ак­ты­ві­за­ваць пра­цу па пры­бор­цы тэ­ры­то­рый, ад­наў­лен­ні зя­лё­ных зон з шы­ро­кім пры­цяг­нен­нем гра­мад­скас­ці і на­сель­ніц­тва. Так­са­ма трэ­ба пры­сту­піць да ра­мон­ту і афар­боў­кі ма­лых ар­хі­тэк­тур­ных фор­маў, ага­ро­джаў, аб'­ек­таў вон­ка­ва­га доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ня. Асаб­лі­вую ўва­гу вар­та на­даць пры­ват­на­му сек­та­ру, аб'­ек­там бу­даў­ніц­тва. Акра­мя та­го, па­ра па­чаць ра­бо­ты па пад­рых­тоў­цы пля­жаў да лет­ня­га се­зо­на.

Пра­цяг­ва­ец­ца ра­бо­та па эва­ку­а­цыі не­экс­плу­а­та­ва­ных аў­та­ма­бі­ляў з га­рад­скіх ву­ліц і два­роў. Па сло­вах на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня, за 2014 год вы­ве­зе­на ка­ля 1,4 ты­ся­чы адзі­нак аў­та­хла­му, вы­яў­ле­на яшчэ 1,5 ты­ся­чы.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК

 

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.