Вы тут

Узаемны інтарэс


Наша краіна зацікаўлена ў інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння з Архангельскай вобласцю

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам расійскага рэгіёна Ігарам Арловым, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок разглядае гэты першы візіт кіраўніцтва Архангельскай вобласці ў Беларусь як важны крок у развіцці ўсебаковых адносін. «Упэўнены, што разам нам удасца актывізаваць наша супрацоўніцтва, надаць імпульс кантактам на ўсіх узроўнях улады і адкрыць больш шырокія магчымасці для нашых вытворцаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Знешнегандлёвыя сувязі Беларусі з Архангельскай вобласцю развіваюцца вельмі дынамічна. Па выніках 2014 года ўзаемны таваразварот у параўнанні з 2013 годам вырас больш як на 15 працэнтаў і перасягнуў $200 млн. Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ёсць пэўны дысбаланс, адмоўнае сальда не на карысць Беларусі. «Думаю, што нам трэба сур'ёзна ў выніку гэтага візіту падумаць над тым, каб збалансаваць наш таваразварот», — сказаў беларускі лідар.

На думку Прэзідэнта, у Беларусі і Архангельскай вобласці вельмі значныя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва. Перш за ўсё, размова можа ісці аб павелічэнні паставак беларускай тэхнікі. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што свае паслугі, а таксама самыя сучасныя праекты будынкаў і збудаванняў могуць прапанаваць беларускія будаўнікі. Акрамя таго, Беларусь гатова пастаўляць сельскагаспадарчую прадукцыю і ў цэлым працаваць над умацаваннем сельгасгаліны Архангельскай вобласці. «Словам, вельмі шмат напрамкаў, якія могуць быць запатрабаваны вамі. Упэўнены, што сферы ўзаемных інтарэсаў значна шырэйшыя», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што ў час візіту дэлегацыі Архангельскай вобласці ў Беларусь будуць дасягнуты дамоўленасці, рэалізацыя якіх дасць магчымасць павысіць плённасць адносін.

У сваю чаргу Ігар Арлоў пацвердзіў інтарэс Архангельскай вобласці да развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва з Беларуссю.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.