Вы тут

Падпісаны ўказ, які прадаўжае работу ІП без пацвярджальных дакументаў на тавары


Прэзідэнт Беларусі 30 сакавіка падпісаў указ №143, якім прадугледжана прадаўжэнне да 1 студзеня 2016 года пераходнага перыяду, на працягу якога індывідуальным прадпрымальнікам прадастаўлена права рэалізаваць астаткі тавараў, увезеных без пацвярджальных дакументаў. Адпаведныя змяненні і дапаўненні ўнесены ва ўказ ад 16 мая 2014 года №222 «Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Пры рэалізацыі тавараў без пацвярджальных дакументаў устаноўлена прымяненне павышаючага каэфіцыента 2 пры вылічэнні адзінага падатку, а таксама спагнанне падатку на дабаўленую вартасць у фіксаванай суме з яго павелічэннем у чатыры этапы за кошт прымянення наступных павышаючых каэфіцыентаў:

2 — за перыяд з 1 па 31 сакавіка 2015 года;

2,5 — за перыяд з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2015 года;

3 — за перыяд з 1 ліпеня па 30 верасня 2015 года;

4 — за перыяд з 1 кастрычніка па 31 снежня 2015 года.

У мэтах стымулявання індывідуальных прадпрымальнікаў набываць прадукцыю ў легальных вытворцаў і пастаўшчыкоў для тых з іх, якія будуць мець дакументы на ўсе тавары, што рэалізуюцца, дазваляецца перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання або з 1 красавіка, або з 1 ліпеня, або з 1 кастрычніка 2015 года.

Акрамя таго, ва ўказе дакладна рэгламентуецца рэалізацыя тавараў фізічнымі асобамі Беларусі і замежнымі грамадзянамі.

У мэтах спынення неарганізаванай рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі ўводзіцца забарона на продаж тавараў на вуліцах, стадыёнах, у скверах, парках, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, за выключэннем рэалізацыі тавараў у месцах, устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.