Вы тут

Выдатны сезон... з прысмакам горычы


У тыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» распавядае пра крыўднае паражэнне «мяшкоўцаў» у фінале SEHA-лігі, няўдачу валейбольнага «Будаўніка» ў Кубку выкліку і ранні сыход Вікторыі Азаранкі з дыстанцыі турніру ў Маямі.

1. БГК імя Мяшкова не здолеў стаць пераможцам розыгрышу SEHA-лігі сезона 2014/2015. У фінале турніру брастаўчане саступілі венгерскаму «Веспрэму» — 21:32. Адзначым, што ў вырашальным паядынку не змог згуляць шэраг гандбалістаў з Брэста. А ў другім тайме сур'ёзную траўму атрымаў правы крайні Дзяніс Рутэнка. «Пасля дваццаці хвілін гульні мы істотна збавілі абароты. А замен не хапала, бо ў нас зараз, на жаль, шмат траўмаваных гульцоў, — рэзюмаваў пасля матча галоўны трэнер БГК Жэлька БАБІЧ. — Калі б у нас быў аптымальны састаў, пратрымаліся б даўжэй. А так... «Веспрэм» — зараз відавочна наймацнейшы ў лізе. Тым не менш лічу, што каманда вельмі годна правяла сезон, прагрэсавала ў абарончых дзеяннях... Гэта абавязкова дапаможа ў далейшым». Дададзім, што Дзмітрый Нікуленкаў стаў найлепшым разыгрываючым фінальнага раўнда, а Растка Стойкавіч атрымаў званне найлепшага лінейнага турніру.

SEHA Final Four - MKV- MVM Veszprem - Meshkov Brest

2. Валейбольны клуб «Будаўнік» у паўфінале Кубка выкліку ў другі раз прайграў сербскай «Вайводзіне» (2:3). Першыя тры партыі прайшлі ў жорсткай барацьбе. На старце матча мінчане павялі — 2:0. Але затым сапернік пераламіў ход сустрэчы і ўзяў тры партыі запар. Выніковы лік — 23:25, 24:26, 25:22, 25:15, 15:10. Нагадаем, што папярэдні паўфінальны матч, які праходзіў у Мінску, «Будаўнік» таксама саступіў. Такім чынам, мінчане пакідаюць турнір.

3. Вікторыя Азаранка ў матчы трэцяга раўнда прэстыжнага турніру ў Маямі прайграла італьянскай тэнісістцы Флавіі Пенеце — 6:7, 6:7. У абедзвюх партыях беларуская спартсменка саступала, але змагла параўнаць лік і давесці сэт да тай-брэйку, дзе саперніца аказвалася больш стабільнай. У гэтым сезоне, дарэчы, Вікторыя чатыры разы завяршала сэт на тай-брэйку і чатыры разы саступала. Такім чынам, прыма беларускага тэніса за звязку супертурніраў Індыян-Уэлс-Маямі выйграла толькі тры матчы. Наступны турнір у календары Азаранкі — Кубак Федэрацыі. Нагадаем, 18-19 красавіка ў Токіа беларускія тэнісісткі згуляюць матчы плэй-оф другой Сусветнай групы супраць зборнай Японіі.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.