Вы тут

На прабежку з зоркамі спорту!


Як жыхары сталіцы рыхтуюцца да мінскага паўмарафону?

Пагадзіцеся, прымусіць сябе выйсці на прабежку часта бывае вельмі няпроста. Непагадзь, адсутнасць кампаніі, недахоп часу, стомленасць... «Гэта самыя распаўсюджаныя прычыны-адгаворкі, — прыгадвае Уладзімір Кацянёў, адзін з арганізатараў руху followmіnsk, які аб'ядноўвае аматараў бегу. — Так, у Мінску ёсць клубы аматараў бегу, але ўзровень іх удзельнікаў вельмі высокі, і навічкам на іх фоне, мякка кажучы, некамфортна. Да нас жа можа далучыцца любы чалавек без асаблівай падрыхтоўкі, які разам з намі будзе вучыцца бегаць правільна».

Гэтую ідэю арганізатарам followmіnsk падказала Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Мэта — сабраць на мінскі паўмарафон, які адбудзецца ў верасні, як мага больш удзельнікаў. Спосаб дасягнення — штотыднёвыя прабежкі. А ў якасці матыватараў будуць запрашаць вядомых беларускіх спартсменаў. Так, бегавы сезон дыстанцыяй 5 км у Парку Перамогі адкрыла шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта.

31-17

«Гімнасткі рэдка бегаюць. Так, у нас ёсць бегавыя практыкаванні, але доўжацца яны паўтары хвіліны. Гэта, вядома, непараўнальныя нагрузкі, — расказала беларуская «грацыя» на фінішы. — А ў вольны час я ўвогуле не раблю нічога фізічна. Максімум — шопінг ці паход па прадукты. У адной руцэ пакунак з малаком, кефірам, у другой — кілаграм яблык. Добрыя такія грузікі атрымліваюцца».

Дарэчы, планы ў арганізатараў followmіnsk — напалеонаўскія. Хутка да ўдзельнікаў руху далучыцца «дрым-цім», у якую ўвойдуць вядомыя чыноўнікі, бізнесмены, зоркі тэлебачання і эстрады. А неабходныя веды (дыханне, размеркаванне сіл па дыстанцыі, сілавая падрыхтоўка і г.д.) аматары бегу будуць атрымліваць на семінарах, на якіх будуць выступаць вопытныя трэнеры, што падрыхтавалі не аднаго прафесійнага спартсмена.

Пакуль жа арганізатары followmіnsk актыўна займаюцца прасоўваннем руху ў сацыяльных сетках.

«У нас ужо ёсць групы ў Facebook, Вконтакте. Яны досыць актыўныя і цікавыя. Плануем весці старонку ў Іnstagram, дзе будзем публікаваць фотаздымкі з нашых прабежак, семінараў, — распавядае Уладзімір Кацянёў. — Кожны дзень у гэтыя групы ўступаюць дзясяткі чалавек. Спадзяёмся, што хаця б палова з іх дойдзе да прабежак. Калі гэтая сістэма спрацуе, то ў верасні на мінскі паўмарафон збярэцца ўжо не 300 чалавек, як летась, а 5000 удзельнікаў. І, магчыма, калісьці палова дыстанцыі пераўтворыцца ў паўнавартасны марафон і стане брэндам нашай сталіцы».

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».